Латушка заклікаў дэмакратычныя краіны заявіць пра немагчымасць выбараў у Беларусі “ў атмасферы страху і тэрору”

23 кастрычніка, Позірк. Заявіць “аб немагчымасці правядзення выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у той атмасферы страху і тэрору, якая створана ў нашай краіне”, заклікаў “усіх дэмакратычных партнёраў” кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, каментуючы прызначэнне даты выбараў.
Паводле яго слоў, у Беларусі не выкананыя базавыя ўмовы для іх правядзення: “Па-першае, у турмах рэжыму знаходзяцца тысячы палітычных зняволеных. Сярод іх былыя кандыдаты на пасаду прэзідэнта <…> у папярэдніх выбарчых кампаніях. Па-другое, у Беларусі ліквідаваныя ўсе незалежныя СМІ. Па-трэцяе, у Беларусі ліквідаваныя ўсе апазіцыйныя палітычныя партыі. Па-чацвёртае, у Беларусі ліквідавана больш за 1,7 тыс. няўрадавых арганізацый, што складае больш за 50% ад колькасці ўсіх няўрадавых арганізацый, якія дзейнічалі ў Беларусі ў 2020 годзе”.
“У Беларусі створаная атмасфера поўнага страху і тэрору, што не дазваляе казаць пра магчымасць арганізацыі свабоднай рэгістрацыі кандыдатаў на пасаду прэзідэнта і правядзення выбарчай кампаніі”, — гаворыцца ў заяве, змешчанай ў тэлеграм-канале Латушкі.
“Лукашэнка баіцца свой народ, таму, як і з інаўгурацыяй у 2020 годзе, трымаў дату так званых выбараў у таямніцы і прызначыў яе цішком. Баязлівец і здраднік беларускага народа не мае права быць ні кандыдатам, ні тым больш прэзідэнтам нашай краіны”, — дадаў Латушка.
Лукашэнка, працягнуў ён, здзяйсняе масавыя рэпрэсіі, “падазраецца ў здзяйсненні ваенных злачынстваў, злачынстваў супраць чалавечнасці і акта агрэсіі”, таму “яго месца не на пасадзе прэзідэнта, а ў Міжнародным крымінальным судзе”.
“Дадзенае дзеянне, якое плануе ажыццявіць Лукашэнка, нельга назваць інакш, як спробай у чарговы раз перапрызначыць самога сябе на ўзурпаваную пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, — адзначыў кіраўнік НАУ.
Палата прадстаўнікоў 23 кастрычніка прызначыла сёмыя выбары прэзідэнта на 26 студзеня 2025 года.
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка


