5 тыс. еўра для сям’і акцёра Есяневіча сабраныя за тыдзень

30 жніўня, Позірк. 5 тыс. еўра для сям’і акцёра Дзмітрыя Есяневіча сабраныя за тыдзень, вынікае з інфармацыі на сайце фонду салідарнасці BySol.
Збор быў абвешчаны 23 жніўня, ён працягваецца. Да гэтага моманту пералічана 5.141 еўра.
У каментары фонду артыст паведамляў пра прычыны збору і эміграцыі.
“Пасля майго звальнення [з Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы] у 2020 годзе, нягледзячы на законы, якія абараняюць шматдзетныя сем’і ў Беларусі, нас з жонкай, двух толькі што народжаных немаўлятаў і старэйшую дачку выселілі са службовай кватэры. Мяне ўнеслі ў “чорны спіс” забароненых акцёраў, што фактычна пазбавіла мяне магчымасці працаваць у Беларусі. Афіцыйную працу я знайсці так і не змог”, — сказаў Ясяневіч.
Паводле яго слоў, у траўні гэтага года ён быў затрыманы за супрацоўніцтва з тэлеканалам “Белсат”, яму пагражалі крымінальным пераследам, але ў выніку арыштавалі на 14 сутак па адміністрацыйным абвінавачванні.
Цяпер мужчына з сям’ёй знаходзіцца ў Польшчы.
Есяневіч — былы акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы, удзельнік незалежнага праекта “Купалаўцы” і ютуб-праекта “Чынчынчэнэл”.
У жніўні 2020 года амаль 200 супрацоўнікаў тэатра ім. Купалы падпісалі ліст з патрабаваннем пералічыць галасы на выбарах і спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян. Калектыў падтрымаў Павел Латушка, які займаў тады пасаду дырэктара тэатра. 17 жніўня на будынку тэатра былі вывешаныя нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі, пасля чаго з Латушкам быў скасаваны кантракт, тэатр услед за ім пакінулі амаль 60 чалавек, у тым ліку амаль усе акцёры (засталося толькі 15 чалавек) і мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін.
Пасля падзей 2020 года любое супрацоўніцтва з незалежнымі СМІ, прызнанымі “экстрэмісцкімі”, з’яўляецца для беларускіх уладаў дастатковай падставай для крымінальнага пераследу. Гэтая практыка выкарыстоўваецца нават у дачыненні да тых, хто спыніў супрацоўніцтва на момант прысваення медыя “экстрэмісцкага” статусу.



- ГрамадстваУ красавіку на метэастанцыях Беларусі зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў — у 45 разоў менш, чым у сакавікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале аб’ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў скараціўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі да 11,25% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
