Пракуратура Любліна: Высокая верагоднасць, што дрон, які выбухнуў, прыляцеў з Беларусі (дапоўнена)

21 жніўня, Позірк. “Існуе вельмі высокая верагоднасць, але гэта будзе пацверджана ў ходзе далейшага расследавання, што аб’ект прыляцеў з Беларусі”, — заявіў акруговы пракурор Любліна Гжэгаж Трусевіч 21 жніўня ў кантэксце расследавання па факце падзення і выбуху лятальнага аб’екта ў вёсцы Асіны (Люблінскае ваяводства) (цытата паводле TVN24).
Інцыдэнт здарыўся напярэдадні.
Удалося аднавіць тры лініі электраперадачы, на якіх бачныя сляды нядаўніх пашкоджанняў, сказаў ён: “Мы падазраем, што яны могуць быць звязаны з расследуемым інцыдэнтам”.
Паводле слоў пракурора, напярэдадні былі дапытаныя сведкі, “якія паказалі, што бачылі і чулі аб’ект, які ляціць”.
Тэрыторыя, дзе быў знойдзены БПЛА ачэпленая, яна аглядаецца на прадмет наяўнасці выбуховых рэчываў.
Зона пошуку 21 жніўня будзе пашыраная яшчэ на адзін участак, дадаў спікер.
Паводле звестак польскіх СМІ, 20 жніўня ўвечары ў Асінах на кукурузнае поле ўпаў лятальны аб’ект. Мясцовыя жыхары паведамілі, што чулі выбух. Пацярпелых няма.
Віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што гэта быў расійскі беспілотнік. Ён назваў гэта “чарговай расійскай правакацыяй”.
Пракуратура 20 жніўня заявіла, што пакуль не змагла ўстанавіць вытворцу або канкрэтны тып прылады. Акрамя таго, на знойдзеных фрагментах былі надпісы, верагодна, на карэйскай мове.


- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
