Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як дзяўчына з чарнобыльскай вёскі атрымала PhD па оптыцы і круты офер

Вераніка Бязручанка ўсё дзяцінства прабавіла ў вёсцы Ведрыч (Гомельская вобл.), вучылася ў школе аграгарадка Васілевічы і пабывала за гэты час у Мінску толькі аднойчы — са школьнай экскурсіяй.

Пасля школы яна паступіла на фізфак БДУ, стала вывучаць оптыку, атрымала навуковую ступень і офер ад бельгійскага стартапа Morrow N.V. Стартап вырабляе акуляры з ВК-лінзай для людзей з захворваннямі.

13 каментарыяў
Як дзяўчына з чарнобыльскай вёскі атрымала PhD па оптыцы і круты офер

Вераніка Бязручанка ўсё дзяцінства прабавіла ў вёсцы Ведрыч (Гомельская вобл.), вучылася ў школе аграгарадка Васілевічы і пабывала за гэты час у Мінску толькі аднойчы — са школьнай экскурсіяй.

Пасля школы яна паступіла на фізфак БДУ, стала вывучаць оптыку, атрымала навуковую ступень і офер ад бельгійскага стартапа Morrow N.V. Стартап вырабляе акуляры з ВК-лінзай для людзей з захворваннямі.

Змест

Паміж фізікай і грамадскім жыццём (дайце дзве)

— Мой тата працаваў галоўным інжынерам, мама — настаўніцай фізікі, матэматыкі і астраноміі ў школе ў вёсцы Ведрыч Гомельскай вобласці, — распавядае Вераніка Бязручанка, кандыдатка фізіка-матэматычных навук, інжынерка матэрыялаў у стартапе Morrow N.V. — Пасля чарнобыльскай катастрофы здароўе таты пагоршылася, зрабілі аперацыю на лёгкіх. Дактары параілі пакінуць найбольш заражаную тэрыторыю — бацькі з’ехалі, але пасля майго нараджэння вярнуліся ў тую ж вёску.

У школе ў мяне лёгка ішлі хімія і матэматыка. Усю сярэднюю школу думала, што буду паступаць у Мазырскі пед (туды паступілі абедзве старэйшыя сястры). Ніколі не марыла далей. Але летам 2007 года, перад падачай дакументаў у ВНУ, мама пачула па радыё выступ дэкана фізічнага факультэта БДУ Віктара Анішчыка — ён згадаў пра недабор. І мы прынялі рашэнне.

На той момант для мяне было фантастыкай паступіць у галоўную класічную ВНУ краіны, у сталіцу. У Мінску датуль была толькі аднойчы, з экскурсіяй, потым з класам заходзіла ў МакДональдс. 

Я выбрала кваліфікацыю фізіка-даследчыка. Вучыцца там было сапраўдным шчасцем. Але я адназначна саступала іншым першакурснікам. Былі праблемы з вытворнымі, інтэграламі. Калі я чагосьці не разумела, падыходзіла да выкладчыкаў — яны спрабавалі мне растлумачыць усё тысячу разоў. Выкладчыкі не вылучалі мяне як дурную або няздольную. 

Паралельна я была старастай групы, затым курса, факультэта, сакратаркай савета старастаў універсітэта. Шмат часу надавала грамадскай дзейнасці, арганізоўвала конкурсы талентаў, радыёвядоўцаў, «Міс фізфак», конкурс «Цыгарэты на цукеркі» — мы мянялі шакаладныя батончыкі, цукеркі на цыгарэты, якія потым спальвалі ў жалезным кантэйнеры.

Мне было важна раскрыць сябе як лідарку — і я ўсё ж такі менш надавала часу прадметам, ніж іншыя студэнты. Але на выходных мы з сяброўкай разбіралі ўпушчаны матэрыял. Я рабіла ўсё магчымае, каб узяць і грамадскую дзейнасць, і навучанне. Гэта быў шанец, і трэба было ім скарыстацца што б там ні было.

Навуковая кар’ера

Я размеркавалася на кафедру фізічнай оптыкі з 3 курса. Больш за ўсё на гэтае рашэнне паўплывала меркаванне Анатоля, майго цяперашняга мужа. Ён вучыўся на той жа кафедры. Сёння мы разам ужо 15 гадоў.

