Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Акцыі EPAM абваліліся да адзнакі лютага 2022. Вось чаму

«Нашыя кліенты сталі яшчэ асцярожнейшымі ў выдатках», — заявіў Аркадзь Добкін.

14 каментарыяў

«Нашыя кліенты сталі яшчэ асцярожнейшымі ў выдатках», — заявіў Аркадзь Добкін.

Акцыі EPAM на таргах 5 чэрвеня ўпалі амаль на 22%, ад 260$ да 203$. Апошні раз да такога ўзроўню каціроўкі апускаліся пры канцы лютага — на пачатку сакавіка 2022 года (на дне тады было 198,5$).

tradingview.com

Гэтаму папярэднічала публікацыя абноўленага прагнозу выручкі ў другім квартале 2023 года і за цэлы год.

Прагнозная выручка ў 2023 годзе ўпала ад 4,95-5 млрд $ да 4,65-4,8 млрд $. «Гэта адпавядае гадавому зніжэнню [выручкі] на 2% у сярэдзіне дыяпазону», — гаворыцца ў рэлізе кампаніі.

Аперацыйны прыбытак у 2023, згодна з новым прагнозам, складзе 11-12% ад выручкі (папярэдні прагноз — 11,5-12,5%).

Даходы ў другім квартале складуць 1,16-1,17 млрд $ (замест $1,19-1,205 млрд $), што адпавядае гадавому зніжэнню на 2,5% у сярэдзіне дыяпазону. Прагноз аперацыйнага прыбытку не змяніўся — 10-11% ад выручкі. 

Па выніках 2022 года выручка EPAM склала $4,83 млрд, аперацыйны прыбытак — 11,9% ад выручкі.

Карэкцыя прагнозу — вынік скарачэння планаванага аб’ёму продажаў у EPAM.

«За некалькі тыдняў пасля нашай аб’явы пра прыбыткі і страты за першы квартал мы заўважылі, што нашыя кліенты сталі яшчэ асцярожнейшымі ў выдатках, асабліва ў сегменце „будаўніцтва“ глабальнага рынку ІТ-паслуг», — пракаментаваў новы прагноз Аркадзь Добкін.

Прамую сувязь паміж абноўленым прагнозам і падзеннем каціровак пацвердзіў dev.by венчурны інвестар, сузаснавальнік Angels Band Кірыл Голуб. 

Кірыл Голуб:
— Кампанія прыкметна знізіла прагнозную выручку сёлета — вось і рэакцыя. Дай EPAM пазітыўны ўдакладнены прагноз — быў бы рост на 20%. Зрэшты, і пасля падзення PE ratio (стаўленне рынкавага кошту акцыі да гадавога прыбытку на акцыю. — dev.by), застаецца 27,65. Гэта ўсё яшчэ даволі шмат для цяперашняга рынку.

Ці чакаць ад 2023-га далейшага зніжэння каціровак тэхналагічных кампаній?

Гэтага ніхто не знае, залежыць ад справаздачнасці кампаній.

Гэта ўсё крызіс?

Крызіс у сусветнай эканоміцы і фінансах працягваецца ўжо год.

Калі ён скончыцца?

Незадоўга да першага зніжэння стаўкі ФРС. Цяперашні крызіс — цалкам рукатворны. Яго асноўная (не менш як на 75%) прычына — рэзкі і значны ўздым стаўкі, выкліканы інфляцыяй, якая, у сваю чаргу, выкліканая перш за ўсё ростам грашовай масы, якая выкліканая зніжэннем у пандэмію стаўкі да нуля і зусім неразумным аб’ёмам QE (грашова-крэдытная палітыка, пры якой цэнтрабанк скупляе дзяржаблігацыі, каб уліць грошы ў эканоміку. — dev.by). 

Таму і завершыцца крызіс з пачаткам зніжэння стаўкі. Чаму «крыху раней»? Бо эканамісты і фінансісты будуць да гэтага гатовыя і дадуць больш-менш правільныя прагнозы, калі пачнецца зніжэнне.

EPAM скараціў глабальны штат і рэзка паменшыў выдаткі на рэлакейт
EPAM скараціў глабальны штат і рэзка паменшыў выдаткі на рэлакейт
Па тэме
EPAM скараціў глабальны штат і рэзка паменшыў выдаткі на рэлакейт

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

Ждём на 50

-1

+стремительным домкратом

1

время покупать подешевевшие акции.

Дмитрий Иванов
Дмитрий Иванов ФРилансер в Global Freelance
-1

Примерно с середины марта на графике наблюдается дивергенция между индексом NASDAQ и акциями Епам. Почему?

1

а разве епаму не запрещено проводить операции с акциями? или распоряжение Минфина для них не указ?

0

Ты сегодня бодрый. Вазелин завезли?

p.s. а кто запретит то? бабка с базара в кедах или дед пярдед? а может валет?

2

минфин США и ЕС им ничего не запрещал. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]. Собака брешет, ветер носит.

Dy ps
Dy ps HR в EPAM
3

Прикинь как все положили с прибором на твой Минфин:)

-1

"Ждать ли от 2023-го дальнейшего снижения котировок технологических компаний?"

NASDAQ composite +27.2% с начала года. Акции техкомпаний падали в 2022, не в 2023.

1

мыльный пузырик сдувается)

2

Ну значит будут резать тат, раз заказов меньше
Может и меня турнут.

2

27 P/E все равно много, от компании ожидали роста и это все еще PE роста. А она показала падение. Так что будет идти ниже, пока не вернется к росту. Но компания здоровая, клиенты есть, долгов особо нет, так что переживет. Еще бы и дивиденды платили.

-1

Засап дивиденды? На них же сразу налог в 30% платить нужно. Прикупил этой дохлой кошки, жду отскока.

0

Ржаки ради, посмотри какой PE у ENTG