Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

EPAM прадаў расійскую юрыдычную асобу

EPAM прадаў расійскую юрыдычную асобу ТАА «Эпам Сістэмз» расійскай групе «Рэксофт». Гэта вынікае са звестак Адзінага дзяржрэестра юрыдычных асоб РФ.  Угода адбылася 2 жніўня. Сума ўгоды невядомая.

2 каментарыя
EPAM прадаў расійскую юрыдычную асобу

EPAM прадаў расійскую юрыдычную асобу ТАА «Эпам Сістэмз» расійскай групе «Рэксофт». Гэта вынікае са звестак Адзінага дзяржрэестра юрыдычных асоб РФ.  Угода адбылася 2 жніўня. Сума ўгоды невядомая.

У красавіку 2022 года EPAM абвясціў пра намер спыніць працу ў Расіі на фоне вайны ва Украіне. 

У верасні EPAM падпісаў пагадненне аб продажы сваіх актываў у Расіі трэцяму баку. Кампанія не называла пакупніка актываў і меркаванай сумы ўгоы. «Тэрміны завяршэння продажу залежаць ад звычайных умоў закрыцця ўгоды, уключаючы ўхваленне ўгоды расійскім урадам», — заяўляла кампанія ў сваёй фінансавай справаздачы. Пазней кампанія атрымала неабходны дазвол на продаж актываў.

ТАА «Эпам Сістэмз» было зарэгістраванае ў 2001 годзе. Паводле даных «Інтэрфакса», у 2022-м кампанія скараціла выручку на 47,6% — да 15 млрд RUB ($160 млн). Яна зафіксавала чыстую страту ў 3 млрд RUB супраць прыбытку ў 5,5 млрд RUB у 2021 годзе, 

Таксама EPAM валодаў у Расіі ТАА «ЭПАМ Рашэнні» і ТАА «Коўдвэб». Абедзве кампаніі ў дадзены момант ліквідуюцца. 

«Рэксофт» — распрацоўшчык праграмнага забеспячэння і інфармацыйных сістэм для телекаму, банкаў, ІТ, медыя, гасцінічнага бізнэсу, турызму. Галаўны офіс размешчаны ў Маскве, дадатковыя — у Санкт-Пецярбургу і Стакгольме, цэнтры распрацоўкі — у Варонежы і Растове-на-Доне.

Паводле даных на пачатак жніўня мінулага года, 20% кампаніі належала «Інтэррас Капітал». Яна ўваходзіць у структуру прыватнай інвестыцыйнай кампаніі «Інтэррас», якой валодае расійскі алігарх Уладзімір Патанін.

«Інтэррас» купіў долю ў «Рэксофце» ў красавіку мінулага года. У маі 2022 года ў інтэрв’ю «Інтэрфаксу» Патанін казаў, што ўгода ўяўляе стратэгічную важнасць на фоне згортвання сэрвісу ў Расіі заходнімі тэхналагічнымі кампаніямі, такімі як Accenture, EPAM і SAP, якія вызвалілі нішу на вельмі запатрабаваным рынку.

Amazon атрымлівае камісію пры афармленні электронных віз у Расію
Amazon атрымлівае камісію пры афармленні электронных віз у Расію
Па тэме
Amazon атрымлівае камісію пры афармленні электронных віз у Расію

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

А что случилось?

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
0

«Рексофт»
«РекТсофт» :)