На 5 курсе я выконвала дыпломную працу ў «Інстытуце хіміі новых матэрыялаў» НАН Беларусі. Тэматыка — вадкія крышталі і аналіз фотаадчувальных арыентавальных слаёў — гучала вельмі маштабна, моцна, актуальна. Мяне захапляла гэтая праца! Пасля абароны (на 10 балаў, вельмі гэтым ганарылася) мой навуковы кіраўнік прапанаваў пайсці ў магістратуру НАН.

Мне здавалася перспектыўным працаваць у Акадэміі, займацца тым, што атрымліваецца і падабаецца, жыць у інтэрнаце. Калі высяляцца з інтэрната, то трэба здымаць кватэру. Гэта дорага: $150-300. Заробкі былі нядрэнныя ў Акадэміі, мяне ўсё задавальняла.

Пасля магістратуры навуковы кіраўнік прапанаваў пайсці ў аспірантуру па тэме «Вадкакрышталічныя лінзы». Пакуль там вучылася, два разы брала акадэмічныя адпачынкі і сыходзіла ў дэкрэт. Таму навучанне ў аспірантуры расцягнулася да 2022 года.

— У чым значэнне вашых распрацовак для навукі, калі простымі словамі?

— Я ўваходзіла ў склад групы аўтараў, якія стварылі новыя палімерныя фотаадчувальныя пласты для арыентацыі малекул у ВК прыладах.

У гэтых пластах можна арыентаваць малекулы ў два этапы: шмараваннем тканінай і наступным апраменьваннем УФ-святлом з асаблівым профілем пучка. Атрымліваецца, без уздзеяння святла ВК арыентуюцца вертыкальна, а пасля ўздзеяння — планарна (плоска — devby.io). І пасля ўздзеяння — апраменьвання — апрамененыя зоны працавалі як лінзы, з якіх, напрыклад, можна зрабіць 3D-дысплэй.

То-бок на аснове гэтых новых слаёў мы стварылі лінзу. Такім спосабам да нас ніхто ў свеце не рабіў ВК-лінзы.

Публікаваліся мы (нашая група навукоўцаў) у беларускіх і расійскіх часопісах, у замежных часопісах маёй навуковай накіраванасці: Journal of the Society for Information Display (1, 2), Molecular Crystals and Liquid Crystals, Journal of Applied Spectroscopy.

Ліст ад аптычнага стартапа з горада мары 

Абарона маёй дысертацыі праходзіла ў чатыры этапы. І пасля другога я сама сябе пахваліла і вырашыла залезці ў сацсеткі, паглядзець, што адбываецца.

10 сакавіка 2022 года адкрыла пошту і ўбачыла паведамленне ад кампаніі Morrow N.V.  Яны прачыталі мае артыкулы — і зацікавіліся.

Гэтая бельгійская кампанія вырабляе акуляры для людзей, якія пакутуюць ад міяпіі. Такія людзі маюць патрэбу ў дзвюх парах акуляраў — каб глядзець удалеч і зблізку.

Ці бачылі акуляры, дзе ў ніжняй частцы ўбудаваная шкляная павелічальная лінза? Morrow гэтую шкляную ніжнюю лінзу замянілі на кіраваную ВК-лінзу Фрэнеля. Калі купляць акуляры са шкляной лінзай, павелічальная лінза перашкаджае, калі чалавек спускаецца з лесвіцы. Выяву, якая знаходзіцца «пад нагамі», не трэба павялічваць. Таму здараюцца падзенні і іншыя няшчасныя выпадкі. Але калі лінзу можна адключыць, як яна не патрэбная, а потым уключыць, то акуляры становяцца больш функцыянальнымі. Такая функцыя ёсць у лінзаў Morrow.

Morrow знаходзіцца ў горадзе Гент, працаваць у якім я марыла на той момант ужо пяць гадоў.

— Чаму марылі менавіта пра Гент?

— У 2017 годзе на канферэнцыі ў Берліне я пазнаёмілася з прафесарам Генцкага ўніверсітэта Крысціянам Нейтсам, кіраўніком групы «Вадкія крышталі і фатоніка». Доўгі час пасля канферэнцыі мы размаўлялі па-сяброўску. У 2019 ён прыехаў у Мінск, быў адным з арганізатараў аналагічнай канферэнцыі па вадкіх крышталях у Беларусі.

Ён расказаў, што ў Генце ёсць універсітэт, які рыхтуе спецыялістаў па вадкіх крышталях. І ёсць прадпрыемствы, на якіх можна працаваць пасля заканчэння ўніверсітэта. І ад 2017 года ў мяне з’явілася мара: працаваць у Генце.

