Галоўчанка: Аб’ёмы экспарту харчавання па выніках 2024 года наблізяцца да 9 млрд долараў

10 кастрычніка, Позірк. Беларускую аграпрамысловую прадукцыю “ведаюць больш як у ста краінах свету, яна канкурэнтная на сусветных рынках і адрозніваецца самай высокай якасцю”, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 10 кастрычніка ў Мінску на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод.
“Вы памятаеце, што некалі стаяла пытанне пра тое, каб накарміць сваю краіну, сваіх людзей, — сказаў чыноўнік(на падставе відэаматэрыялаў прэс-службы Савета міністраў). — Цяпер жа аб’ёмы экспарту прадуктаў харчавання па выніках 2024 года наблізяцца да 9 мільярдаў долараў”.
Па выніках гэтага сезона, сцвярджае кіраўнік урада, “будзе атрымана каля 10 мільёнаў тон збожжавых і зернебабовых культур, уключаючы кукурузу на зерне, насенне крыжакветных культур”.
На фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2024” 5 кастрычніка ў Мікашэвічах (Брэсцкая вобласць) Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “ва ўмовах незаконных фашысцкіх беспрэцэдэнтных санкцый <…> менавіта экспарт сельгаспрадукцыі даў астатнім галінам магчымасць адаптавацца да новай сітуацыі і пераарыентавацца на іншыя рынкі”.
У той жа дзень урад выпусціў пастанову, паводле якой 14 кастрычніка яшчэ на паўгода будзе падоўжанае ліцэнзаванне вывазу збожжавых з Беларусі. Патрабаванне, як і раней, распаўсюджваецца на пшаніцу, жыта і іх сумесь (меслін), ячмень, авёс, кукурузу, грэчку, проса, трыцікале, іншыя злакі, дробненае і іншае апрацаванае збожжа пшаніцы, жыта і іншых злакаў, а таксама насенне сланечніка і рапсу (у тым ліку яравога).
Абсалютная забарона на экспарт збожжавых дзейнічала з канца жніўня 2021 года да канца сакавіка 2023-га, калі пастаўляць адпаведную прадукцыю стала магчымым пры ўмове атрымання разавай ліцэнзіі.
Гл. таксама:
У Беларусі працягвае расці адмоўнае сальда гандлю таварамі
Больш за 60% знешнегандлёвага тавараабароту Беларусі прыпадае на Расію
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў красавіку, чацвёртае — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал (удакладнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



