Польская мытня спыніла спробу ўвозу ў Беларусь 5 тон шын для Boeing

19 траўня, Позірк. Польская мытня канфіскавала 5 тон шын для грамадзянскіх самалётаў Boeing, якія рухаліся транзітам праз Беларусь і Расію, паведамляе Reuters.
Адзначаецца, што такія пастаўкі забароненыя санкцыямі Еўрапейскага саюза.
Паведамляецца, што шыны былі выяўленыя падчас праверкі грузавіка ў прапускным пункце ў Карошчыне (з беларускага боку — Казловічы). У дакументах было пазначана, што гэта покрыўкі для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.
Адпраўніком тавару была кампанія з Іспаніі, атрымальнікам — з Азербайджана.
Узбуджана крымінальная справа.
2 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, ЗША ўвялі ў дачыненні да перавозчыка “Белавія” абмежаванні, якія тычацца экспарту прадукцыі авіяцыйнай сферы і ліцэнзавання пэўных самалётаў і запчастак. 7 снежня 2023 года яны былі падоўжаныя яшчэ на 180 дзён.
9 жніўня 2023 года “Белавія” трапіла ў санкцыйны спіс ЗША.
3 лістапада 2023 года генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец прызнаў, што планы па мадэрнізацыі флоту самалётаў авіякампаніі “Белавія” былі парушаныя з-за ўвядзення заходніх санкцый.
У лютым 2022-га Еўрасаюз увёў санкцыі супраць РФ, якія прадугледжваюць забарону на продаж самалётаў, запчастак і абсталявання расійскім авіякампаніям. На гэтым фоне найбуйнейшыя авіявытворцы — Airbus і Boeing — адмовіліся ад паставак самалётаў у Расію. Boeing таксама прыпыніў пастаўкі запчастак, тэхнічнае абслугоўванне і тэхнічную падтрымку расійскіх авіякампаній.


- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаДа канца 2030 года ў Беларусі плануецца ўзвесці каля 30 аб'ектаў па перапрацоўцы адходаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСутачная колькасць спробаў незаконна пранікнуць з Беларусі ў ЕС зноў перавысіла 100Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства