Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Тут не ўскладняюць жыцця замежнікам». Як Раман Рубінштэйн сумяшчае бэкэнд, баскетбол і Сербію

Аляксандр Пустагвар — не адзіны баскетбаліст у ІТ.

Экс-гулец «Цмокi Мiнск» і сябар нацыянальнай зборнай Раман Рубінштэйн прымудраецца сумяшчаць кар’еру бэкэнд-распрацоўшчыка з баскетбольнай — ён гуляе ў сербскай «Калубары», а ў перапынках паміж трэніроўкамі піша код. devby.io пагутарыў з ім.

23 каментарыяў
«Тут не ўскладняюць жыцця замежнікам». Як Раман Рубінштэйн сумяшчае бэкэнд, баскетбол і Сербію

Аляксандр Пустагвар — не адзіны баскетбаліст у ІТ.

Экс-гулец «Цмокi Мiнск» і сябар нацыянальнай зборнай Раман Рубінштэйн прымудраецца сумяшчаць кар’еру бэкэнд-распрацоўшчыка з баскетбольнай — ён гуляе ў сербскай «Калубары», а ў перапынках паміж трэніроўкамі піша код. devby.io пагутарыў з ім.

«Не з тых студэнтаў БДУІР, якія працавалі ў ІТ падчас вучобы. Я гуляў»

— Я прыйшоў у «Цмокi Мiнск» у 16 гадоў, спачатку ў рэзерв, а праз год-паўтара мяне ўзялі ў асноўную каманду.

Не мне вырашаць, ці паспяховая ў мяне баскетбольная кар’ера, але так — за мяжой я гуляў. Пашанцавала!

Беларускаму спартоўцу ўвогуле няпроста трапіць за мяжу: сярод майго пакалення такіх гульцоў амаль няма — хіба што Максім Салаш, які цяпер гуляе ў Расіі, але таксама меў і паспяховы замежны досвед. А так кар’еру за мяжой у асноўным рабілі баскетбалісты старэйшыя — Саша Пустагвар, Арцём Парахоўскі ды іншыя.

Як я трапіў за мяжу — неяк падчас спаборніцтваў Еўрапейскай баскетбольнай лігі да мяне падышоў агент Аляксея Шведа, што гуляе ў ЦСКА, — і прапанаваў супрацоўніцтва. А ў наступным жа сезоне мною зацікавіўся трэнер са Славеніі — і так пайшло.

Раман Рубінштэйн ад 2012 года гуляў у камандах клуба «Цмокi-Мінск», ад 2017 да 2020 года — у асноўнай. У 2016 годзе выступаў за сербскі «Златарог», у 2018 годзе перайшоў у польскую «Легію», затым у яго кар’еры быў ізраільскі «Хапаэль». У 2020 годзе гуляў за расійскі «Іркут». Ад 2021 года зноў гуляў у Ізраілі за «Макабі». У 2022 годзе — гулец каманды «Імпульс-БДУІР», і ў тым жа 2022 годзе пачаў гуляць за сербскі клуб «Калубару».

З баскетбола я не сышоў — не магу вырашыцца. Ад чэрвеня пачаў працаваць у ІТ-кампаніі, паралельна шукаў каманду, а пакуль прапаноў не было — падтрымліваў форму ў «Імпульс-БДУІР».

БДУІР — мая альма матэр: я выпускнік ФКСіС, усіх там знаю, знаёмы з трэнерам. ФКСіС называюць «факультэтам выдатнікаў» — і гэта ў цэлым праўда: я, напрыклад, скончыў легендарную «пяцідзясятку» — фізіка-матэматычную гімназію. Далей у гэты ж «стэп» і пайшоў.

Я не з тых студэнтаў, якія сталі працаваць у ІТ яшчэ падчас вучобы — я гуляў, гэта было маім прыярытэтам. А ў 20 гадоў увогуле з’ехаў за мяжу, таму перавёўся на «завочку».

