«Паўсюль стаўленне нармальнае». Дзе і як беларускія айцішнікі адпачывалі ўлетку
Спыталі айцішнікаў, куды яны ездзілі адпачываць з Беларусі гэтым летам, якое стаўленне сустрэлі ў іншых краінах і колькі выдаткавалі на адпачынак.
Спыталі айцішнікаў, куды яны ездзілі адпачываць з Беларусі гэтым летам, якое стаўленне сустрэлі ў іншых краінах і колькі выдаткавалі на адпачынак.
Высветлілася, што вайна, санкцыі і адмененыя авіярэйсы не моцна паўплывалі, па меншай меры, на выбар напрамкаў для падарожжаў. Беларусы па-ранейшаму едуць у Польшчу, Літву, Іспанію і іншыя еўрапейскія краіны. З асаблівым стаўленнем да сябе айцішнікі не сутыкаліся і нават банкаўскія карты працавалі за мяжой без вялікіх праблем. Як ні дзіўна, адзінае выключэнне — Расія.
Ездзіў у кароткатэрміновы адпачынак у Польшчу. Да Варшавы ехаў на аўтобусе, там узяў напракат машыну. Перасоўваючыся па шыкоўных польскіх аўтастрадах, пабываў ва Уроцлаве, Познані, Быдгашчы, Уладыславове, Гданьску, Лодзі.
Уроцлаў спадабаўся: офісы міжнародных карпарацый, шмат моладзі, шыкоўная набярэжная. Жывы еўрапейскі горад. Познань пасля Уроцлава падаўся малалюдным: набярэжная дзікая, зарослая, нейкія намёты на беразе, нецвярозыя людзі. Гданьск класны: шмат турыстаў, жыццё віруе. Уладыславова — аналаг Сочы, улетку туды з’язджаецца палова Польшчы. У Лодзь больш не паеду: разбітыя дарогі, страшны вакзал, п’яныя бамжы.
Паўсюль плаціў карткай «Альфа-Банка». Ніякіх праблем не было. Курс крыху горшы, чым у беларускіх банках.
Стаўленне да беларусаў цудоўнае.
З жонкай і дзіцем ездзілі ў Палангу на машыне. Візы былі адкрыты яшчэ да паездкі. Мяжу прайшлі хутка. З банкаўскімі карткамі «Прыёра» праблем не было. Хіба што ў гатэлі нас прасілі адразу разлічыцца за нумары і не далі запісаць пакоі на наш рахунак — так было не з усімі гасцямі. На адпачынак выдаткавалі каля $2 тыс.
Ездзіў на сваёй машыне. Стаўленне да беларусаў паўсюль нармальнае. Аднойчы ехаў на таксі з украінцам, і спакойна пагутарылі. Трохі напружваўся, калі чуў украінскую гаворку на пляжах, бо незразумела, чаго чакаць ад людзей у такі час. Выдаткаваў каля $2,5 тыс.
Дабіраліся з Брэста да Варшавы аўтобусам, а потым ляцелі самалётам (рэйс Варшава — Падгорыца за 80 еўра). За мяжой не працавала карта MasterCard ад «Альфа-Банка», плацілі гатоўкай. Стаўленне было добрае, многія на ўзбярэжжы гавораць па-руску. Выйшла 400 еўра на чалавека.
Беларуска-польская мяжа, вылет з Варшавы. Візы атрымлівалі раней, складанасцяў з карткамі не было. Асаблівых адносін да беларусаў не заўважылі, шмат хто з местных наогул ня ведае такой краіны. Аддалі 1000 еўра за авіабілеты на чацвярых, 1300 еўра за жыллё на 2 тыдні і 600 еўра за арэнду аўто.
Ехалі 25 гадзін на аўтобусе з перасадкай у Варшаве. Шэнген атрымалі без праблем у грэцкай амбасадзе. З картай МТБ цяжкасцей за мяжой не было. Размаўлялі па-руску з сябрамі ў людных месцах, чэхі ніякай пагарды не выказвалі, канфліктаў не было. За 4 дні паездкі выдаткаваў $300.
На мяжы з Беларуссю польскія памежнікі высадзілі з аўтобуса некалькі чалавек з расійскімі пашпартамі — іх не пусцілі ў Польшчу.
Мінск — Варшава (аўтобус) — Парыж (самалёт) — Амстэрдам (аўтобус) — Берлін (аўтобус) — Варшава (аўтобус) — Мінск (аўтобус).
За шэнгенскімі візамі стаяў у жывой чарзе паўгода. За мяжой расплачваўся, у асноўным, з дапамогай Apple Pay — працаваў выдатна. У Берліне не змог зняць гатоўку ў банкаматах з валютных карт «Альфа-Банка». З «Прыёрам» праблем не было — камісія 5 еўра. У Парыжы кансьерж казаў, што Беларусі не варта нападаць на Украіну, а так стаўленне было добрае. Аддаў прыкладна $1500.
Пішу з адпачынку. Маршрут такі: з Мінска на аўтобусе да Варшавы, адтуль — на лаўкосце да Рыма, потым Маёрка, Барселона, Валенсія, Мадрыд. З Мадрыда на самалёце назад у Варшаву і потым у Мінск.
З візамі складанасцей не было. Дзяўчыне візу (гадавую венгерскую) дапамагалі адкрываць на працы ў ІТ-кампаніі. А я запісаўся ў італьянскі візавы цэнтр у маі — на жнівень. Далі аднаразовую, што крыху крыўдна — яшчэ ў маі многім давалі мінімум на паўгода нават у пусты пашпарт (у мяне як раз такі).
