Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

EPAM перавёз усіх, каго планаваў? Выдаткі на рэлакейт у 2023 рэзка ўпалі

EPAM абнавіў даныя аб выдатках на рэлакацыю і дапамогу Украіне. Гэтыя артыкулы выдаткаў кампанія адлюстроўвае ў сваёй справаздачнасці з мінулага года — пасля пачатку вайны ва Украіне.

14 каментарыяў

EPAM абнавіў даныя аб выдатках на рэлакацыю і дапамогу Украіне. Гэтыя артыкулы выдаткаў кампанія адлюстроўвае ў сваёй справаздачнасці з мінулага года — пасля пачатку вайны ва Украіне.

Рэлакейт

Праз вайну ва Украіне кампанія была вымушаная рэлакаваць у іншыя краіны частку ўкраінскай каманды.

Таксама ў рэлакацыйную праграму трапілі супрацоўнікі расійскага і беларускага офісаў. З Расіі кампанія вырашыла сысці, а на працы беларускага офіса EPAM у 2022 годзе адбілася таксічнасць лакацыі — нежаданне асобных заказчыкаў працаваць з айцішнікамі ў Беларусі.  

Усяго за першае паўгоддзе 2022 на рэлакейт EPAM выдаткаваў 33 мільёны долараў. Але ўжо сёлета выдаткі на рэлакацыю скараціліся да мінімуму. За шэсць месяцаў — менш за 0,5 мільёна долараў.

Дапамога Украіне

У сакавіку 2022 года EPAM запусціў праграму гуманітарнай дапамогі для сваіх супрацоўнікаў і іх сем’яў на 100 мільёнаў долараў. За мінулы год на гэтыя мэты кампанія выдаткавала каля 45 мільёнаў долараў.

Сёлета за шэсць месяцаў было выдаткавана каля 10 мільёнаў долараў

Ва Украіне знаходзіцца самы буйны рэгіянальны офіс EPAM. На канец мінулага года там працавала 10,5 тысяч вытворчых спецыялістаў. Таксама ва Украіне размешчаны самыя буйныя актывы кампаніі. На канец першага квартала гэтага года яны ацэньваліся ў 70 мільёнаў долараў

Сыход з Расіі

У гэтым годзе ў справаздачах EPAM больш няма даных аб выдатках, звязаных з сыходам з РФ.

Летась EPAM быў вымушаны панесці выдаткі праз сыход з расійскага рынку. Яны таксама ўвайшлі ў агульныя выдаткі праз вайну ва Украіне. 

Агулам праз сыход з Расіі выдаткі кампаніі за мінулы год склалі каля 37 мільёнаў долараў:

  • больш за 17 мільёнаў долараў — выдаткі, звязаныя з рэструктурызацыяй бізнэсу і звальненнем супрацоўнікаў;
  • амаль 20 мільёнаў долараў — страты ад абясцэньвання актываў у Расіі і спынення магчымасці выкарыстоўваць актывы. 

EPAM наўпрост і праз аднайменную кіпрскую «дачку» валодаў у Расіі некалькімі арганізацыямі: ТАА «ЭПАМ Рашэнні», ТАА «Коўдвэб» і ТАА «ЭПАМ Сістэмз».

Першыя дзве кампаніі цяпер ліквідуюцца. А сёння стала вядома, што кампанія «ЭПАМ Сістэмз» была прададзеная расійскай групе «Рэксофт». Гэта распрацоўшчык праграмнага забеспячэння і інфармацыйных сістэм для тэлекаму, банкаў, ІТ, медыя, гасцінічнага бізнэсу, турызму. Галаўны офіс размешчаны ў Маскве, дадатковыя — у Санкт-Пецярбургу і Стакгольме, цэнтры распрацоўкі — у Варонежы і Растове-на-Доне.

Паводле даных на пачатак жніўня мінулага года 20% кампаніі належала «Інтэррос капітал». Яна ўваходзіць у структуру прыватнай інвестыцыйнай кампаніі «Інтэррос», якой валодае расійскі алігарх Уладзімір Патанін.

У паведамленні EPAM Systems гаворыцца, што продаж расійскага бізнэсу быў скончаны 26 ліпеня. EPAM плануе ў трэцім квартале адлюстраваць страту ад продажу ў памеры каля 18,4 мільёна долараў, уключаючы прызнанне назапашанай страты ад курсавых розніц, якая адносіцца да даччынай кампаніі, што ў цяперашні час уключаная ў склад іншай сукупнай страты.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

EPAM чакае падзення выручкі ў 2023 на фоне крызісу. Прыбытак расце
EPAM чакае падзення выручкі ў 2023 на фоне крызісу. Прыбытак расце
Па тэме
EPAM чакае падзення выручкі ў 2023 на фоне крызісу. Прыбытак расце
Аркадий Добкин ответил на 12 вопросов про EPAM и беларускую ИТ-индустрию сейчас
Аркадий Добкин ответил на 12 вопросов про EPAM и беларускую ИТ-индустрию сейчас
По теме
Аркадий Добкин ответил на 12 вопросов про EPAM и беларускую ИТ-индустрию сейчас
EPAM скараціўся. Вытворчых супрацоўнікаў ужо менш за 50 тысяч
EPAM скараціўся. Вытворчых супрацоўнікаў ужо менш за 50 тысяч
Па тэме
EPAM скараціўся. Вытворчых супрацоўнікаў ужо менш за 50 тысяч
Акцыі EPAM абваліліся да адзнакі лютага 2022. Вось чаму
Акцыі EPAM абваліліся да адзнакі лютага 2022. Вось чаму
Па тэме
Акцыі EPAM абваліліся да адзнакі лютага 2022. Вось чаму
EPAM прадаў расійскую юрыдычную асобу
EPAM прадаў расійскую юрыдычную асобу
Па тэме
EPAM прадаў расійскую юрыдычную асобу

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

The higher interest - the higher risk.

-2

«Епам перевез всех кого планировал?»

А может вся штука в том, что очередь из планирующих подиссохла?
It кризис в Европе, массовые сокращение, да и просто истории уехавших о «райской» жизни там, сделали свое дело.

0

Не надо плодить лишних сущностей. Просто оставили балласт и тех кого не жалко.
Истории неудачников особо ни на кого не повлияли.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 жніўня 2023, 14:46

-2

Как бы через пару тройку лет, не пришлось бы столько же грошей вбухать, чтоб всех желающих назад релоцировать)

3

думаешь через пару-тройку лет этот Мордор сойдет на нет?

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
1

столько же грошей вбухать

arestotel, грошей, ты откуда такой вылез, [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]? :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 жніўня 2023, 14:10

0

Зачем за деградацию платить гроши? оО

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
1

Кто не успел на поезд щедрости*, тот опоздал :)

*в Европе 27 стран, чтобы выбрать подходящее место и не обязательно было работать до конца дней в компании, которая вас перевозила :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 жніўня 2023, 14:15

-2

Как здорово, что ты почему-то решил, что «абсолютно правильно» жить и работать только в 27 странах? По кофейной гуще нагадал?)
Кстати, про поезда лучше не упоминай, в соседней теме я разжевал, как они устроены в Польше)

0

Хочешь жить в нормальной демократической стране, живи. Хочешь жить [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement] типа рб- твой выбор тоже. Каждый сам выбирает, какой для него и его детей "правильный" выбор..

1

Он не хочет жить в демократической стране. Он хочет чтобы мы вернулись обратно, а то сами уехали и заказы с собой увезли.

А ему теперь с москвичами работать. За галопирующий рубль.

А москвичи в массе своей - ищут "очень квалифицированных специалистов с максимально низкой зарплатой" (С). А кушать хочется.

1

Ха, зато наверное в Польше все галеры ищут «не очень квалифицированных с максимально высокой зарплатой»?) Ну вы как дети ей богу)
Да и где тебе померещилось, что я мечтаю чтоб ты вернулся? Иди конкурируй с европейцами и индусами, нам тут только проще будет.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 жніўня 2023, 22:19

2

(пожимает плечами) так не работайте в галерах. Выбор-то есть.

А то ваши переживания, как бы мы не дай бог не уменьшили потребление смузи, выглядят по меньшей мере глупо.

И да,

конкурируй с европейцами и индусами, нам тут только проще будет

палитесь. Рынок айти глобален - и вы всегда конкурируете с индусами, вне зависимости от вашей локации.

Просто мы с вами конкурируем с разными индусами. Я - с владельцами таунхаусов и БМВ, а вы - с владельцами самокатов, живущими под мостом в коробке из-под телевизора.

Вот и вся разница.

Или вы натурально думаете, что релоканты рванули к панам просто потому что они мазохисты и их прикалывает платить больше налогов?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 жніўня 2023, 23:08

nothing
nothing Свободный гребец в Галера
0

Перевез всех, кто хотел или хотя бы не был против. Остальных насильно чтоли везти?

Подумает еще с годик и вообще тихо прикроет офис в синеокой, если ситуация не улучшится.