Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Сузаснавальнік OneSoil Слава Мазай сыходзіць з кампаніі

Экс-CEO агратэхнічнага стартапа OneSoil Слава Мазай паведаміў у фэйсбуку пра сыход з кампаніі.

1 каментарый

Экс-CEO агратэхнічнага стартапа OneSoil Слава Мазай паведаміў у фэйсбуку пра сыход з кампаніі.

— Сёння мой апошні працоўны дзень у OneSoil. Я застаюся сябрам кіраўніцтва і буду спрыяць будучаму поспеху кампаніі. Далей у мяне ў планах сапраўдны адпачынак без званкоў, імэйлаў і мітынгаў.

Таксама Слава Мазай напісаў ліст камандзе OneSoil. Ён падзякаваў калегам за сумесную працу і прыгадаў гісторыю развіцця стартапа.

— Пэўна, калі-небудзь я напішу мемуары пра тое, як мы пачалі OneSoil ушасцярых у далёкім 2016 годзе. Як атрымалі першыя інвестыцыі ў 2017, як падпісалі наш першы кантракт на сотні тысяч еўра з сусветным гігантам у 2018.

У 2019 мы паказалі бурны рост, і інвестары падтрымалі нас новым раўндам інвестыцый. А ў 2020 у палях у фермераў ужо была першая 1000 прылад — я нават марыць пра такое баяўся калісьці.

У 2021 годзе вы дапамаглі падпісаць мне наш першы кантракт з шасцю нулямі — гэта быў гістарычны момант для кампаніі. Спадзяюся і веру, што далей будзе толькі круцей.

Кампанія расце, і з ростам заўсёды ёсць змены. Змены для кампаніі — гэта добра. Каб выжыць, трэба мяняцца. Але для мяне гэтыя змены аказаліся крытычнымі. Культура кампаніі — гэта тое, што складана пабудаваць і немагчыма лёгка замяніць. Важныя не метрыкі, борды і тайтлы — важныя людзі, з якімі цябе прэ працаваць. Людзі, гатовыя табе дапамагаць.

Веру, што ў OneSoil будзе ўсё добра, і спадзяюся на вялікі поспех кампаніі!


OneSoil быў заснаваны ў 2017 годзе. Стартап стварае праграмы і анлайн-платформу для маніторынгу стану пасяўных плошчаў, павелічэння ўраджайнасці і эканоміі рэсурсаў. Прадукты кампаніі грунтуюцца на алгарытмах машыннага навучання і аналізе касмічных здымкаў.

Увосень мінулага года Слава Мазай, які займаў пасаду СЕО з моманту заснавання OneSoil ў 2017 годзе, перайшоў на пазіцыю дырэктара па інавацыях. Каманду з 1 кастрычніка ўзначаліў новы СЕО са Швейцарыі Мортэн Шміт.

На пачатку гэтага года стала вядома, што OneSoil выйшаў з ПВТ і фактычна спыніў працу ў Беларусі. Цяпер агратэх-стартап працуе са Швейцарыі і Польшчы. З сакавіка гэтага года беларуская юрыдычная асоба ТАА «Уансоіл» знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.

Чытайце таксама
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
@dzikpic, канал для айцішнікаў у Польшчы, расказаў гісторыю Аляксандра. Перад тым, як патрапіць у польскую кампанію, ён два месяцы дастаўляў ежу ў Glovo. Як гэта — ездзіць на ровары па 10-12 гадзін на дзень і чаму манікюршчыца зарабляе больш за распрацоўшчыка.
15 каментарыяў

Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
@dzikpic, канал для ІТ-экспатаў у Польшчы, расказвае гісторыю беларускага айцішніка, які купіў дом у Гданьску, з каментарамі эксперта. Абмеркаваць гісторыю можна ў чаце.
12 каментарыяў
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
22 каментарыя
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Думаю Слава вернется с новым проектом )