Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Людзі, якія рабілі наш 2023 святлейшым. Давайце згадаем добрае

«Шчасце, — казаў прафесар Альбус Дамблдор, — можна знайсці нават у самыя цёмныя часы, калі не забываць звяртацца да святла».

Вось чым займаліся людзі, дзякуючы якім на devby.io было больш святла і / або пазітыву ў 2023 годзе:

3 каментарыя
Людзі, якія рабілі наш 2023 святлейшым. Давайце згадаем добрае

«Шчасце, — казаў прафесар Альбус Дамблдор, — можна знайсці нават у самыя цёмныя часы, калі не забываць звяртацца да святла».

Вось чым займаліся людзі, дзякуючы якім на devby.io было больш святла і / або пазітыву ў 2023 годзе:

…паказвалі, якая бясконца прыгожая Беларусь

Сузаснавальнік і экс-СЕО OneSoil Слава Мазай і праграміст Лёша Угальнікаў (а яшчэ іх сябры і калегі Дзіма Бука і Воля Палевікова) выпусцілі кнігу «Кут» — гэта некалькі сотняў фатаграфій бясконца любімай Беларусі, знятай Славам і Лёшам з зямлі і з дрона. 

Самае цяжкае, кажуць аўтары, — выдаляць фатаграфіі (бо іх набралася 600, а пакінуць у кнізе можна было толькі палову). 

…i беларуская мова. Трэба яе прасоўваць!

Франтэнд-распрацоўшчык запусціў тэхнаблог на беларускай мове — bel-frontend.online. Пакуль там у асноўным разбіраюць пытанні з рэальных сумоўяў, але аўтар не супраць, калі вы прапануеце свае тэмы. 

Аўтар таксама вядзе тг-канал «Беларускі франтэнд ды іншая трасца». Нуй наогул прасоўвае родную мову. Як i айцiшнiкi, якiя нават у эмiграцыi навучаюць сваiх дзяцей па-беларуску. Дзякуй iм за гэта! 

…дапамагалі справіцца з трывогай

Некалькі сяброў сабраліся на анлайн-сазвоне і вырашылі запусціць новы праект — без бюджэту, толькі на энтузіязме і экспертызе. Так з’явіўся IronZen — праграма, якая дапамагае людзям справіцца з трывогай. 

Функцыянал у праграмы вельмі гнуткі: хтосьці юзае IronZen для збору на трэніроўку, каб нічога не забыцца, а хтосьці збіраецца з ім у падарожжа. 

…прычым не толькі мужчынам, але і жанчынам

Яўгенія Макарэвіч і Анастасія Марыніч працуюць у падобным дамене — яны стварылі персанальнага асістэнта па зніжэнні трывожнасці ў жанчын (паводле некаторых ацэнак, каля 275 мільёнаў жанчын у свеце пакутуюць ад гэтага). 

Механіка праграмы CenterMe такая: карыстальніца кожны дзень атрымлівае свой рытуал на 15 хвілін для зніжэння трывогі. Кожны такі рытуал складаецца з трох практыкаванняў, якія, як кажуць дзяўчаты, заснаваныя на кагнітыўна-паводзіннай тэрапіі. Цяпер у стартапа два тэрапеўты-кансультанты (PhD): адзін з Еўропы, другі — з ЗША. 

…дапамагалі праходзіць сумоўі і ацэньваць веды

Выхадцы з EPAM і iTechArt Віталь Крупенька і Дзяніс Прышчэп, а таксама сузаснавальнік AI-стартапаў Oyper і Oybox Кірыл Сідарчук зарэгістравалі ў ЗША AI-стартап DeepMate. Ён дапамагае кампаніям праводзіць сумоўі і ацэньваць веды кандыдатаў.

Увесну гэтага года праект трапіў у праграмы развіцця стартапаў NVIDIA Inception і Microsoft for Founders Hub. У чэрвені DeepMate закрыў першы інвестраўнд пры ацэнцы 1,2 мільёна долараў, у ліпені каманда выпусціла на рынак першую публічную версію прадукту.

…падавалі прыклад, як будаваць кар’еру

Юлія Максімчык трапіла ў EPAM яшчэ на трэцім курсе. З тых часоў яна паспела папрацаваць у Godel Technologies, амерыканскім Lyft, рэлакавацца ў Варшаву і стаць Senior frontend-распрацоўшчыцай у Netflix.

Дзяўчына кажа, што ў кожную кампанію заходзіць на ніжэйшы тайтл — а потым вырастае. Чаму — бо не хоча «сядзець у камфортнай зоне», ёй трэба заўсёды вырашаць задачы, рухацца: «Гэта частка мяне ў тым ліку і ў працы», — адзначае яна. 

