Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Выхадцы з EPAM, iTechArt і Oyper запусцілі AI-сэрвіс для інтэрв'ю — тэхнічных і не толькі

Беларусы зарэгістравалі ў ЗША AI-стартап DeepMate. Ён дапамагае кампаніям праводзіць сумоўі і ацэньваць веды кандыдатаў.

Кафаўндары DeepMate — выхадцы з EPAM і iTechArt Віталь Крупенька (CEO) і Дзяніс Прышчэп (СТО), а таксама сузаснавальнік AI-стартапаў Oyper і Oybox Кірыл Сідарчук (CBDO).

Увесну гэтага года праект трапіў у праграмы развіцця стартапаў NVIDIA Inception і Microsoft for Founders Hub. У чэрвені DeepMate закрыў першы інвестраўнд пры ацэнцы 1,2 мільёна долараў, у ліпені каманда выпусціла на рынак першую публічную версію прадукту.

19 каментарыяў

Беларусы зарэгістравалі ў ЗША AI-стартап DeepMate. Ён дапамагае кампаніям праводзіць сумоўі і ацэньваць веды кандыдатаў.

Кафаўндары DeepMate — выхадцы з EPAM і iTechArt Віталь Крупенька (CEO) і Дзяніс Прышчэп (СТО), а таксама сузаснавальнік AI-стартапаў Oyper і Oybox Кірыл Сідарчук (CBDO).

Увесну гэтага года праект трапіў у праграмы развіцця стартапаў NVIDIA Inception і Microsoft for Founders Hub. У чэрвені DeepMate закрыў першы інвестраўнд пры ацэнцы 1,2 мільёна долараў, у ліпені каманда выпусціла на рынак першую публічную версію прадукту.

Пра тое, як ствараўся DeepMate, як AI дапамагае рекруцёрам і колькі інвеставана ў праект, даведаліся ў CEO Віталя Крупенькі.

Змест

Як з’явіўся DeepMate

— Праектам яшчэ на стадыі стварэння асобных інструментаў займаліся я і Дзяніс Прышчэп.

Мы пазнаёміліся ў 2017 годзе. На той момант я працаваў у EPAM на пазіцыі Delivery Manager, займаўся развіццём каманды распрацоўшчыкаў і павелічэннем яе колькасці. Дзяніс далучыўся да каманды ў ролі Front-end developer і стаў дапамагаць з сумоўямі, навучаннем і анбордзінгам на праект новых калег.

Пасля ён узначаліў адзін з кірункаў у аддзеле, які вырас ад 17 да 100+ чалавек менш як за 2 гады і стаў сертыфікаваным тэхнічным інтэрв’юерам (2500+ тэхнічных інтэрв’ю. — Заўв.). Адным з дасягненняў стала скарачэнне часу стафінгу (пошуку, адбору і анбордзінгу) новых людзей у праект з 8 тыдняў да 3-4 дзён.

Пасля сыходу з EPAM у iTechArt мы з Дзянісам працягвалі выкарыстоўваць свае напрацоўкі для пабудовы і развіцця іншых інжынерных каманд. Выкарыстоўваныя падыходы і пастаянныя паляпшэнні працавалі добра, але большая частка працы рабілася ўручную. Трэба было аўтаматызаваць і спрасціць паўтаральныя задачы. І паступова сталі з’яўляцца асобныя невялікія інструменты, якія потым увайшлі ў аснову DeepMate.

Пазней мы зразумелі, што з наяўных напрацовак можна зрабіць самастойны прадукт. Пачалі распрацоўваць канцэпцыю і аналізаваць рынак. А ўжо ад студзеня гэтага года запусцілі актыўную фазу распрацоўкі MVP, уключаючы падрыхтоўку да запуску прадукту і пошук інвестараў. На гэтай стадыі да каманды падключыўся Кірыл Сідарчук (CBDO DeepMate).

Уся распрацоўка вядзецца ў Польшчы. У ліпені каманда (7 чалавек, працуюць аддалена) выпусціла на рынак першую публічную версію прадукту.

Як гэта працуе 

Паводле слоў Віталя Крупенькі, асноўная перавага DeepMate у тым, што ён аўтаматызуе самыя рэсурсаёмістыя, паўтаральныя задачы, якія кожны рекруцёр выконвае ад сумоўя да сумоўя. «Гэта робіць працэс прасцейшым і хутчэйшым, дазваляе знізіць выдаткі і павысіць эфектыўнасць наймання».

