Прамвытворчасць за пяць месяцаў скарацілася на 1,4%, год таму быў рост на 1%

16 чэрвеня, Позірк. Прамысловая вытворчасць у студзені — траўні 2026 года ў бягучых цэнах склала 88,4 млрд рублёў — на 1,4% менш, чым за пяць месяцаў 2025-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені прамвытворчасць скарацілася на 3,4%, студзені — лютым — на 3,7%, студзені — сакавіку — на 3,4%, студзені — красавіку — на 2,5%.
Паводле даных Белстата, прамысловая вытворчасць у 2025 годзе ў бягучых цэнах склала 208 млрд рублёў.
Да сярэдзіны лета 2024-га рост прамысловай вытворчасці ў гадавым вымярэнні пераважна паскараўся (у студзені вытворчасць вырасла на 5,4%, студзені — лютым — на 7,1%, студзені — сакавіку — на 6,5%, студзені — красавіку — на 7,7%, студзені — траўні — на 8%, студзені — чэрвені — на 7,1%, студзені — ліпені — на 7,5%), але пасля стаў перманентна запавольвацца (у студзені — жніўні — 7,1%, студзені — верасні — 6,4%, студзені — кастрычніку — 6,2%, студзені — лістападзе — 5,5%, па выніках года — 5,4%).
У студзені 2025-га рост прамысловай вытворчасці ў гадавым вымярэнні склаў 2,9%, далей ён працягнуў запавольвацца (у студзені — лютым — 2%, студзені — сакавіку — 2,1%, студзені — красавіку — 1,4%, студзені — траўні — 1%, студзені — чэрвені — на 0,3%). Далей назіраецца падзенне: у студзені — ліпені — на 0,3%, студзені — жніўні і студзені — верасні — на 0,8%, студзені — кастрычніку — на 1,3%, студзені — лістападзе — на 1,7%, студзені — снежні — на 1,8%).
Такім чынам, пасля 11-месячнага запаволення росту адбылося падзенне прамысловай вытворчасці.
Гл. таксама:
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваІнстытут генетыкі і цыталогіі вызначыў спектр мутацый, характэрных для беларусаў са спадчыннымі захворваннямі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 4,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаГрашовыя даходы насельніцтва за чатыры месяцы выраслі на 8% у гадавым вымярэнні — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот за пяць месяцаў павялічыўся на 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