…і не адзін прыклад. І ў розных галінах

Вераніка Безручанка ўсё дзяцінства правяла ў чарнобыльскай вёсцы, у Мінску бывала толькі адзін раз — са школьнай экскурсіяй. Пасля школы яна паступіла на фізфак БДУ, стала вывучаць оптыку, атрымала навуковую ступень і офер ад бельгійскага стартапа Morrow N.V. Стартап вырабляе акуляры з ВК-лінзай для людзей з захворваннямі вачэй. Пачытайце пра кар’еру Веранікі.

…далі (ой не, дапамагалі прадказваць) нам дождж

Вядомы ІТ-прадпрымальнік і венчурны інвестар Юрый Мельнічак і не менш вядомы ІТ-менеджар, таксама інвестар Аляксандр Мацвеенка зрабілі праграму з прагнозам дажджу Rainbow.ai. Іх прадукт выйшаў на Product Hunt у жніўні. Кажуць, што вось цяпер ужо мы дакладна будзем ведаць, а каторай гадзіне пойдзе дождж і калі скончыцца. 

…і надзею, што мы зможам распазнаваць хваробы пасеваў

А ў галоўнага аграстартапа беларусаў здарыўся спін-оф. Двое ўдзельнікаў OneSoil Мікіта Бедункевіч і Філіп Кандраценка сышлі з кампаніі і стварылі ў Польшчы новы стартап «на тую ж тэму» — Cropler. Не так даўно каманда, да якой далучыўся таксама экс-супрацоўнік DEIP Ягор Вярбіцкі, прыцягнула першыя інвестыцыі і ўжо плануе прамысловую вытворчасць. 

Цяпер Cropler — «GoPro для фермераў», масавая палявая камера. Але ў будучыні, калі каманда збярэ даныя і навучыцца апрацоўваць карцінкі, праграма будзе вызначаць фенастадыі і распазнаваць хваробы пасеваў. Нешта накшталт Flo для фермера.

…і людзей. І нават прадбачыць хваробы

Праектная менеджарка, тэхлід, а з 2019 года — СЕО праграмы Healsens Ганна Барзаковская без інвестара робіць стартап, які дапамагае прадбачыць хваробы.

Сэрвіс прапаноўвае індывідуальны план скрынінгаў, улічваючы пол і ўзрост кожнага карыстальніка. Затым на аснове вынікаў аналізаў разлічвае рызыкі. Яшчэ праграма падтрымлівае матывацыю праз падказкі. Яны расказваюць, як разумець біямаркеры і ўплываць на іх праз харчаванне або заняткі спортам. А неўзабаве з’явіцца функцыя, якая дапаможа маніторыць і ўкараняць новыя звычкі.  

…і зноў натхнялі — зарабляць $10К і больш

Аляксандр Міхальчанка — CEO невялікай аўтсорс-кампаніі Xfuturum, аўтар канала «Каляайці». Ён працуе на двух праектах — абодва фул-тайм (так, бывае няпроста: даводзілася нават спатканні сумяшчаць з зум-канферэнцыямі) — і зарабляе больш за $10 тысяч. І гэта ў Мінску. 

Хоць не ён адзін дзяліўся сёлета рэцэптам, як зарабляць столькі грошай — яшчэ вось кейс у Польшчы, і вось, і яшчэ плюс гісторыя. Усе гэтыя кейсы натхнялі нас сёлета імкнуцца да большага і дасягаць вынікаў, так? :)

…і мяняць прастору вакол сябе — пачынаючы з бабл-ці

Мікіта Кузьмічкін 4 гады займаўся мабільнымі гульнямі. На апошнім месцы працы выгараў — і сышоў у нікуды. Адкрыў у Барысаве і ў Мінску тры пункты, у якіх падаюць бабл-ці. Цяпер айцішнік «абсалютна шчаслівы»: бізнэс становіцца на рэйкі, з дзецьмі стаў бавіць больш часу, і ў праграмаванне зноў вярнуўся — кодзіць на фрылансе.

…і аднаўляць старадаўнiя рэцэпты

Станіслаў Прыдыбайла з Гомеля працуе над развіццём транспартных праектаў. Але ў яго шмат яшчэ iншых талентаў — можа стварыць дакументальны фільм з дапамогай нейрасеткі або ажывіць беларускіх гістарычных асоб. Апошнія два гады ён варыць піва. Але не звычайнае, а беларускае старажытнае — тое, што піла яшчэ беларуская шляхта.

