Талібы спраўдзілі ўмовы ўтрымання ў Беларусі зняволеных з Афганістана
24 жніўня, Позірк. Дэлегацыя амбасады Афганістана ў Маскве наведала ў Беларусі суайчыннікаў, якія адбываюць турэмныя тэрміны, паведамляе 24 жніўня мясцовая тэлекампанія Ariana News.
Асноўнай мэтай названая “ацэнка ўмоў утрымання афганскіх зняволеных і вывучэнне магчымасцей іх рэпатрыяцыі ў Афганістан”.
Дэлегацыю ўзначаліў Хафез Абдула Ясір, які займае, паводле звестак МЗС РФ, пасаду першага сакратара дыпмісіі.
Паведамляецца аб сустрэчах з “шэрагам беларускіх афіцыйных асоб”.
Амбасада ў Маскве “падкрэсліла важнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні цяжкага становішча афганскіх грамадзян за мяжой” і “выказала падзяку беларускім уладам за іх гатоўнасць да дыялогу і супрацоўніцтва ў вырашэнні праблем”.
Колькасць афганскіх зняволеных у Беларусі, а таксама прычыны іх пераследу не называюцца.
Беларускі бок аб сустрэчах не паведамляе.
Другое праўленне талібаў пачалося ў 2021 годзе пасля вываду з Афганістана ваеннага кантынгенту ЗША.
“Талібан” — ісламісцкі рэлігійна-палітычны ваенізаваны рух. Прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй у Таджыкістане, Турцыі, Канадзе.
У красавіку 2025 года Вярхоўны суд Расіі зняў з талібаў статус “тэрарыстычнай арганізацыі”. У ліпені ў РФ пачаў працаваць амбасадар Ісламскага Эмірата Афганістан Хасан Гул Хасан.
У студзені першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч сустрэўся ў Кабуле з намеснікам кіраўніка МЗС Афганістана Шэрам Мухамадам Абасам Станікзаем (фігуруе ў спісе “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці“ КДБ). Мінск аб сустрэчы не паведамляў.
14 чэрвеня кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў абмеркаваў “пашырэнне беларуска-афганскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва” са спецыяльным прадстаўніком урада Афганістана Фарыдам Азізі падчас візіту ва Узбекістан.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Афганістанам устаноўленыя ў 1999 годзе.
Інтарэсы Мінска ў краіне прадстаўляе амбасада ў Таджыкістане.
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



