Рэзка ўзрасла кантрабанда цыгарэт з Беларусі ў Літву

28 лютага, Позірк. З пачатку 2025 года літоўскія памежнікі перахапілі 2 млн 83 тыс. пачак нелегальных цыгарэт, тады як за ўвесь 2024 год — 1,4 млн, паведамляе прэс-служба Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
Адзначаецца значнае павелічэнне колькасці кантрабандных цыгарэт, увезеных з Латвіі і перахопленых літоўскімі памежнікамі. За ўвесь 2024 год супрацоўнікі службы перахапілі 111 тыс. пачак такіх цыгарэт, а за два месяцы 2025 года — больш за 1 млн 778 тыс.
САДМ прывяла прыклад: у Вільнюсе на тэрыторыі склада памежнікі выявілі амаль 90 тыс. пачак беларускіх цыгарэт агульным коштам каля 400 тыс. еўра. На складзе было затрымана трое мужчын, у тым ліку грамадзянін Беларусі, які пражывае ў Польшчы, але мае рэгістрацыю ў Літве.
Двойчы з пачатку года падазраваныя ў кантрабандзе жыхары краін ЕС, спрабуючы схавацца ад памежнікаў, збівалі іх на машыне. Апошні выпадак здарыўся 27 лютага. Літоўскі памежнік дастаўлены ў бальніцу.
Ён пераследаваў аўтамабіль, у якім знаходзіліся двое грамадзян Латвіі, якія ўначы на лузе ў сельскай мясцовасці забралі паветраны шар, які прыляцеў з Беларусі з 1,5 тыс. пачак беларускіх цыгарэт і прымацаванай GPS-прыладай. Падазраваныя ў кантрабандзе затрыманыя, распачатая крымінальная справа.
Аналагічны выпадак здарыўся 29 студзеня ў лясной зоне Варэнскага краю Літвы, калі было выяўлена столькі ж пачак цыгарэт NZ Gold, дастаўленых на паветраным шары з Беларусі з GPS-навігатарам.
Памежная служба Польшчы паведаміла 25 лютага, што лятучы аб’ект з прывязанай партыяй цыгарэт прабіў дах дома ў гміне Шудзялова (Сакульскі павет Падляскага ваяводства). Груз складаў больш за 1,5 тыс. пачак цыгарэт без польскіх акцызных марак агульным коштам больш за 26 тыс. злотых (6,6 тыс. долараў США). Распачатая крымінальная справа, следчыя шукаюць датычных да адпраўкі і атрымання грузу.
У 2024 годзе літоўскія памежнікі канфіскавалі 1 млн 386 тыс. 714 пачак кантрабандных цыгарэт, з іх 1,2 млн — беларускай вытворчасці, паведамляла САДМ.
Адзначаецца, што сума прадухіленага ўрону дзяржаве склала амаль 5,4 млн еўра, а кошт канфіскаванай тытунёвай прадукцыі — больш за 6,1 млн еўра.
Паводле звестак САДМ, у параўнанні з 2023 годам колькасць канфіскаваных пачак цыгарэт зменшылася ў 1,7 раза (было 2,5 млн пачак), у параўнанні з 2022-м — больш чым у тры разы (4,3 млн).



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