І вось Morrow у лісце запрасілі мяне на сумоўе.

— Чаму Morrow N.V. так зацікавіліся, што адшукалі спецыяліста ў Беларусі і гатовыя былі да ўсіх складанасцяў з рэлакейтам? І нават пасля 24.02.22.

— Я кандыдатка фізіка-матэматычных навук, дзесяць гадоў працую з ВК, апублікавала шэраг даследчых работ высокага навуковага ўзроўню. У публікацыях нашай навуковай групы змяшчаецца рэдкая інфармацыя пра паводзіны энергіі счаплення. Ім патрэбныя добрыя спецыялісты з досведам працы ў гэтай галіне.

У сярэдзіне сакавіка я прайшла інтэрв’ю ў Morrow N.V., і мы дамовіліся, што пагутарым яшчэ раз пасля абароны дысертацыі.

Рэлакейт — але не ў горад мары, а ў Германію з кампаніяй мужа 

Тады якраз пачалася вайна.

Муж працаваў на нямецкую кампанію (PAUL Tech, спецыялізуецца на эканоміі энергарэсурсаў у прыватных дамах і кватэрах), і яму прапанавалі рэлакавацца. Было страшна і незразумела, ці будуць мабілізоўваць у нашай краіне, ці не будуць. Да таго ж кампанія згортвала бізнэс у Беларусі, таму асаблівага выбару не было.

Я паспела абараніць дысертацыю 13 мая, і нас нічога не трымала. Не было кватэры, якую было б вельмі шкада пакідаць. Гэта была магчымасць вывучыць мовы, папрацаваць на замежную кампанію, паглядзець на побыт і культуру іншай краіны.

У Германіі мы жывем у Манхайме, недалёка ад Франкфурта. Кватэра — у кіламетры ад старога горада, плошча каля 100 кв. м., 1100 еўра на месяц. Калі засяляліся, у кватэры была электрапліта, навясныя шафкі і невялікая палічка Ikea — і ўсё. 

— Што падабаецца і не падабаецца ў новай краіне?

— Вельмі падабаецца інфраструктура, як уладкаваныя паркі, басейны. Тут шмат прыгожых будынкаў з ляпнінай і ажурнымі балконамі. Падабаецца, што ў невялікіх паселішчах таксама ўсе ўмовы створаныя для жыцця, ёсць такія ж супермаркеты, як у буйных гарадах, багацце прадуктаў. Добрыя дарогі ўсюды, дагледжаныя тэрыторыі і алеі, добрае злучэнне з гарадамі, шмат трамваяў, хуткасныя цягнікі. Падабаюцца мерапрыемствы, якія праходзяць у горадзе, канцэрты, выставы.

Нязвыкла пасля Беларусі хадзіць у «практыкі» замест паліклінік, запісвацца да дактароў на прыём і чакаць у чарзе месяц. Нязвыкла, калі цягнікі спазняюцца на гадзіну і больш. Нязвыкла атрымаць месца ў садзе для дзіцяці толькі на час, калі доўжыцца твая праца. Прычым школы і сады працуюць толькі да 16:30–17:00, а праца да 17:30–18:00. Нязвыкла, што ў нядзелю ўсе крамы закрытыя.

Як жыць у Германіі, а працаваць у Бельгіі — прычым у офісе

Верагодна, Morrow N.V. чакалі, пакуль мы камфортна ўладкуемся ў Германіі, пакуль шок рэлакацыі пройдзе. І 11 ліпеня запрасілі на сумоўе ў Гент.

Па дарозе туды мой цягнік зламаўся — дарога заняла 4 гадзіны замест дзвюх. Гэта было дзіўна, здавалася, што лёс кажа туды не ехаць. Але я лічу за лепшае скарыстацца ўсімі магчымасцямі, таму даехала.

Я паспяхова прайшла сумоўе з заснавальнікамі, і мне прапанавалі парт-тайм кантракт на тры дні на тыдзень (яны ведаюць, што ў мяне маленькія дзеці). У лістападзе мы атрымалі дазвол на жыхарства ў Германіі — ад гэтага моманту можна было працаваць на тэрыторыі ЕС. У снежні я нарэшце выйшла на працу.

Кожны тыдзень я ў Генце ад панядзелка да серады. У сярэдзіне тыдня прыязджаю дадому, і ў мяне яшчэ чатыры дні выходныя.

