Пасля шасцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю

29 чэрвеня, Позірк. Пасля шасці дзён цішыні (з 22 па 27 чэрвеня) Літва зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю.
28 чэрвеня, паводле звестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, у краіну спрабавала прабрацца 18 нелегалаў.
З пачатку месяца зафіксавана 90 спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі. Гэта ў 2,4 раза менш, чым за 28 дзён траўня 2025 года (212), і ў 2,5 раза больш, чым за 28 дзён чэрвеня 2024 года (36).
Сёлета з пачатку года літоўскія службы прадухілілі 890 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі — у 3,5 раза больш, чым за той жа перыяд 2024-га (253).
Агулам з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС прадухілілі 5.634 спробы незаконнага пранікнення з Беларусі (у 1,4 раза больш, чым з пачатку чэрвеня 2024-га — 4.049), з пачатку года — 20.903 (-8,6%; 22.862).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.


- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік ДПК анансаваў стварэнне яшчэ шасці пагранічных застаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПазьняк: Беларуская мова і ёсць беларуская нацыя, ніякая нацыянальная свядомасць "на русском языке" не ўзнікне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля шасцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за апошні год зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАмаль тыдзень Літва не фіксуе спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Мінску стратна больш за чвэрць арганізацый, у Мінскай вобласці — амаль кожная пятая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка