Кіраўнік Мінэканомікі аб планах на пяцігодку: рост ВУП — на 15,8%, рэальных даходаў насельніцтва — у 1,2 раза
13 снежня, Позірк. Рэалізацыя ўсіх запланаваных мерапрыемстваў у рамках Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады дасць магчымасць павялічыць валавы ўнутраны прадукт на 15,8%. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар 12 снежня на 11-м пазачарговым з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, паведамляе прэс-служба ведамства.
Акрамя таго, улады чакаюць павелічэння экспарту тавараў і паслуг у 1,2 раза, інвестыцый — на 16,7%, рэальных даходаў насельніцтва — у 1,2 раза.
Чыноўнік сцвярджае, што ў аснове распрацаванага дакумента ляжаць “фундаментальныя прынцыпы і стратэгічныя арыенціры”.
Кожны іх сямі “ключавых прыярытэтаў” у будучай пяцігодцы, паводле слоў Чабатара, напоўнены “канкрэтнымі задачамі, аблічбаваны праз ёмістую сістэму якасных індыкатараў і падмацаваны інструментамі дзяржаўных, галіновых, рэгіянальных і навукова-тэхнічных праграм, дзяржпраграм навуковых даследаванняў і дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця”.
У выніку некалькіх этапаў абмеркавання ўлады вызначылі наступныя галоўныя накірункі на перыяд да 2030 года: дэмаграфічная бяспека; развіццё чалавечага патэнцыялу, якасная адукацыя, выхаванне гарманічнай і патрыятычнай асобы; стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця; рост канкурэнтаздольнасці, паскарэнне тэхналагічнага развіцця і лічбавая трансфармацыя; моцныя рэгіёны; умацаванне абараназдольнасці і развіццё ВПК; турызм.
Аб дапрацоўцы праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады паведаміў 30 кастрычніка старшыня праўлення Нацыянальнага банка, былы прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, які быў прызначаны Аляксандрам Лукашэнкам кіраўніком адпаведнай спецыяльнай групы.
Праграма павінна быць зацверджаная на чарговым пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу (складаецца толькі з лаялістаў рэжыму), якое павінна прайсці ў Мінску 18-19 снежня.

- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 10 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі ікра ласосевых, USB-назапашвальнікі і запалкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