Ніколі не думала, што буду вось так жыць на дзве краіны.

— А чаму нельга працаваць аддалена з Германіі?

— Аддаленай працы як такой у іх няма: трэба працаваць на прыладах, якія знаходзяцца ў даследчай лабараторыі кампаніі. Плюс могуць узнікнуць пытанні з падаткамі.

— Ці не пярэчыла сям’я?

— Муж пайшоў мне насустрач, даў магчымасць папрацаваць там, дзе я хачу. І ў гэтым ёсць плюсы. Калі жонка працуе, у яе менш дэпрэсій, яе думкі занятыя, яна шчаслівая. І абстаноўка ў сям'і ад гэтага толькі лепшая.

— Раскажыце пра ўмовы працы.

— Умовы добрыя. Ніколі яшчэ не сустракала кампаніі, якая б так фінансава падтрымлівала сваіх супрацоўнікаў. Аплачваюць арэнду кватэры ў Генце (30 квадратаў, напрыклад, каштуюць 610 еўра), квіткі ў Гент і назад, курсы англійскай мовы. Мая выкладчыца ацаніла маю англійскую як узровень A2. Цяпер мы на B1. Праз пару месяцаў пачнем B2. 

— А заробак?

— Не магу назваць праз NDA. Але калі ў сям'і чатыры чалавекі і трэба здымаць кватэру, добра апранацца, харчавацца, купляць мэблю, то даход у Германіі мае быць не меншым за чатыры тысячы еўра на месяц.

Чаму Вераніка лічыць, што «вельмі адстае ад добрага працаўніка ў Еўропе»

— Як уладкаваная праца?

— Каманда шматнацыянальная, працэсы на сусветным узроўні. Я працую інжынерам па матэрыялах — па сутнасці, радавы інжынер з даследчым ухілам. Тут шмат працы даследчага характару. Гэтая праца дазваляе выкарыстоўваць мае веды і атрымліваць новыя ў маёй галіне. Астатняга сказаць не магу праз NDA.

Я бачу, што маіх уменняў для гэтай працы недастаткова. Трэба шмат працаваць, каб дабрацца да тых навыкаў, якіх яны ад мяне чакаюць. Як і на момант паступлення ў БДУ, я была вельмі слабой.

Тут недастаткова проста пісаць артыкулы і даследаваць. Трэба ўмець камунікаваць з іншымі кампаніямі, знаходзіць прылады, неабходныя для тваёй працы, рабіць добрыя прэзентацыі, каб даходліва і хутка даць інфармацыю пра ідэю або пра тое, што зроблена. Трэба ўмець праграмаваць, у прыватнасці Python, каб аўтаматызаваць працу. 

Пакуль жа я вельмі адстаю ад добрага класічнага працаўніка ў Еўропе. Тут трэба быць самастойнай адзінкай і абсалютным экспертам у сваёй галіне, прымаць рашэнні, браць адказнасць. Трошкі па-іншаму тут працуе сістэма працаўладкавання, ніж у нас.

Не скажу, што мне гэты пераход даецца лёгка. Але я атрымліваю асалоду ад магчымасці працаваць з крутымі людзьмі. Убіраю інфармацыю як губка, не выпускаю магчымасці вывучыць усё, што трэба для маёй далейшай кар’еры. Так, гэта вельмі складана, але я не скарджуся і рада гэтаму. 

Вельмі хачу пачаць праграмаваць, каб быць прывабнейшай на рынку працы ў Еўропе.

Я не хачу стаць праграмістам як такім — хачу быць оптыкам-вадкакрыштальшчыкам з уменнем праграмаваць.

— Як паспяваць жыць і працаваць на дзве краіны, займацца навукай, асвойваць праграмаванне, імкнуцца быць «класічным працаўніком у Еўропе», гадаваць дваіх дзяцей?

— Калі хочаш многае паспець, даводзіцца шмат працаваць, часам на шкоду сну і нават харчаванню. У маім выпадку, калі дзеці былі маленькія, а эксперыменты на працы да дысертацыі рабіць трэба, то прыходзіла мама і дапамагала з малымі. А чарнавік дысертацыі пісаўся начамі, як і ва ўсіх жанчын-аспірантак з дзецьмі.

У Германію, на шчасце, мы з маёй роднай сястрой Маргарытай пераехалі разам. Калі я выйшла на працу, першыя некалькі месяцаў прыглядала за маёй дачкой яна, пакуль горад не вылучыў няню. Але і цяпер часам маю патрэбу ў яе падтрымцы і дапамозе.

