Метэазонды з Беларусі нанеслі літоўскім аэрапортам шкоду на 81 тыс. еўра

30 кастрычніка, Позірк. Паводле ацэнкі кампаніі “Літоўскія аэрапорты” (“ЛА”), метэазонды з Беларусі нанеслі шкоду аэрапортам Вільнюса і Каўнаса на суму звыш 81 тыс.еўра, паведамляе партал Delfi.
Пацярпелыя ад паветраных шароў авіякампаніі панеслі страты на “сотні тысяч еўра”, адзначаецца ў публікацыі.
Паводле слоў прадстаўніка “ЛА” Відаса Кшанаса, цяпер юрысты кампаніі вядуць падрыхтоўку да судовага разбіральніцтва для “абароны сваіх інтарэсаў і інтарэсаў партнёраў у сувязі са шкодай, прычыненай наплывам метэазондаў з Беларусі”. Мэтай разбіральніцтва, сказаў Кшанас, з’яўляецца “прыцягненні вінаватых да адказнасці”.
Ён таксама заявіў, што “ЛА” праводзіць кансультацыі з праваахоўнымі органамі, прадстаўнікамі авіякампаній і іншымі партнёрамі, каб “знайсці агульнае рашэнне, якое адпавядае [панесеным] стратам”.
Усе пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы будуць закрытыя на працягу месяца — такое рашэнне прынята на пасяджэнні ўрада балтыйскай краіны 29 кастрычніка. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 24:00 30 лістапада з магчымасцю падаўжэння.
Пункт пропуску Шальчынінкай (з беларускага боку Беняконі) застанецца закрытым цалкам. Для Мядзінінкая (Каменны Лог) захаваюцца выключэнні.
Познім вечарам 26 кастрычніка Літва закрыла мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін, такім чынам, цяпер тэрмін падоўжаны да канца восені.
Да гэтага Літва закрывала мяжу некалькі разоў. Упершыню мяжа была закрытая ў ноч на 22 кастрычніка. З-за аэрастатаў у аэрапорце Вільнюса было затрымана альбо адменена восем рэйсаў. Пазней аэрапорт у літоўскай сталіцы яшчэ тройчы прыпыняў працу з-за масавага залёту ў краіну з Беларусі метэазондаў з кантрабандай. Таксама часова спыняў працу аэрапорт у Каўнасе.


- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

