Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+За дзевяць месяцаў колькасць укладчыкаў павялічылася на 6,8% — даныя Нацбанка
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+
10 снежня, Позірк. Спажывецкія цэны ў лістападзе 2025 года выраслі на 0,4%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Харчовыя тавары падаражэлі на 0,8%, нехарчовыя — на 0,02%, паслугі — на 0,1%.
У параўнанні са снежнем 2024 года цэны выраслі на 6,5%: харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 8,5%, нехарчовыя — на 2,8%, паслугі — на 7,7%.
У гадавым вымярэнні (да лістапада 2024 года) кошты павялічыліся на 7%. Харчаванне стала даражэйшае на 9,9%, нехарчовыя тавары — на 2,6%, паслугі — на 7,7%.
Спажывецкія цэны за лістапад 2024 года выраслі на 0,3%, за студзень — лістапад мінулага года — на 4,6%. Па выніках года інфляцыя склала 5,2%.
Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю