EPAM чакае падзення выручкі ў 2023 на фоне крызісу. Прыбытак расце
EPAM прагназуе падзенне выручкі ў 2023 годзе на 100-125 мільёнаў долараў праз зніжэнне кліенцкага попыту. Гэта вынікае з фінансавай справаздачнасці кампаніі за другі квартал.
EPAM прагназуе падзенне выручкі ў 2023 годзе на 100-125 мільёнаў долараў праз зніжэнне кліенцкага попыту. Гэта вынікае з фінансавай справаздачнасці кампаніі за другі квартал.
EPAM прагназуе падзенне выручкі ў 2023 годзе на 100-125 мільёнаў долараў праз зніжэнне кліенцкага попыту. Гэта вынікае з фінансавай справаздачнасці кампаніі за другі квартал.
Па выніках першага квартала EPAM скарэктаваў свае прагнозы выручкі. Аднак выніковыя даходы выявіліся яшчэ ніжэйшымі.
За красавік–чэрвень EPAM атрымаў выручку ў памеры 1,17 мільярда долараў пры прагнозе 1,19-1,20 мільярда долараў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года выручка знізілася амаль на 25 мільёнаў долараў, або на 2,1%. Гэта адбылося ўпершыню за апошнія некалькі гадоў. Дагэтуль квартальная выручка заўсёды расла адносна мінулага года.
Максімальную за ўвесь час выручку кампанія атрымала ў чацвёртым квартале мінулага года — 1, 23 мільярда долараў. Але сёлета ўжо два кварталы запар выручка плаўна зніжаецца.
У выніку па першым паўгоддзі выручка EPAM вырасла ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года ўсяго на 14,6 мільёна долараў.
У трэцім квартале EPAM чакае далейшага падзення выручкі да 1,14-1,15 мільярда долараў. Таксама кампанія другі раз сёлета знізіла выніковы прагноз выручкі.
Хоць яшчэ ў лютым кампанія прагназавала рост выручкі ў 2023 годзе прыкладна на 9% да 5,25 мільярда долараў. Але пазней EPAM перагледзеў прагноз і знізіў чаканую выручку да 4,95-5 мільярдаў долараў. Што праўда, сітуацыя на рынку вымусіла кампанію яшчэ раз скарэктаваць лічбы. Цяпер кампанія чакае за год выручку ў межах 4,65-4,7 мільярда долараў. Гэта на 125 мільёнаў долараў менш, ніж у 2022 годзе (тады EPAM атрымаў 4,82 мільярда долараў).
У адрозненне ад выручкі чысты прыбытак кампаніі працягвае расці. За другі квартал ён перавысіў 120 мільёнаў долараў (рост у 6 разоў адносна другога квартала 2022 года). Па выніках шасці месяцаў чысты прыбытак EPAM склаў 222,3 мільёна долараў — у 2 разы большы ў параўнанні з першым паўгоддзем 2022.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
выручка падает, прибыль растет. Эффективная компания. Надо просто наконячить чтобы негр на галере греб за двоих, а то уволим. Вот и весь секрет
можно подумать, что на мтз справедливее к рабочему оплата. у завода еще подшефное хозяйство убыточное, долги по кредитам и налог в фонд соцзащиты не льготный. так что не надо наших белорусских итишников неграми называть. посчастливее живут чем афроамериканцы.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 жніўня 2023, 23:47
Ну да, куда им до гос предприятий, там и выручка растет и долги ростут
Прибыль просто возвращается к норме. Видимо, просто епам стал меньше нести расходов на релокациях.