Праблем з банкаўскімі картамі не было: плацім як фізічнымі («Альфа-Банк», «Прыёр»), так і Samsung Pay.
У паездцы пару разоў нас пыталіся, адкуль мы. Па рэакцыі замежнікаў здавалася, што яны наогул не разумеюць, што такое Беларусь.
Ляталі ў чэрвені: Мінск — Стамбул («Белавія») — Занзібар. З Занзібара — на мацярык на сафары.
У гатэлі мы былі адзіныя рускамоўныя, акрамя нас адпачывалі немцы, партугальцы, іспанцы, амерыканцы. Размаўлялі пра сітуацыю ў Украіне, негатыў быў у бок урада РФ. Да беларусаў стаўленне добрае. Расказвалі, што ў сакавіку ў гэтым жа гатэлі спыняліся рускія — ім адмянілі бронь.
За ўвесь адпачынак непрыемныя ўражанні толькі ад сэрвісу «Белавія». Нават мясцовыя танзанійскія авіялініі лепшыя.
Падарожнічалі на поўнач Расіі. Ляцелі «Белавія» з Мінска ў Маскву, потым на самалёце ў Мурманск — там бралі машыну напракат.
У Расіі не працуюць карты Visa, таму загадзя зрабілі карты «Мір» у «Прыёрбанку». Аказалася, што імі нельга расплачвацца ў інтэрнэце (сайты гатэляў, каршэрынг, сэрвісы таксі). Таму плацілі ў асноўным гатоўкай. За 12 дзён адпачынку аддалі прыкладна 60 тыс. расійскіх рублёў (каля $1000) і 1000 беларускіх рублёў (на пералёты і зваротныя квіткі на цягнік з Масквы).
Да беларусаў у Расіі ставяцца добра. Напрыклад, расійцы з разуменнем ставіліся да таго, што нашы карткі не працавалі. На поўначы, у Мурманску, вельмі зычлівыя людзі.
Пра вайну ніхто не кажа. Адзінае, што нагадвала пра яе — пару білбордаў з патрыятычнымі лозунгамі і георгіеўскімі стужачкамі, якія мы заўважылі ў Маскве і Мурманску.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Так падажжите, нам же сказали что в РБ уже к лету ни у кого не останется работы и денег даже на покушать, не то что в туры по Европе ездить. Это шо же такое получается-то…
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 31 жніўня 2022, 12:08
"Ездил в кратковременный отпуск в Польшу. До Варшавы ехал на автобусе"
Хотелось бы уточнить по какой визе. Если туристической, то где и когда получал. В польских визовых центрах получить туристическую визу в 2022 г. практически невозможно.
Ездил смотреть польскую бизнес гавань. Как турист.
У меня, например, есть 3-ех летний польский туристический шенген, полученный в начале 2020 года.
Кому-то и на 5 лет выдавали (греки вроде)
В последние годы перед ковидом ездили на отдых в Испанию, Каталонию. В этом году там ещё не все ограничения отменены. Поэтому поехали в Литву, в Друскининкай.
Друскининкай расположен в 40 км. от Гродно. В середине 19 века здесь нашли лечебные минеральные источники и с тех пор это знаменитый европейский курорт. Сам Друскининкай это небольшой городок в парке и лесу.
Никаких проблем при пересечении границы. Очень хороший 4 х звёздочный отель Best Baltic с сауной и джакузи в центре туристического Друскининкая. Чистота, порядок во всём. Очень разнообразные и вкусные завтраки. Я бы сказал такие, как в Каталонии.
С the hotel staff общались по английски. Вообще здесь многие жители говорят по английски. Ну а мы выучили пару слов по литовски:
labas rytas, laba diena, aciu.
Городок туристический. Так что отношение к русскоязычным хорошее.
Потратили за неделю порядка € 900 на двоих. Карточка белгазпром банка работала нормально.
а где туристическую визу получил? Ведь по национальной визе такие поездки это нарушение выдачи визы)
А можно пункт визового кодекса ЕС про нарушение? Мы же не на форуме онлайнера, а в приличном месте, в конце концов, давайте не будем пересказывать городские легенды.
Одновременно у человека не может быть две действующие шенгенские визы, значит если у него уже есть национальная, значит он может по ней ехать в том числе и в турпоездку.
Ну вон одну такую с автобуса Прага - Минск в Польше высадили и департируют
С двоюродной сестрой соседки по подъезду бабушки моей жены и не такое было!
Но всё таки, где про это написано в визовом кодексе?
в правилах и целях выдачи виз
На форумах DzikPic в августе говорили о двух кейсах когда поляки развернули на беларуско польской границе двух человек с канадскими паспортами которые направлялись в Польшу na wakacje. Потому что у них были также и беларуские паспорта.
Канадский паспорт даёт право на безвизовый въезд во все страны шенгенской зоны и много других. Но поляки решили установить свои правила на этот счёт. По какому юридическому документу никто сказать не может.
Въехать в Литву из Беларуси по канадскому паспорту нет никаких проблем. Про беларуский паспорт никто не спрашивает.
Кроме туристической визы и национальной есть ещё и другие варианты для пересечения границы с ЕС.
По левым украинским документам под видом беженца? Если белый то наверное сработает. Еще денег дадут, легализуют, помогут с размещением, бесплатные билеты, оформят деток в сад и 500+.