Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Айцішнікі (і не толькі) скардзяцца, што ім тэлефануюць са школы IT Overone і прапануюць курсы для ўваходжання ў ІТ без першапачатковых навыкаў і англійскай.
Айцішнікі (і не толькі) скардзяцца, што ім тэлефануюць са школы IT Overone і прапануюць курсы для ўваходжання ў ІТ без першапачатковых навыкаў і англійскай.
Калі пагугліць водгукі пра кампанію, можна памеркаваць, што абзвон па базе (ці базах) без аніякіх фільтраў — асноўны метад прасоўвання курсаў.
Многім. Мы зацікавіліся гэтай гісторыяй пасля скаргі ІТ-спецыяліста. Робат са школы IT Overone датэлефанаваўся яму на мабільны, назваў па імені і ўключыў запіс: «Ці хочаце працаваць у ІТ без першапачатковых навыкаў і ведання англійскай? Кампанія IT Overоne запрашае вас на навучанне. Націсніце 1, каб даведацца болей». Айцішнік кажа, што не даваў школе згоды на апрацоўку сваіх персанальных даных.
Яшчэ адзін чалавек расказаў dev.by, што яму тэлефанавалі з IT Overone на нумар жонкі.
— Робат назваў яе маім імем і ўключыў запіс. Я выкарыстаў нумар жонкі толькі для рэгістрацыі акаўнта ў «Яндэксе». Магчыма, адтуль неяк спарсілі інфармацыю.
Ён даўно ў ІТ і сам выкладае Phyton на курсах. Абмяркоўваў выпадак са знаёмымі і высветліў, што «як мінімум яшчэ дваім айцішнікам тэлефанавалі».
Адзін з нашых суразмоўцаў пацікавіўся ў менеджара, адкуль у школы нумар яго тэлефона. Адказ: «Хтосьці са знаёмых пакінуў».
На сайце паведамляецца, што Overone насамрэч — «ІТ-кампанія, дзейнасць якой накіраваная на распрацоўку праграмнага забеспячэння, сайтаў і аўтаматызацыю бізнэс-працэсаў, а таксама навучанне кваліфікаваных ІТ-спецыялістаў». Прыпіска: «Пасля навучання забіраем нашых студэнтаў да сябе ў распрацоўку».
IT Overone заяўляюць, што іх курсы скончылі «больш за 1000 чалавек», 75% нібыта працаўладкаваліся ў ІТ. Сярод партнёраў заяўленыя «топавыя ІТ-кампаніі», якія забіраюць студэнтаў «проста на выпускным», — але назваў партнёраў няма. У іншым раздзеле проста пералічаныя некалькі вядомых кампаній, дзе, паводле сцверджання школы, працуюць выпускнікі.
На сайце ёсць акенца для камунікацыі з менеджарам школы, але дазнацца што-небудзь (напрыклад, кошт курса) нельга. Менеджар просіць нумар тэлефона, на пытанні не адказвае.
Мы патэлефанавалі. Даведаліся, што ў школы «вельмі шмат розных варыянтаў і формаў навучання». Напрыклад, па Java навучанне індывідуальнае (не вельмі папулярная сярод пачаткоўцаў мова, кажуць), ёсць 5 розных пакетаў. Заняткі па Python як індывідуальныя, так і ў групах — анлайн і афлайн 2 разы на тыдзень па 3 акадэмічныя гадзіны.
Поўны кошт групавых афлайн-заняткаў — 4190 рублёў, але «можна атрымаць зніжку 30%, калі прайсці бясплатны занятак». Кошт афлайну адным плацяжом — 2190, у растэрміноўку — 2890.
Актуальны кошт анлайн-заняткаў — 1790 або 2590 пры аплаце ў растэрміноўку.
Спыталіся, ці праўда нас працаўладкуюць пасля курсаў. Менеджар пералічыла, якія інструменты для гэтага выкарыстоўвае школа:
Паглядзелі, якія вакансіі размяшчае IT Overone на сайце rabota.by. Іх пяць: кампаніі патрэбныя сісадмін, відэарэжысёр, менеджар па продажах у ІТ, а таксама два менеджары-кансультанты, у чые абавязкі ўваходзіць у тым ліку «запрашаць кліентаў на бясплатны занятак».
Facebook і Instagram паказваюць рэкламу «бясплатнага курса па айці» ад IT Overone. У апісанні паведамляецца, што за 8 урокаў карыстальнік вывучыць базавы сінтаксіс мовы праграмавання і напіша 2 праграмы.
Мы зайшлі па спасылцы. Курс распрацаваў, паведамляецца ў тэксце, CEO ІТ-кампаніі Эдвард Хаміцкі. Ён жа твар брэнда, прасоўвае курсы на розных пляцоўках, пры гэтым яго прэзентуюць як айцішніка і заснавальніка ІТ-кампаніі. vc.ru публікаваў пра яго расследаванне. Пачытайце, цікавае. Калі коратка: Эдвард нібыта прайшоў шлях ад таксіста і джуна-распрацоўшчыка да CEO, але ёсць сумневы, што быў распрацоўшчыкам наогул і мае той досвед, які яму прыпісваецца ў рэкламных кампаніях ІТ-школы.
А вось праграма бясплатнага курса: на кожны відэаўрок па 7-12 хвілін, самы кароткі — 4 хвіліны, ён пра тое, як і дзе шукаць працу.
Курс нібыта каштуе 230 рублёў, але сума закрэсленая — і гарыць зялёны надпіс «бясплатна». А яшчэ ідзе адлік часу — ад 5 хвілін, і ёсць прыпіска пра тое, колькі засталося такіх бясплатных месцаў.
