Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларусь і Польшча дамовіліся пра пенсіі і бальнічныя. Тлумачым, як гэта працуе

Спойлер: самым карысным выглядае залік страхавога стажу. Пры ўмове, што пагадненне будзе жыць доўга і шчасліва.

11 каментарыяў
Беларусь і Польшча дамовіліся пра пенсіі і бальнічныя. Тлумачым, як гэта працуе

Спойлер: самым карысным выглядае залік страхавога стажу. Пры ўмове, што пагадненне будзе жыць доўга і шчасліва.

Гэтай вясной уступіла ў сілу Пагадненне аб сацыяльным забеспячэнні паміж Польшчай і Беларуссю. Яно было заключана яшчэ ў лютым 2019 года, і вось нядаўна ратыфікацыйны махавік нарэшце пракруціўся. Нават дзіўна, што гэта адбылося ў 2022 годзе. 

Пагадненне абараняе правы грамадзян РБ і РП у частцы выплаты пенсій і дапамог. Так, яно дазваляе сумаваць страхавыя стажы ў дзвюх краінах. Разам з міграцыйным кансультантам Ірынай Ралавец разабралі, што азначае гэтае пагадненне для беларусаў.

Змест

Што гэтае пагадненне наогул значыць?

Пагадненне азначае, што выплаты сацстрахавання будуць каардынавацца паміж краінамі:

  • пенсіі,
  • дапамогі па беспрацоўі,
  • выплаты па хваробе і мацярынстве,
  • выплаты ў сувязі з траўмай на працоўным месцы
  • і дапамога на пахаванне.

Усе іншыя выплаты пад пагадненне не падпадаюць.

Можна будзе падаць заяву ў адной краіне, калі выплаты належаць у другой, і наадварот.

А ці можна на прыкладзе? Прыпусцім, з бальнічным

Беларус працаваў у Польшчы на прадпрыемстве па працоўным кантракце (umowa o pracę), праз 1,5 месяца зламаў нагу. Паводле польскага заканадаўства, ён адпраўляецца на бальнічны з выплатай 80% (або 100%, калі траўма здарылася на працоўным месцы) ад зп.

Будучы на бальнічным, чалавек едзе ў Беларусь і звяртаецца там у ФСАН. ФСАН па сваіх каналах звязваецца з польскім ZUS, той пацвярджае бальнічны, і ФСАН выплачвае гэтыя грошы.

Да пагаднення бальнічныя можна было атрымаць толькі ў Польшчы, прычым трэба было і знаходзіцца ў Польшчы ўвесь час бальнічнага. 

Або наадварот. Беларуска працавала ў РБ, зацяжарыла і за пару месяцаў да родаў (ужо з бальнічным на руках) паехала ў Польшчу. Да пагаднення ў яе не было б ніякіх сацыяльных выплат у Польшчы (хіба што пра страхоўцы, але гэта іншае). Цяпер яна можа звярнуцца з бальнічным у Польскі ZUS, той павінен звязацца з ФСАН, і жанчыне павінны выплаціць дапамогу па цяжарнасці і родах у Польшчы.

А з чыёй кішэні будуць грошы?

Аператарам выплаты будзе тая краіна, у якой падалі заяву. Выплаты будуць у мясцовай валюце.

Далей дзяржорганы Беларусі і Польшчы будуць урэгулёўваць фінансавыя адносіны ўзаемазалікам.

Важна! Дапамога налічваецца ў памеры і паводле заканадаўства краіны-аператара, таму разлічваць на польскія выплаты з беларускім бальнічным ці наадварот — няправільна.

А на дапамогі 500+ (дзяржпраграма ў Польшчы, паводле якой сем’ям, у тым ліку замежнікам, выплачваюць штомесяц па 500 злотых на дзіця да 18 гадоў) ці паўплывае пагадненне?

Па сутнасці, не. 500+ — гэта зусім іншая дапамога, пад пагадненне яна не трапляе. Хоць пагадненне і дае больш аргументаў грамадзянам Беларусі для яго атрымання ў Польшчы.

На 500+ могуць прэтэндаваць грамадзяне тых краін, у якіх з Польшчай падпісанае пагадненне аб узаемным сацзабеспячэнні (вось якраз як нашае), пры дэкларацыі пераезду на тэрмін ад 6 месяцаў.

Праўда дэ-факта 500+ беларусам у некаторых выпадках давалі і да ўступлення пагаднення ў сілу, на падставе іншых пунктаў польскага закона аб дапамозе дзяржавы ў выхаванні дзяцей, напрыклад, доўгатэрміновай візы або пасведчання на права жыхарства (karty pobytu). Так што цяпер проста дадалася зразумелая падстава.

Пры пераездзе ў Беларусь гэтую дапамогу плаціць не будуць.

А што з дапамогай па беспрацоўі? Ці можна  прэтэндаваць у Беларусі на польскую дапамогу?

Практычнага прымянення гэтай нормы пакуль не відаць. Дапамога выплачваецца ў краіне знаходжання паводле мясцовых нормаў, пагадненне паказвае, як улічваць перыяды беспрацоўя ў іншай краіне ў разліках. Але замежніку складана быць у Польшчы беспрацоўным — якая ў такім выпадку мэта яго знаходжання? Акрамя таго, адна з умоў атрымання пасведчання на права жыхарства — наяўнасць даходу не меншага за пражытачны мінімум. Калі маеш такі даход, то ўжо не беспрацоўны. 

Растлумачце пра пенсіі: як было і як стала?

Да пагаднення кожная краіна прызначала страхавы стаж і ўлічвала ў налічэнні пенсіі толькі перыяды, адпрацаваныя там. Здаралася, што для налічэння працоўнай пенсіі ў Беларусі чалавеку не хапала стажу праз тое, што перыяды работы ў іншай краіне не ўлічваліся. Цяпер іх можна складаць. 

Акрамя таго, атрымліваць беларускую пенсію ў Польшчы і наадварот было нельга. Цяпер можна, хоць яны па-ранейшаму прызначаюцца ў кожнай краіне асобна. 

Даведка. У Польшчы страхавы стаж для налічэння пенсіі павінен быць не меншы за 12 месяцаў. Памер пенсіі будзе залежаць ад узносаў у ZUS, іх проста падзеляць на «век дажыцця». 

У Беларусі мінімальны страхавы стаж для налічэння працоўнай пенсіі павышаецца паэтапна, у 2025 годзе ён дасягне столі — 20 гадоў.

У частцы падліку стажу: улічаць працу адны ў адных, а таксама ў трэціх краінах, калі ў тых падпісанае пагадненне аб каардынацыі сістэм сацыяльнага страхавання хаця б з адной з краін — Польшчай або Беларуссю.

Давайце падрабязней пра страхавы стаж: польскі цяпер будзе залічвацца ў Беларусі і наадварот? Каб зарабіць працоўную пенсію ў РБ, не абавязкова 20 гадоў плаціць у ФСАН, можна дадаць і стаж выплаты ў ZUS?

Кароткі адказ: так.

У такіх складаных пытаннях, як пенсія, прадугледжаныя два ўзроўні каардынацыі — у частцы выплат і ў частцы падліку стажу. 

У частцы выплат: польская і беларуская сістэмы пабудаваныя на розных прынцыпах і аб’яднаць іх немагчыма, таму кожная краіна адказвае за выплаты за час працы на сваёй тэрыторыі. Не варта разлічваць на тое, што адпрацаваўшы ўсё жыццё ў Беларусі, можна з’ехаць у Польшчу і атрымліваць там польскую пенсію.

Так што калі ў Беларусі ў чалавека 15 гадоў страхавога стажу і яму не хапае да працоўнай пенсіі, але ёсць 6 гадоў страхавога стажу ў Польшчы, то для агульнага стажу гэтыя 6 гадоў у Беларусі ўлічаць. Але выплаты будуць падзеленыя: у Беларусі паводле беларускага заканадаўства, зыходзячы з 15 гадоў працы, а ў Польшчы — паводле польскага, зыходзячы з 6 гадоў працы.

Атрымліваць абедзве часткі пенсіі можна ў адной з дзвюх краін, у мясцовай валюце. Краіны-ўдзельніцы самі будуць здзяйсняць паміж сабой узаемаразлікі.

Важна: страхавы стаж у іншай краіне ўлічаць, толькі калі перыяды працы ў дзвюх краінах не супадаюць па часе. 

А ці будзе гэта працаваць у адваротны бок? Ці можна прапрацаваць 15 гадоў у Беларусі + 5 гадоў у Польшчы і потым атрымліваць пенсію ў Польшчы? 

Пагадненне працуе ў абодва бакі. Так што так, досвед працы ў Беларусі ўлічаць у Польшчы. Але на памер польскай часткі пенсіі гэта не паўплывае: у Польшчы на пенсію ўплывае перш за ўсё памер адлічэнняў у ZUS, а не стаж. Выплаты будуць налічаны прапарцыйна, за час працы ў кожнай краіне асобна, згодна з законам і стаўкамі краіны. 

Можна прапрацаваць усё жыццё ў Беларусі, потым пераехаць у Польшчу, падаць там заяву на пенсію і атрымліваць беларускую пенсію ў Польшчы, а можна наадварот.

Можа, ужо трэба збіраць дакументы? А куды бегчы, каб улічылі стаж у іншай краіне?

Трэба паклапаціцца аб тым, каб у вас былі ўсе дакументы ў кожны момант часу. Калі ў Беларусі страхавы стаж лічаць у ФСАН, то ў Польшчы кожны працадаўца пры скасаванні кантракту выдае «świadectwo pracy» (сведчанне працы), акрамя таго, інфармацыя аб узносах збіраецца на субрахунку ў ZUS (арганізацыя, якая займаецца сацыяльнымі страхавымі выплатамі), так што нічога не страціцца.

«Бегчы» ж трэба толькі пры надыходзе пенсійнага веку, прычым дастаткова адной заявы — у краіне пражывання, — органы самі скаардынуюць працу і выплацяць абедзве часткі пенсіі ў адной краіне. 

Але памятайце, што пенсійны ўзрост у Беларусі і Польшчы розны (у Беларусі — 58/63, у Польшчы — 60/65), а выплаты налічваюцца паводле мясцовых правілаў. Так што цалкам верагодная сітуацыя, у якой чалавек выходзіць на пенсію ў Беларусі, а польскую частку яму прызначаюць толькі праз некалькі гадоў. Альбо ж гэтая «праблема» вырашыцца за кошт павышэння пенсійнага веку ў Беларусі.

Каардынацыя сістэм сацыяльнага страхавання тычыцца толькі дзяржвыплат — усе прыватныя пенсійныя і іншыя выплаты, напрыклад, з польскай PPK, трэба разлічваць і атрымліваць асобна.

А што калі Беларусь вырашыць выйсці з пагаднення, прыпусцім, праз год? Ці значыць, што Польшча аўтаматычна таксама выйдзе, або дакумент можа працаваць у адзін бок? А ці не згарыць назапашаны ў адной краіне стаж для іншай краіны?

Двухбаковае пагадненне на тое і двухбаковае, што не можа працаваць у аднабаковым парадку, так што калі адзін з бакоў прыпыніць дзеянне пагаднення, другі таксама будзе вымушаны гэта зрабіць. 

Скасаванне пагаднення вымусіць людзей за працу ў кожнай з краін атрымліваць пенсію асобна ў гэтых краінах. Да таго ж калі ў нейкай з краін не хопіць стажу, то чалавек страціць у выплатах. Сам па сабе стаж не згарыць, але як мінімум новапрызначаныя выплаты будуць меншыя. 

Дык можа ёсць сэнс загадзя зафіксаваць страхавы стаж у іншай краіне?