Для кандыдатаў сумоўе праз DeepMate нічым не адрозніваецца ад любога іншага. Гэта звычайны відэазванок з рекруцёрам, пытанні, адказы і г. д. Рекруцёры ў сваю чаргу атрымліваюць доступ да некалькіх асноўных інструментаў на кожным этапе інтэрв’ю.

Падрыхтоўка

— Пры падрыхтоўцы неабходна сабраць пытанні для інтэрв’ю з улікам досведу кандыдата і патрабаванняў да вакансіі. Рабіць гэта ўручную доўга. Калі выкарыстоўваць для ўсіх інтэрв’ю на канкрэтную пазіцыю адныя й тыя ж пытанні, можна прапусціць важныя аспекты.

DeepMate дазваляе згенераваць пытанні для сумоўя, грунтуючыся на профілі кандыдата і назве пазіцыі (напрыклад, Senior React Engineer).

Можна таксама выкарыстаць падрабязнае апісанне вакансіі (Job Description) і/або рэзюмэ кандыдата (дастаткова чагосьці аднаго). Таксама можна дадаваць у агульны спіс свае пытанні.

Сумоўе

— Падчас сумоўя інтэрв’юер вымушаны рабіць пазнакі наконт адказаў кандыдата. Калі іх рабіць уручную, гэта адцягвае ад гутаркі і адымае час. Праз гэта працэс становіцца больш дарагім і менш якасным.

DeepMate вырашае гэтую праблему з дапамогай распазнавання маўлення. Для правядзення сумоўя ў платформе ёсць убудаваная відэазванілка. Інтэрв’юер бачыць спіс пытанняў, якія трэба задаць, і кантралюе, калі пачаць распазнаванне маўлення.

Адказы кандыдата распазнаюцца, захоўваюцца як тэкст і аўтаматычна ацэньваюцца на правільнасць і паўнату з улікам таго, што вядома пра кандыдата і вакансіі.

Адзін і той жа адказ на адное й тое ж пытанне можа лічыцца правільным для джуна і няправільным або няпоўным для больш дасведчанага прэтэндэнта.

Фідбэк

— Фіналізацыя інтэрв’ю, у прыватнасці напісанне фідбэку, часта досыць балючы працэс для ўсіх. 

Рэкруцёр вымушаны дамагацца зваротнай сувязі ад тэхнічнага спецыяліста, які можа быць заняты. Калі рэкруцёр не атрымлівае фідбэку, то і кандыдат не атрымлівае зваротнай сувязі.

Дарагія тэхнічныя спецыялісты вымушаныя адцягвацца як на ўдзел у інтэрв’ю, так і на падрыхтоўку фідбэкаў. А маглі б у гэты час ствараць карысны прадукт для кампаніі. Да таго ж калі ў дзень некалькі сумоўяў, бывае цяжка згадаць нейкія важныя моманты. Усё гэта зніжае якасць працэсу і робіць яго дарагім для кампаніі.

DeepMate генеруе падрабязны фідбэк пасля завяршэння інтэрв’ю. У ім ёсць пытанні, адказы, тлумачэнні аб правільнасці і паўнаце адказаў, а таксама кароткае самары.

Прадукт уладкаваны такім чынам, што нават калі чалавек мяняе адказ на нейкае з пытанняў, у сістэме будзе бачная ўся паслядоўнасць пытанняў, адказаў і зробленых пасля гэтага змяненняў з каментарамі.

Таксама найбліжэйшым часам у DeepMate з’явіцца функцыя аўтаматычнага вядзення нататак па ўсёй сустрэчы (не толькі па адказах на пытанні) і рэдагавання фідбэку, згенераванага AI. 

Пры гэтым DeepMate не абмяжоўваецца толькі сумоўямі для распрацоўшчыкаў софту. З яго дапамогай можна сумовіць каго заўгодна. У нас ужо ёсць кейсы па сумоўях на пазіцыі лагіста, дыспетчара, кіраўніка аддзела продажаў, барыста ды інш.

Канкурэнты

— Рынак hr-tech велізарны. Ёсць падобныя рашэнні — PlayHunt, Hireflix, RecruitGenius. Нашае асноўнае адрозненне ў тым, што мы выкарыстоўваем аўтаматычную (AI-powered) ацэнку правільнасці адказаў. Таксама мы нацэленыя на карпарацыі і гатовыя адаптаваць сваё рашэнне пад кожнага буйнога кліента.

Манетызацыя

На дадзены момант функцыянал DeepMate даступны па падпісцы з улікам квоты на выкарыстоўваныя рэсурсы. Цяпер гэта колькасць інтэрв’ю, якія можна стварыць і правесці ў платформе. У розныя тарыфныя планы ўключаная розная колькасць інтэрв’ю. Кошт аднаго — ад 5 долараў у залежнасці ад абранага тарыфу.