«Сталеючы, разумееш: сёння ты гуляеш, а заўтра не»

Да таго, каб перайсці ў ІТ, я прыйшоў у студзені мінулага года. Гуляць — гэта, вядома, файна, але вельмі шмат фактараў у вялікім спорце, якія не заўсёды ад цябе залежаць:

  • у любы момант ты можаш «вылецець» праз траўму;
  • плюс пасля кавіду паўсюль у Еўропе стаўкі ўпалі, дзесьці нават сталі затрымліваць заробкі — а калі ў цябе сям’я, ты маеш патрэбу ў стабільнасці.

Ніхто не ведаў, ці атрымаецца ў мяне — але я вырашыў паспрабаваць. Знайшоў курсы па вывучэнні JavaScript, а паралельна трэніраваўся.

Чаму не паспрабаваў «заляцець» у ІТ на ўніверсітэцкіх ведах. Па-першае, ад моманту заканчэння ВНУ прайшоў час, я выпусціўся яшчэ ў 2018 годзе. Па-другое, не скажу, што маіх ведаў хапіла б для гэтага: ведаеце, я вучыўся больш для таго, каб скончыць універсітэт. Так, база ў мяне ёсць, але калі я яе атрымліваў, я не задумваўся сур’ёзна над тым, чым буду займацца потым — гэта ж та-а-ак няхутка. Мяне цікавіла толькі тое, што было зараз — гульні, раз’езды, крутое вандроўнае жыццё баскетбаліста.

Сталеючы, ты пачынаеш разумець, што ўсё ўладкаванае не так, як у тваёй галаве: сёння ты гуляеш, а заўтра штосьці не тое сказаў трэнеру, яксьці не так адрэагаваў — і гоп, ужо не гуляеш. Трэба шукаць новую каманду.

Ну і плюс здароўе: прафесійны спорт яго не літуе. Я прыняў рашэнне: калі не выйду на ўзровень Еўралігі і да яго падобны, то, мусіць, няма сэнсу гуляць у баскетбол да 35+ і растрачваць сваё здароўе.

Пачаў шукаць, што яшчэ магу рабіць, куды расці і ў чым яшчэ развівацца.

Працу я знайшоў на працягу месяца пасля курсаў — у чэрвені 2022 я ўжо быў у штаце кампаніі.

Яна міжнародная: ёсць офіс у Расіі, у Сербіі, у Казахстане, ну і па ўсім свеце патроху. Можна было працаваць аддалена ад першага дня, але я паехаў на месяц у Санкт-Пецярбург — каб унікнуць.

Калі ў Расіі абвясцілі мабілізацыю, супрацоўнікаў сталі рэлакаваць — пад гэты «грэбень» перавезлі і мяне. Аплацілі квіткі + кватэру на працягу першага месяца, а яшчэ нас суправаджалі мясцовыя рыэлтары — яны дапамаглі ўладкавацца ў Бялградзе, атрымаць дазвол на жыхарства, аформіць ІП і г. д.

Шукаеш працу ў ІТ? Заходзь на jobs.dev.by і першым будзь у курсе самых свежых вакансій

«Сумяшчаць няпроста. Але трэба будзе папрацаваць ноччу — значыць, буду»

Калі шчыра, я абдумваў два варыянты:

  1. Не пераязджаць у Сербію, а пашукаць штосьці яшчэ ў баскетболе, і пасля працаваць аддалена з той лакацыі, дзе будзе мая каманда;
  2. Ну альбо пераехаць па працы — і калі там, у Сербіі, атрымаецца яшчэ і ў баскетбол гуляць, то наогул клас!

У выніку абраў другі — таму я тут. Але не выключана, што ў наступным сезоне буду разглядаць варыянты працягу сваёй спартовай кар’еры.

У Сербіі, як і ў Беларусі, па 2 трэніроўкі на дзень — першая ў раёне 10:30, другая каля 19:30 — і абедзве вельмі інтэнсіўныя. Таму сумяшчаць няпроста. Але гэта ўжо мае праблемы: трэба будзе папрацаваць уначы — значыць, буду пісаць код уначы.