Не атрымаецца. Ніхто не будзе разглядаць вашу заяву да наступлення пенсійнага веку.

То-бок на практыцы ў пенсійных мэтах пагадненне карыснае перш за ўсё тым, хто ўжо на пенсіі (яны могуць перавесці выплаты ў іншую краіну) і людзям перадпенсійнага веку.

Чытайце таксама
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
dev.by шукаў маладых людзей, якія паступілі сёлета ў ВНУ за мяжу, — адгукнуліся 4 чалавекі. Двое выбралі Польшчу, яшчэ двое Расію (для аднаго гэта часовы варыянт, ён плануе перапаступіць налета).  Спыталі ў хлопцаў, як яны выбіралі ВНУ, куды паступалі аднакласнікі і як на выбар паўплывала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну (і ўчорашнія навіны пра мабілізацыю).
8 каментарыяў
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
«Будаўнічая галіна цалкам дысфункцыянальная», — кажа СЕО EnCata Алег Кандрашоў. І прапануе «рэанімаваць будаўніцтва»: паўтарыць поспех Генры Форда і запусціць канвеер, які будзе штампаваць модульныя дамы. А яшчэ — запусціць мабільныя заводы з гэтымі канвеерамі. Першы тэставы дом з жалезнымі сценамі і вокнамі ў падлогу ўжо пабудаваны — у ім 2 гады як жыве СЕО. А зараз у Вялікім камені дабудоўваюць тэставы завод. Ці ёсць будучыня ў праекта і якая, расказвае dev.by Алег Кандрашоў.  
11 каментарыяў
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
15 каментарыяў
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Айцішнікі (і не толькі) скардзяцца, што ім тэлефануюць са школы IT Overone і прапануюць курсы для ўваходжання ў ІТ без першапачатковых навыкаў і англійскай.
4 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous Developer в Horns and hooves Company
0

Но иностранцу сложно быть в Польше безработным — какова в таком случае цель его пребывания?

"По воссоединению". Довольно частый случай для неработающего супруга.

Anonymous
Anonymous Developer в Horns and hooves Company
0

Все красиво выглядит, но вероятность, что это соглашение доживет до нашего пенсионного возраста, небольшая.

0

большая.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
3

но вероятность, что это соглашение доживет до нашего пенсионного возраста, небольшая

Эликсир молодости изобретут и оно будет вечно? :)

Anonymous
Anonymous Developer в Horns and hooves Company
1

Из полезного на сегодняшний день в этом соглашении (не точно, это надо уточнять) - вашим родителям-пенсионерам в Польше не надо платить большой вступительный и ежемесечные взносы в ZUS чтобы получить доступ к NFZ (ну или устраиваться на работу для этой цели). На сколько мне известно, условие обслуживания в NFZ для пенсионеров - получение пенсии на счет в польском банке. Маловероятно, что ФСЗН бы ее туда отправлял.

Anonymous
Anonymous
3

devby, дзякуй за беларускамоўную версію сайта.

0

Вот это отличная новость. Хотя... [censored, П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement"]

0

если отказался от гражданства пенсии из рб не будет?

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

0

Если кто-то обращался к Ирине за помощью и она не выходит на связь! Отпишитесь!

0

 У выпадку, калі рэлакант з Беларусі (маючы папярэдні працоўны стаж у Беларусі) адпрацаваў у Польшчы некаторы час, атрымаў сталы побыт і апынуўся без працы, то, стаўшы на улік па безпрацоўю падчас пошуку новай прцы, яму могуць прызначыць так званую залічку.
Велічыня залічкі залежыць ад працоўнага стажу (шкала: да 5 гадоў, болей за 5 і ад 20 гадоў).
Каб улічыць працоўны стаж з Беларусі, неабходна мець з сабой падцьведжанне з Беларусі па адмысловай форме (верагодна, што яна узгоднена краінамі), наяўнасьці працоўнай кніжкі недастаткова (нават з перакладам).