Карпаратыўным кліентам і партнёрам стартап прадастаўляе спецыяльныя тарыфы з улікам выкарыстаных рэсурсаў, такіх як аб’ём даных для распазнавання і аналізу. Кошт — ад 2 долараў за гадзіну карыснай нагрузкі сістэмы (напрыклад, распазнаванне і аналіз).

— Паколькі ў розных кампаній працягласць і структура інтэрв’ю могуць адрознівацца, мы плануем найбліжэйшым часам змяніць прынцып тарыфікацыі для ўсіх карыстальнікаў, каб зрабіць тарыфы больш празрыстымі і абгрунтаванымі.

Цяпер на платформе больш за 270 карыстальнікаў з буйных кампаній і карпарацый з усяго свету. Так як прадукт у фазе бэта-тэсціравання, частка запрошаных партнёраў карыстаецца ім бясплатна, але пры ўмове праходжання customer development інтэрв’ю з нашай камандай. 

Інвестыцыі

Першапачаткова ў праект уклаліся кафаўндары. У чэрвені стартап закрыў pre-seed раўнд і прыцягнуў 120 тысяч долараў пры ацэнцы 1,2 мільёна долараў. Інвестарам выступіла прыватная асоба з Ізраіля.  

Больш за палову прыцягнутых рэсурсаў ідзе на аперацыйныя выдаткі і аплату распрацоўкі, ліцэнзій і прадуктаў, якімі карыстаюцца ў камандзе. Астатняе — на маркетынг, рэкламу і абслугоўванне інфраструктуры прадукту.

Цяпер стартап рыхтуецца да выхаду на seed раўнд з ацэнкай 5 мільёнаў долараў. Яго плануюць закрыць да канца 2023 года і прыцягнуць 0,5-1 мільён долараў. З іх 150 тысяч долараў укладуць у праект сёлета.

— Па сутнасці мы ідзем класічным венчурным шляхам. Нам удалося закрыць pre-seed раўнд на стадыі завяршэння MVP і з дапамогай сродкаў, прыцягнутых на гэтым раўндзе, мы «выводзім» гатовы прадукт і вызначаем пункты росту. Далей ідзем на seed раўнд з поўным разуменнем прадукту, мэтавай аўдыторыі, мадэлі манетызацыі і канвертуем большасць бягучых карыстальнікаў у плацежаздольных кліентаў.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Маханёк стварыў інвестфонд для стартапаў-мігрантаў на 23M
Маханёк стварыў інвестфонд для стартапаў-мігрантаў на 23M
Па тэме
Маханёк стварыў інвестфонд для стартапаў-мігрантаў на 23M
Как Мельничек и Матвеенко делают точный (наконец-то!) прогноз погоды. Пока на час и километр
Как Мельничек и Матвеенко делают точный (наконец-то!) прогноз погоды. Пока на час и километр
По теме
Как Мельничек и Матвеенко делают точный (наконец-то!) прогноз погоды. Пока на час и километр
У галоўнага аграстартапа беларусаў — спін-оф. Робяць палявую камеру з AI
У галоўнага аграстартапа беларусаў — спін-оф. Робяць палявую камеру з AI 
Па тэме
У галоўнага аграстартапа беларусаў — спін-оф. Робяць палявую камеру з AI
Как создать успешное приложение для здоровья: 5 советов от CPO в Gismart
Как создать успешное приложение для здоровья: 5 советов от CPO в Gismart
По теме
Как создать успешное приложение для здоровья: 5 советов от CPO в Gismart

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

1 Ты ўладкоўваешся на працу, каб распрацоўваць робатаў

2 Ты ўладкоўваешся на працу, а інтэрв'юер - робат

^------- вы знаходзіцеся тут

3 Робат уладкоўваецца на працу

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 верасня 2023, 10:46

Bart Simpson
Bart Simpson Meme officer в localhost
-5

Т.е. найм невероятных полубогов в итоге не будет отличаться от водителей и т.п.?
И там и там AI.

4

Суммаризация, заметки - ок
Ребята тюнили gpt на своих данных? Если нет, сомневаюсь что это решение валидно использовать для оценки кандидатов

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 верасня 2023, 12:44

3

Ai-powered для оценки правильных ответов? Это не chatGPT случайно? Мда, зная какой фигню может генерить этот болтун, сочувствую потенциальным кандидатам.

