Малалетняе дзіця патанула пад Віцебскам у дачнай сажалцы

25 траўня, Позірк. У Віцебскім раёне на тэрыторыі садовага таварыства “Аграхімік” патанула дзіця 2018 года нараджэння, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Гэта адбылося 24 траўня, калі “хлопчык разам з кампаніяй дзяцей адправіўся да вадаёма-копані (штучная сажалка. — “Позірк“.)”, адзначылі ў ведамстве.
МНС заклікала бацькоў “не пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду нават на кароткі час”.
“Наперадзе летнія канікулы. Не дайце свайму дзіцяці стаць часткай сумнай статыстыкі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Раней паведамлялася пра ўтапленне ў Магілёве 21-гадовага студэнта з Эфіопіі.
У першым квартале 2025 года ад знешніх прычын у Беларусі загінула 32 непаўналетніх, паведаміла 7 траўня аб’яднанне BelPol са спасылкай на атрыманы службовы ліст намесніка генеральнага пракурора Аляксея Стука ў Міністэрства адукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і мясцовыя органы ўлады.
Адзначалася, што смяротнасць вырасла на 52,4% — з 21 выпадку (з якім перыядам праведзена параўнанне, у лісце не пазначана).
У 2024 годзе ў Беларусі ад знешніх прычын загінула 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94), паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 сакавіка ў Мінску намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па наглядзе ў сацыяльнай сферы Генеральнай пракуратуры Павел Зайцаў.
Паводле яго слоў, асноўнымі прычынамі гібелі былі суіцыды, дарожна-транспартныя здарэнні, утапленні і пажары (лічбы па кожнай катэгорыі спікер не прывёў).

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка