Каля мяжы з Польшчай знойдзены схованку з камплектуючымі беспілотнікаў — Дзяржпагранкамітэт

2 верасня, Позірк. Схованку з “камплектуючымі беспілотнікаў самалётнага тыпу і акумулятар” выявілі і канфіскавалі 30 жніўня ў Брэсце пагранічнікі “ў ходзе рэалізацыі аператыўнай інфармацыі”, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Адзначаецца, што ў дачыненні да “ўладальнікаў канфіскаванага” распачаты адміністрацыйны працэс. Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для “высвятлення ўсіх абставін супрацьпраўнай дзейнасці”.
21 жніўня Дзяржпагранкамітэт паведаміў, што ў населеным пункце Брэсцкага раёна было знойдзена і канфіскавана “сем беспілотных лятучых апаратаў (БПЛА) самалётнага тыпу, антэны, акумулятары, пульты кіравання, цеплавізар і іншыя камплектуючыя”. БПЛА знайшлі ў нежылых памяшканнях, дзе была наладжана іх нелегальная вытворчасць. У дачыненні да трох грамадзян Беларусі пачалі адміністрацыйны працэс.
1 красавіка набыў моц указ ад 25 верасня 2023 года № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятучых апаратаў”, якім забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.
Акрамя таго, незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у памежнай зоне або памежнай паласе з’яўляюцца парушэннем пагранічнага рэжыму і вядуць да адміністрацыйнай адказнасці.
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС ад пачатку красавіка зафіксавалі больш за 2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Вызваленне Пачобута не добрая воля Лукашэнкі, а абмен, як у часы "халоднай вайны" ці палоннымі паміж Расіяй і УкраінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе ў Беларусі нарадзілася амаль удвая менш дзяцей, чым у 1995-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка



