На дапрацоўку ўказа аб кантрольнай дзейнасці пасля даручэння Лукашэнкі спатрэбілася больш за два месяцы
6 чэрвеня, Позірк. Указ № 227 “Аб падвышэнні эфектыўнасці кантрольнай (нагляднай) дзейнасці” падпісаў 6 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Дакумент, як адзначаецца, карэктуе парадак ажыццяўлення адпаведнай дзейнасці, які дзейнічаў на падставе ўказа № 510 ад 16 кастрычніка 2009 года (цяпер страціў моц).
У новым указе “прапісаныя нормы, скіраваныя на зніжэнне ўзроўню бюракратызму, падвышэнне цыфравізацыі працэсаў”. “Скасуецца абавязак суб’ектаў гаспадарання весці кнігу кантрольных (наглядных) мерапрыемстваў і журнал вытворчасці работ (такія звесткі ўжо ўносяцца ў інтэграваную аўтаматызаваную сістэму кантрольнай (нагляднай) дзейнасці). Скасаванае таксама вядзенне і выкарыстанне адзінай інфармацыйнай базы даных кантрольных (наглядных) органаў”, — заяўляе прэс-служба Лукашэнкі.
Указам таксама “зацверджанае Палажэнне аб парадку правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару, якое вызначае тэрміны, правы, абавязкі суб’ектаў і службовых асоб кантрольных (наглядных) органаў”.
Акрамя таго, “замацаваныя нормы, якія тычацца мер адказнасці такіх органаў за парушэнне парадку правядзення праверак, маніторынгу, мерапрыемстваў тэхнічнага характару”. “Узмоцнена прафілактычная роля маніторынгу за кошт змянення падыходу да прымянення мер адказнасці (будуць прымяняцца толькі пры невыпраўленні добраахвотна парушэнняў у вызначаны тэрмін пры кожным факце іх выяўлення)”, — гаворыцца ў паведамленні.
Суб’екты, што праводзяць праверку, цяпер абавязаныя “вызначаць тэрмін для выпраўлення выяўленых парушэнняў зыходзячы з іх спецыфікі”. Пры гэтым будзе ўлічвацца “аб’ектыўная магчымасць выпраўлення парушэння ў вызначаны тэрмін”.
Прэс-служба Лукашэнкі адзначыла, што “адпаведныя навацыі неаднаразова разглядаліся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, у тым ліку падчас нядаўняй нарады з кіраўніцтвам Савета міністраў”.
З паведамлення незразумела, як менавіта ўлічаная крытыка Лукашэнкі, што прагучала, у прыватнасці, на нарадзе 28 сакавіка. Тады — больш за два месяцы таму — палітык накіраваў праект указа на дапрацоўку, фактычна адпрэчыўшы свае ранейшыя прапановы па лібералізацыі кантролю.

- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства


