Як пераезд мяняе заробак і даход — адразу і з часам. Вялікі рэсёрч
На пачатку чэрвеня мы запусцілі вялікую анкету-рэсёрч. Пыталіся пра лакацыі, праблемы, умовы працы — сабралі 5175 анкет. Асноўныя вынікі паказалі на гэтых графіках. А вось на гэтых — партрэт ІТ-рэлаканта і яго планы. Цяпер засяродзімся на тым, як змяніўся пры пераездзе заробак.
Незалежна ад перыяду пераезду — да 24.02.22 або пасля — зп брута павысілася прыкладна ў адной і той жа часткі рэлакантаў.
А вось тых, для каго пытанне нерэлевантнае, бо пераязджалі самастойна, пасля 24.02 стала прыкметна менш. Экстранны ад’езд айцішнікаў увесну праходзіў часцяком разам з працадаўцам і пад яго кіраўніцтвам.
Заадно пасля 24.02 вырасла доля тых, у каго зп брута не змянілася, але і нета пры гэтым не ўпала. У такім раскладзе лёгка адгадваюцца бязвізавыя (і са зніжанымі падаткамі) кірункі вясновай міграцыі — перш за ўсё Грузія.
Супрацоўнікам, якіх ІТ-кампанія перавезла з уласнай ініцыятывы, зп падымалі часцей, чым тым, хто пераехаў сам. Але тым, хто сам, як правіла, таксама не адмаўлялі.
У выніку нета-даход скараціўся толькі ў невялікай часткі рэлакантаў — 9% самастойных і 5% «падведамных». У 20% і 31% рэлакантаў адпаведна «чыстыя» зп выраслі.
(Сямейны даход абмяркуем у наступным матэрыяле.)
Цікава і заканамерна: чым даўжэй айцішнікі знаходзяцца ў новай лакацыі, тым з большай верагоднасцю яны перавысілі сваю зп у Беларусі.
Да 40% — самы частотны адказ на пытанне пра памер падаткаў. На другім месцы адказ «да 30%». Зрэшты, долі тых, чые стаўкі значна ніжэйшыя, не моцна адрозніваюцца ад тых, хто плаціць па 30-40%.
Увага — амаль траціна рэлакантаў працягвае плаціць падаткі ў Беларусь. Прынамсі, так было ў чэрвені. Гэта значыць, што яны пераехалі толькі фізічна, але юрыдычна працягваюць працаваць на беларускія офісы/ІП. Паглядзім, што будзе далей.
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
@dzikpic, канал для айцішнікаў у Польшчы, расказаў гісторыю Аляксандра. Перад тым, як патрапіць у польскую кампанію, ён два месяцы дастаўляў ежу ў Glovo. Як гэта — ездзіць на ровары па 10-12 гадзін на дзень і чаму манікюршчыца зарабляе больш за распрацоўшчыка.
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
@dzikpic, канал для ІТ-экспатаў у Польшчы, расказвае гісторыю беларускага айцішніка, які купіў дом у Гданьску, з каментарамі эксперта. Абмеркаваць гісторыю можна ў чаце.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.