Літва выйшла з канвенцыі па супрацьпяхотных мінах
27 снежня, Позірк. Літва афіцыйна выйшла з Канвенцыі аб забароне прымянення, назапашвання запасаў, вытворчасці і перадачы супрацьпяхотных мін і аб іх знішчэнні (Атаўскай канвенцыі), учыненай у Осла 18 верасня 1997 года.
27 снежня прайшло роўна шэсць месяцаў з таго моманту, як Вільнюс апавясціў Генеральнага сакратара ААН аб такім кроку, адзначае агенцтва BNS.
Такім чынам, рашэнне набыло моц.
Міністэрства нацыянальнай абароны раней паведаміла агенцтву, што Вільня пачне перамовы аб магчымасці закупкі або вытворчасці супрацьпяхотных мін.
Выйсце Літвы з Атаўскай канвенцыі Сейм ухваліў у траўні.
Як паведамляў “Позірк”, 13 чэрвеня закон аб выхадзе Эстоніі з гэтай канвенцыі падпісаў прэзідэнт краіны Алар Карыс. Прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс падпісаў аналагічны дакумент 24 красавіка, 23 ліпеня — на той момант прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Беларусь далучылася да Атаўскай дамовы 3 верасня 2003 года (рашэнне ўступіла ў сілу 1 сакавіка 2004 года).
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