Авертайміць даводзіцца часам, але па большай частцы таму, што мне падабаецца тое, што я раблю. Вось цяпер трэніровак няма, а я ўсё роўна працую больш, бо так хачу. Я хачу вырасці, а іншага варыянта зрабіць гэта няма: тут жа, як і ў баскетболе, — трэба вашаваць, і тады будзе вынік.

«Пераехаў на піку цэн на арэнду жытла. Але мне пашанцавала»

У Сербію я пераехаў лёгка — амаль без «акліматызацыі». Студэнтам часта ездзіў у Бялград трэніравацца, таму ведаў, што мяне чакае, ведаў краіну і людзей, што жывуць тут. Мову я добра схопліваю, бо разумею славенскую — а сербская яшчэ прасцейшая.

Летась сюды пераехала шмат расійцаў — таму цэны на жытло, як і ў Польшчы або Грузіі, падскочылі. За кватэру, якую раней можна было зняць за 500 еўра на месяц, цяпер давядзецца выкласці 800, калі не больш.

Я сам пераехаў у кастрычніку — якраз на піку цэн на арэнду жытла. Але мне пашанцавала: уладальнікі маёй кватэры купілі яе для дачкі, а тая з’ехала — і яны выставілі жытло на рынак, яшчэ не моцна арыентуючыся ў цэнах. Мы з жонкай першымі яе паглядзелі — і забралі. Пашанцавала, што дапамагалі рыэлтары: анлайн я паглядзеў да 10 варыянтаў, і адзін афлайн — яго мы і ўзялі.

Камуналка ў кватэры на 40-50 квадратаў выходзіць каля 100 еўра мінімум, а калі з цэнтральным ацяпленнем — у 120. Інтэрнэт дзесьці на 30-40 еўра цягне. Дарэчы, кошты ў крамах тут ніжэйшыя, ніж у Беларусі, — што радуе. На нейкія пазіцыі — на 10% дакладна, а то і больш. Плюс выбар тавараў лепшы.

Да офіса мне дабірацца 15-20 хвілін. Я часта хаджу ў офіс: мне падабаецца размаўляць з людзьмі, глядзець, хто што як робіць — набірацца досведу. У нас у асноўным працуюць расіяне і беларусы, гутарым міжсобку на рускай.

«Каманды не выбіраў, галоўнае — гуляць. Нават пытанне грошай не стаяла»

Калі ў мяне тут пытаюцца, чым я займаюся, цяпер я ўсё часцей кажу: я распрацоўшчык-пачатковец. А раней, па прыездзе, калі заходзіла размова пра прафесію, я казаў, што баскетбаліст.

Мне пашанцавала, што ў Сербіі знайшлася каманда для мяне. Я асабліва не выбіраў, самае галоўнае было — гуляць. Тут нават пытанне грошай не стаяла. Калі было прынятае рашэнне пра рэлакацыю, я спісаўся з агентамі, і так атрымалася, што я толькі прыляцеў — і проста з аэрапорта паехаў на прагляд. Каманда доўга не цягнула з адказам, трэнер адразу сказаў: «Забіраем!»

Мой працадаўца ведае, што я гуляю ў баскетбол, ягоная пазіцыя: калі ласка, сумяшчай — галоўнае, каб задачы выконваліся своечасова. Мой лід — хакеіст у далёкім мінулым, ён мяне разумее.

Каманда трэніруецца не ў самім Бялградзе, а ў прыгарадзе. Аднак калі гульні былі ў сталіцы, — так, калегі прыходзілі падтрымаць мяне.

«Сербы не ўскладняюць жыцця замежнікам. Але даводзіцца чакаць»

У Сербіі актыўна развіваецца ІТ-сектар цяпер. Тут адкрываюць офісы такія кампаніі, як Яндэкс і Wargaming, а таксама іншыя расійскія кампаніі — яны актыўна наймаюць.

З праблемамі і бюракратычнымі перашкодамі тут я не сутыкаўся — сербы не ўскладняюць жыцця замежнікам: усе працэдуры адпрацаваныя, для іх гэта проста канвеер. Але паколькі рэлакантаў шмат, то даводзіцца падоўгу чакаць: спачатку адкрываеш ІП — чакаеш каля 1,5 месяцаў, потым чакаеш чаргі на падачу на дазвол на жыхарства — сыходзіць 3-4 месяцы. Мне прыйшлося гадзіны дзве сядзець у банку, каб адкрыць рахунак, а мае калегі наогул не з першага разу прарваліся: сядзелі-сядзелі, але да патрэбнага акенца так і не трапілі, ім сказалі: «Мы закрываемся».