Дзе рэцэпты шукае — інфармацыя ёсць, але ж толькi па-старапольску, на латыні, старажытнарускай ды старабеларускай мове. I тут дапамагаюць тэхналогii — OCR (Optical Character Recognition) i нават Facebook — там Станіслаў знаёмiцца з навукоўцамi i пiша iм, што трэба ратаваць гісторыю беларускага піва. Пачытайце пра нашыя старадаўнiя «актобарфэсты».

…шукаць і знаходзіць сябе ў ІТ

Сяргей сваё шчасце знайшоў у ІТ. Усё жыццё ён працаваў на сябе: займаўся дрэваапрацоўкай і грузаперавозкамі, гандляваў аўтазапчасткамі і сокамі — а ў 47 гадоў стаў распрацоўшчыкам. Першую працу (у беларускім EPAM) знайшоў у лютым мінулага года — фактычна «дагнаў цягнік за паваротам». Вось як бывае!

…і па-за ІТ. Працаваць рукамі

Джун-распрацоўшчык Мікіта Дзмітрачэнка не змог знайсці працу, нават пасля таго, як паабяцаў у лінкедзіне на працягу двух гадоў аддаваць 30% заробку таму, хто ўладкуе яго ў кампанію. Але ён не страціў надзеі, а пераключыўся — затое заняўся гарбарнай справай, і цяпер праз той жа лінкедзін прадае партманэ, чахлы для ноўтбукаў і планшэтаў ды іншыя вырабы ўласнай вытворчасці. Атрымліваецца выдатна!

…і не здавольвацца чымсьці адным, а браць адразу шмат ад жыцця

Экс-гулец «Цмокі Мінс» і сябра нацыянальнай зборнай Раман Рубінштэйн знайшоў спосаб сумяшчаць кар’еру бэкэнд-распрацоўшчыка з баскетбольнай. Ён гуляе ў сербскай «Калубары», а ў перапынках паміж трэніроўкамі піша код. Кажа, што гэта, вядома, няпроста, але «калі трэба калісьці папрацаваць ноччу, значыць буду».

А тройчы чэмпіён Беларусі, топ-баскетбаліст Аляксандр Пустагвар навучыўся пісаць код на Swift. І збіраецца рабіць кар’еру ў ІТ.


Чытачы, віншуем! Мы перажылі (амаль) яшчэ адзін складаны год. У 2023 наша каманда працягвала сачыць за беларускім ІТ і трымала вас у курсе самага важнага.

Без вас у нас бы не атрымалася! Вы дзеліцеся з намі досведам і інсайдамі, расказваеце гісторыі, смешныя і сумныя, ствараеце дыскусіі — робіце ўсё, каб беларускае ІТ працягвала жыць нягледзячы на межы і адлегласці. dev.by быў і застаецца месцам сустрэчы нашых чытачоў, дзе б яны не знаходзіліся. 

Мы працягваем працаваць, у тым ліку дзякуючы вам. Сёлета нам заданацілі 678 чалавек. Гэта неверагодна кранальна і значна дапамагае нам працаваць далей і верыць у будучыню dev.by. Але нам усё яшчэ патрэбная падтрымка. Вашыя данаты дапамагаюць выплачваць заробкі журналістам.

Даб’ём да 700? Падтрымайце нас:

— Праз Patreon
— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)
— Крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй. З Надыходзячым!

Прыцярпеліся. Пра што быў +1 цяжкі год — заключны тэкст пра 2023
Прыцярпеліся. Пра што быў +1 цяжкі год — заключны тэкст пра 2023
Па тэме
Прыцярпеліся. Пра што быў +1 цяжкі год — заключны тэкст пра 2023
15 крутых бізнэсаў якія Беларусь страціла ў 2023
15 крутых бізнэсаў, якія Беларусь страціла ў 2023
Па тэме
15 крутых бізнэсаў, якія Беларусь страціла ў 2023
Як кампаніі скарачалі айцішнікаў у 2023 — топ-10 гучных кейсаў
Як кампаніі скарачалі айцішнікаў у 2023 — топ-10 гучных кейсаў
Па тэме
Як кампаніі скарачалі айцішнікаў у 2023 — топ-10 гучных кейсаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

«Счастье, — говорил профессор Альбус Дамблдор, — можно найти даже в самые тёмные времена, если не забывать обращаться к свету».

Если обратить внимание, то комменты под нижеизложенными статьями либо малочисленны, либо, как бы это мягче сказать, не совсем положительны.
Как то не катят идеи Дамблдора тут.

Пессимист - хорошо осведомленый оптимист
Оптимист - хорошо проинструктированный пессимист

-3

Вопросик редакции. Было же вот это?

Прыцярпелiся. О чём был +1 трудный год — заключительный текст про 2023

Вы уж там определитесь, который текст у вас будет заключительным

0

Хороший материал 🤍 спасибо, девбай