Калі націснуць кнопку «атрымаць курс» — з’явіцца таблічка-заяўка з імем і нумарам тэлефона. А яшчэ ёсць такая ж таблічка ніжэй — для тых, хто «не ўпэўнены на 100%, ці будзе карысны міні-курс».
— Пакінь заяўку, наш спецыяліст прааналізуе тваю сітуацыю і раскажа, якія вынікі ты атрымаеш ад праходжання курса, — паведамляецца ў тэксце.
Мы спісаліся ў LinkedIn з 10 студэнтамі, якія вучыліся ў IT Overone. Усім задаволеныя — двое.
Большасць студэнтаў кажуць, што знайшлі школу самі — пачыталі водгукі на сайце і вырашыліся. Пара чалавек прыйшла па рэкамендацыі знаёмых. Частка слухачоў спачатку запісаліся на бясплатны ўводны курс — а пасля яго ўзялі поўны.
А яшчэ аднаму з выпускнікоў IT Overone ў маі патэлефанавалі, прапанавалі наведаць уступны занятак. Малады чалавек кажа, што вырашыў: чаму б і сапраўды не паспрабаваць. А ўжо пасля анлайн-занятку запісаўся на курс па Python. Суразмоўца dev.by адзначае, што ўводны курс «кампетэнтна зроблены з пазіцыі маркетынгу» — спікер выдатна матывуе аўдыторыю вучыцца.
Сам ён навучаннем у школе задаволены, хоць прызнаецца, што ім «давалі базавую інфармацыю — і шмат у чым даводзілася разбірацца самому».
Іншыя суразмоўцы па-рознаму адгукаюцца пра школу. Вось водгукі апошніх:
— Базавыя веды быццам даюць, але як працаваць пасля курсаў самому, без настаўніка, не ўяўляю. Я пачаў хутка — за тыдзень навучання паўкурса прайшоў, а далей стоп — бывала, тыдзень на платформу не заходзіў, і ніхто не кантраляваў, не пытаўся. Калі праскоквала памылка, то на яе ніхто не паказваў — проста дасылалі правільны код або спасылкі на форумы і артыкулы, дзе разбіраліся падобныя памылкі.
Я разумею, што самастойнае навучанне, але мусіць быць нейкае настаўніцтва. Вось яго не хапала: калі штосьці не атрымлівалася, мы пыталіся ў чаце — а ў адказ атрымлівалі спасылку. Сам разбірайся! А было б лепш, калі б час ад часу мы з выкладчыкам разбіралі такія кейсы ў ZOOM.
Яшчэ нам абяцалі дапамогу ў працаўладкаванні, але дапамаглі толькі скласці CV.
— Навучаннем я не вельмі задаволены: у школе даюць недастаткова ведаў, каб патрапіць не тое што ў большасць кампаній, але нават ва ўласны аддзел распрацоўкі IT Overone. Як я вучыўся не з нуля, то амаль нічога новага не дазнаўся. Але затое ў гэтай школе ладзяць цікавыя мерапрыемствы, на якіх можна прапампавацца, і дзеляцца вакансіямі.
Некаторыя вучні няблага выказваліся пра выкладчыкаў, але былі незадаволеныя працай адміністратараў, якія «на пытанні, у тым ліку арганізацыйныя, адказваюць суха і коратка, і толькі пра платныя трэнінгі і курсы — шмат і падрабязна».
— Пытаешся ў іх, ці ёсць сярод партнёраў кампаніі, якія запрашаюць на стажыроўку, адказваюць: «Ёсць» — і ўсё. Задаеш пытанне, што па месцах і якія патрабаванні да кандыдатаў. Адказ: «Не ведаю». Пытанне пра стажыроўку ў IT Overone наогул пакінулі без адказу.
Іх вельмі шмат, амаль усе «пяцізоркавыя», часта адныя і тыя ж водгукі апублікаваныя на 3-4 розных сайтах з розніцай у 5 хвілін. Ёсць і гісторыі тых, хто застаўся незадаволены, расказвае, як спрабуе вярнуць грошы за курс (пішуць, што паводле дамовы школа абавязваецца вярнуць 50% ад аплачанай сумы), скардзіцца, што спамяць рэкламай. Гэтыя водгукі тонуць у пазітыве.
У адказ на адмоўныя водгукі школа просіць даць доказы, што аўтар — іх вучань, інакш лічаць усё інтрыгамі канкурэнтаў.
Мы папрасілі выкладчыка з 10+ гадамі досведу, які ўжо расказваў dev.by, як правільна выбіраць курсы, ацаніць падыходы IT Overone.
Мікіта лічыць, што школа выкарыстоўвае агрэсіўны маркетынг. Ён не можа ацаніць якасць выкладання, бо не бываў на занятках, але вось якія моманты на сайце напружылі:
— Асабіста я не стаў бы звязвацца з кампаніяй, якая хавае расцэнкі ад патэнцыйных кліентаў. Абзвон кліентаў — таксама частка агрэсіўнага маркетынгу. Ні для кога не сакрэт, што ў часе крызісу рынак навучання расце вельмі хутка, таму цяпер усе хочуць прыцягнуць кліента любымі даступнымі спосабамі. Але гэта контрпрадукцыйная тактыка: многія даўно ўжо не адказваюць на званкі з левых нумароў якраз праз такія вось «прагрэсіўныя» кампаніі. Ну і пытанне, дзе бяруць даныя гэтых людзей.
З’явіцца тут, калі кампанія адкажа на наш ліст, які мы даслалі 1 верасня. Пакуль адказу мы не атрымалі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну, в темные времена инфоцыганство процветает, да...
Госпаде) классический инфоцыганенок.
Жаль людей, которые ведутся на этого персонажа.
666 людей в linkedin по запросу названия компании.
Стартапчик выстрелил.
Мы списались в LinkedIn с 10 студентами
я думал таких оленей нет ))))