Дмитрий Трубников
Дмитрий Трубников Design Department Head в Softeq Development
2

Eсли все автоматизировать, от процесса найма сотрудников до увольнения. контроля качества работы и остальных показателей. Создание цепочек поставки, поиска клиентов, маркетинга и т.д, то где сам бизнес?
Вообще где будет сам человек в этом процессе?
Если даже идею бизнеса можно автоматизировать и отдать ИИ... и так с самого начала прогнать все по скрипту, и запускать по 100-500 бизнесов в день?Вообще без единого участия человека, кроме как один раз нажать должен кто-то "RUN"

Anonymous
Anonymous
1

Эти смузихлебы так и думают. Ну ничего, пусть разоряются, пока нормальные люди работают.

fullzero
fullzero DEV в ur dream
1

В чем смысл этого пиара на дев бай? Тут сидят инвесторы?

Dollmaker Poland
Dollmaker Poland Imagine specialist в CD project
3

Гениально. Теперь ты не можешь ответить "своими словами", а вынужден будешь подгонять ответ под модель ИИ. Да, наверняка там будет механизм проверки ответов человеком, но предположу, что нанимателям будет лень пересматривать ответы.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 верасня 2023, 14:26

5

Запускаю стартап по разработке antiDeepMate для соискателей.
Он автоматизирует самые ресурсоемкие, повторяющиеся задачи, которые каждый кандидат выполняет от собеседования к собеседованию.

0
2

Скучно.

Anonymous
Anonymous
1

Как только окажется, то ИИ дискриминирует кое-какой пол и кое-какую расу, из западного рынка вылетит со свистом.
Может в Китае зайдет, кстати, им пофиг на все это.

Nik Burnt
Nik Burnt IOS Developer в Easybrain
0

Нейронке проще запретить дискредитировать кого-то чем человеку

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
0

Выходец из EPAM это плюс или минус?

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
0

Отличный ход конём: интервьювер с DeepMate собесит кандидата с chatGPT :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 верасня 2023, 10:27

А К
А К Staff Software Engineer в GameDev
1

"Выходцы из EPAM, iTechArt и Oyper"
Это должно впечатлить? Это элита в области AI?

0

Т.е. чтобы устроиться на работу на зарплату ±10к$ в такую классную компанию, где этот новомодный чатгпт робот работает на полставки с рекрутером нужно всего лишь распознать вопросы на собеседовании и отправить тому же чатугпт с пометкой "ответь как опытный указать специализацию разработчик с X годами опыта в сфере указать сферу" и в лайв режиме зачитывать ответы?

0

Ответы кандидата распознаются, сохраняются как текст и автоматически оцениваются на правильность и полноту с учетом того, что известно о кандидате и вакансии.

Сразу скажу, что я в принципе против того, чтобы ИИ оценивал специалистов. В первую очередь, по этическим причинам.

Но в этой разработке много сомнений вызывает и ее реализация.
Например, распознавание речи. Идеальная дикция только у дикторов. У остальных же с речью может быть что угодно: и особенности произношения, и акцент, да и просто сленг. Не говоря уже о разной способности формулировать свои мысли.
В такой "стенограмме" уже будут искажения того, что на самом деле сказал человек. И вот она будет оцениваться на "правильность" - то есть, на соответствие "чему-то правильному" - причем автоматически. Что из себя будет представлять это "правильное что-то"?

На мой взгляд, нельзя в принципе создавать любых прецедентов "оценивания на правильность" рассуждений человека ИИ-ом. Это и между людьми - источник конфликтов.

Да и зачем это в собеседованиях? Чем вот это все лучше (а не только быстрее) обычных тестов из 100 вопросов с несколькими вариантами ответов?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 верасня 2023, 17:26

0

Отталкиваясь от своего опыта проведения собеседований напишу, что такой инструмент был бы очень полезен при большом количестве собеседований.

Часто в одном ответе собеседника есть несколько моментов, за которые хотелось бы зацепиться и поговорить более подробно. Но обычно в голове остается лишь последний и не всегда самый интересный. И это обидно. Если я правильно понял, эта тула будет помнить о них всех:)

Кроме того, не на каждом собеседовании я бываю в тонусе и раз через раз могу давать совершенно невразумительный фидбэк по своему же заданному вопросу, что, конечно, ненормально, но так случается. И если у меня перед глазами будет краткое перечисление поинтов, которые собеседник забыл упомянуть и благодаря которым я смогу раскрыть свой вопрос намного лучше, то это будет чудесно. Мне кажется в плюсе останется и собеседник, ведь он узнает что-то новое для себя, в плюсе буду и я, ведь это позволит выглядеть большим професионалом, чем я являюсь:D

Ну и конечно, если за меня еще и кто-то фидбэк будет писать, пока я буду собеседовать уже нового человека, то это вообще сказка:D