Ціханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў з міністрам замежных спраў Францыі

7 кастрычніка, Позірк. Крокі па вызваленні беларускіх палітвязняў абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сустрэчы з міністрам Еўропы і замежных спраў Францыі Жан-Ноэлем Баро 7 кастрычніка ў Парыжы.
Бакі абмеркавалі таксама палітыку Францыі ў дачыненні да Беларусі і ваенна-палітычную сітуацыю ў рэгіёне, падтрымку незалежных СМІ і магчымасць пашырэння выдачы віз беларусам, паведаміла прэс-служба Ціханоўскай.
Дэмлідар падзякавала Францыі за “паслядоўную падтрымку беларускага народа”, працу спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі і “ўвагу да лёсу <…> краіны”.
“Асобна хачу падзякаваць за візавую падтрымку — заставацца мабільнымі вельмі важна для тых, хто жыве ў Беларусі. Я заклікала міністра пашырыць выдачу віз, бо гэта дае беларусам магчымасць мець сувязь з Еўропай і адчуваць сябе часткай свабоднага свету”, — сказала палітык.
Пасля сустрэчы, як паведамляецца, адбыўся ўрачысты прыём з нагоды трэцяй сустрэчы Альянсу парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”, дзе прысутнічалі міжнародныя прадстаўнікі груп, парламентарыі, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета — Павел Латушка, Аліса Рыжычэнка і Уладзімір Астапенка.
Па запрашэнні старшыні Нацыянальнага сходу Францыі Ціханоўская наведвае Парыж 6–7 кастрычніка.
2 кастрычніка Ціханоўская сустрэлася ў Капенгагене з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці і падзякавала за паслядоўную падтрымку дэмакратычнай Беларусі і салідарнасць з беларускім народам.
“Для нас вельмі каштоўна, што Францыя працягвае стаяць побач у барацьбе за свабоду і правы чалавека”, — адзначыла яна.
Перад гэтым Ціханоўская размаўляла з Макронам у траўні.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
