Міжнародны паралімпійскі камітэт аднавіў правы і прывілеі Беларусі і РФ

27 верасня, Позірк. За аднаўленне поўных правоў і прывілеяў паралімпійскіх камітэтаў Беларусі і Расіі прагаласавала большасць арганізацый — членаў Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК) на сесіі Генеральнай асамблеі МПК 27 верасня ў Сеуле (Паўднёвая Карэя).
“На Генасамблеі ў 2023 годзе абодва камітэты былі часткова абмежаваныя ў правах праз парушэнне статутных абавязацельстваў, — нагадала прэс-служба МПК. — Новае рашэнне азначае, што цяпер паралімпійскія камітэты Беларусі і РФ зноў могуць цалкам ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах і браць удзел у галасаваннях у складзе МПК”.
Адзначаецца, што ў найбліжэйшы час “будуць узгодненыя практычныя крокі па аднаўленні ўсіх фармальных працэдур членства”.
На цяперашняй сесіі супраць поўнага прыпынення правоў Беларусі прагаласавала 119 нацыянальных арганізацый у складзе МПК, за — 48, устрымалася — 9; супраць частковага — 103, 63 і 10 адпаведна. Па пытанні РФ галасы размеркаваліся наступным чынам: супраць поўнага прыпынення — 111, за — 55, устрымалася — 11; супраць частковага 91, за — 77, устрымалася — 8.
На пачатку верасня прэзідэнт Паралімпійскага камітэта РФ Павел Ражкоў заяўляў, што беларускія і расійскія спартсмены пакуль не атрымалі дазвол удзельнічаць у зімовых Паралімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Мілане і Карціна-д’Ампеца (Італія) з 6 па 15 сакавіка 2026 года.
На зімовай Паралімпіядзе 2022 года (прайшла ў Пекіне 4–13 сакавіка) Беларусь і РФ не выступалі праз развязаную Масквой пры падтрымцы Мінска вайну ва Украіне.
У летніх Паралімпійскіх гульнях, якія прайшлі ў Парыжы з 28 жніўня па 8 верасня 2024 года, удзельнічала ў нейтральным статусе восем беларускіх спартсменаў. Пяць залатых узнагарод выйграў Ігар Бокій, адну — Ягор Шчалканаў, срэбны медаль выйграў Дзмітрый Салей. Усе яны прадстаўлялі плаванне.
29 жніўня стала вядома пра затрыманне па крымінальнай справе шматгадовага старшыні Паралімпійскага камітэта Беларусі, кіраўніка Беларускага таварыства інвалідаў па зроку (БелТІЗ) Алега Шэпеля.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



