60-гадовы веласіпедыст загінуў пад коламі аўтобуса каля мяжы з Польшчай

10 лістапада, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Свіслацкім раёне паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя УУС Гродзенскага аблвыканкама.
ДТЗ здарылася 9 лістапада ў 23:45 у аграгарадку Новы Двор. “67-гадовы кіроўца аўтобуса “МАЗ”, рухаючыся па вуліцы 1 Мая, здзейсніў наезд на 60-гадовага веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку наезду веласіпедыст загінуў на месцы аварыі. Варта дадаць, што на ровары адсутнічалі святлоадбівальныя элементы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што па факце аварыі ўзбуджаная крымінальная справа.
На апублікаваным фота бачна, што ў ДТЗ трапіў аўтобус міжнародных зносін “Гродна — Варшава”.
Свіслацкі раён мяжуе з Польшчай.
“Паважаныя веласіпедысты, кіруючы роварам, пастаянна выяўляйце ўважлівасць і няўхільна выконвайце Правілы дарожнага руху. Грэбаванне імі можа абярнуцца трагічнымі наступствамі”, — падкрэслілі ў ДАІ.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаДзяржслужба занятасці перастала публікаваць звесткі аб колькасці вакансій для замежнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС на пачатку кастрычніка крыху вышэйшая, чым на пачатку верасня — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