— Горад вылучыў няню? Як гэта?

— Арганізацыя «Югендамт» — Упраўленне ў справах моладзі — дала няню бясплатна. Паводле закону тут можна разлічваць на догляд дзяцей, бацькі якіх працуюць і не могуць самастойна прыглядаць у працоўны час за дзецьмі. Звычайна дзяцей прымаюць у сады, але ў нашым горадзе свабодных месцаў у садках не знайшлося. І горад знайшоў для нас іншае рашэнне. Няні мы аплачваем толькі харчаванне (гэта каля 80 еўра на месяц).

Што змяніла вайна 

— Як даследчыца і спецыялістка з беларускім пашпартам — ці адчулі вы, што стаўленне навуковай супольнасці або камерцыйных кампаній змянілася?

— Да вайны я стаўлюся негатыўна. Я маці дваіх дзяцей і ведаю, як цяжка нараджаць, гадаваць і вучыць. Мы ў 21 стагоддзі — стагоддзі тэхналогій, магутнай навукі і адукацыі. Балюча глядзець на захопніцкія войны.

Так, на пашпарт і грамадзянства безумоўна глядзяць і не хочуць узаемадзейнічаць з Беларуссю. Аднак не супраць, каб спецыяліст да іх рэлакаваўся. Выходзіць, што веды і досвед важнейшыя за грамадзянства.

У мяне рэдкая спецыяльнасць, добрых спецыялістаў у галіне вадкіх крышталяў не так шмат у Еўропе, бо асноўная маса ВК прадпрыемстваў знаходзяцца ў Кітаі, Карэі, Тайвані. Адпаведна і большасць спецыялістаў знаходзяцца там.

— Ці сумуеце па доме? Ці дапускаеце, што вернецеся?

— Па доме, вядома, сумую, і па вёсцы, і па Мінску. У кожным кутку, дзе я знаходзілася, застаўся кавалачак маёй душы. Не ведаю, як жыццё павернецца, не зазіраю далёка. Але ведаю, калі так будзе трэба, вярнуся з велізарным задавальненнем.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Спасибо, что прочитали это сообщение.

Как минчанка попала на работу в NASA и изучает космическую погоду
Как минчанка попала на работу в NASA и изучает космическую погоду
По теме
Как минчанка попала на работу в NASA и изучает космическую погоду

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Влад  Волков
Влад Волков QA в Unity Technologies
4

Целеустремленные люди - страшная сила)

2

Ура! Позитив

Bart Simpson
Bart Simpson Meme officer в localhost
1

в Китае на Тайване 2х бы было к еврогрошам...

0

наши специалисты в любой точке мира нарасхват

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
0

в Китае на Тайване 2х бы было к еврогрошам...

Куда пропала реклама

Абу Даби

? :)

2

умничка

2

Конечно, девушка неординарная. Всё як мае быць. И работа, и семья, и дети.

Однако,

"Команда многонациональная, процессы на мировом уровне. Я работаю инженером по материалам — по сути, рядовой инженер с исследовательским уклоном."

И это имея Ph. D (степень кандидата наук приравнивается к Ph. D).

Это я к тому чтобы показать что устроить свою жизнь на Западе можно только тогда когда вы в своей профессии специалист высокого уровня.
Да, там нужны такие. Но ... работать на старте придётся в должности которая на ступеньку ниже чем вы заслуживаете.

-1

у них государтсво выпускникам не гарантирует рабочего места. это у нас выпускник окончив образование можнет выбирать в какой области получит право на два года работать. а врачам вооще на целых 5 лет

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 жніўня 2023, 15:49

0

если б тебе дали 350 рублей зарплаты ты бы тут не сидело

-3

"Моя преподаватель оценила мой английский как уровень A2. Сейчас мы на B1. Через пару месяцев начнем B2."

С таким уровнем английского вряд ли могла читать статьи по своей тематике в международных изданиях. Не то чтобы написать свою статью для международного издания или представить свой доклад на международной конференции.
Такой вот уровень специалиста со степенью кандидата наук.

Дмитрий Иванов
Дмитрий Иванов ФРилансер в Global Freelance
1

Круто, удачи :)

mcdev
mcdev Front-End Developer в EPAM
-2

Занимательно конечно, но эта история не об IT и мало чего общего с ним имеет, скорее более околомедецинская специфика