Цяпер, кажуць, лягчэй рабіць дакументы — частка замежнікаў з’ехала, нават цэны на кватэры крыху прыпалі.

Мне пашанцавала: не даводзіцца «ісці ў цемры». На пачатковым этапе дапамагалі спецыялісты, якіх наняла кампанія, а цяпер калі ўзнікае нейкае пытанне — ёсць баскетбольная каманда, хлопцы дапамогуць. У мяне забалела калена, я толькі заікнуўся пра гэта — і мне тут жа знайшлі, дзе зрабіць МРТ, запісалі, выканалі. І гэта ўсё пакрылася маёй страхоўкай ад клуба.


Выдаткуйце яшчэ 15 секунд, калі ласка.  

dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Топ-баскетбаліст стаў распрацоўшчыкам на Swift. І вось чаму ён не піша кода перад гульнёй
Топ-баскетбаліст стаў распрацоўшчыкам на Swift. І вось чаму ён не піша кода перад гульнёй
Па тэме
Топ-баскетбаліст стаў распрацоўшчыкам на Swift. І вось чаму ён не піша кода перад гульнёй
Падрабязны гід па жыцці ў Сербіі — краіне з 30-дзённым бязвізам
Падрабязны гід па жыцці ў Сербіі — краіне з 30-дзённым бязвізам
Па тэме
Падрабязны гід па жыцці ў Сербіі — краіне з 30-дзённым бязвізам

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-6

Взрослея, понимаешь: сегодня ты играешь, а завтра нет»

В айти также, здесь никому не нужны возрастные вайтишники

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
5

А какие норм профессии для возраста 40-60?

-10

Сложно сказать, но точно не айти, где нужно овертаймить, стрессовать и быть всегда возле компа

11

Овертаймить, стрессовать и быть всегда возле компа "нужно" только тогда, когда ты позволяешь это делать с собой. И на таких работах нечего делать ни молодым, ни зрелым людям. У людей повзрослее правильнее расставлены проритеты, нормальный work-life balance, лучше софт-скиллы -- в этом и есть их преимущество для нормального работодателя-немудака.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 красавіка 2023, 12:42

4

То есть весь твой скил, который делает тебя более конкурентноспособным в сравнении с взрослым "вайтишником" что ты овертаймишь, стресуешь и в результате этого выдаёшь нечто ? )

-10

Не только это)
Еще и отсутствие орущий рядом детей, и свежий гибкий мозг

3

Который дальше REST не понимает что такое API а данные только в json хранить умеет? Такой мозг?

11

В чем разница между инженером-программистом, сидящим всегда возле компа, и инженером-конструктором, который работает над условным токарным станком или фланцем для автомобиля за тем же компом, инженером-строителем, который чертит условный новый дом за тем же компом? Или у последних не бывает никогда горящих сроков?

Сделали из ИТ какой-то Святой Грааль, хотя это обычная нормальная инженерная специальность и не более. А все из-за нищеты РБ, где ИТ имеют зарплату, которая сильно выше средней.

И да, частые овертаймы и стрессы это может быть признаком неправильно организованного рабочего процесса или того, что "на ком-то кто-то сильно ездит"

4

В ИТ я бы сказал даже полегче, баг даже с прода всегда можно пофиксить, а попробуй исправиь что нибудь уже в готовом изделии из металла или какой конструкции из бетона..

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

вот поэтому врачи и более важные инженерные профессии получают больше айтишников - там ответсвенность твоих решений выше

5

Исходя из моего опыта в ИТ прекрасно работают люди до 65 лет. Другой вопрос, что никому не нужны джуны, а тем более джуны вайтишники старше 30 без технического образования. А старше 45 и с техническим косо смотрят. Вопрочем так не только в ИТ, а во многих сферах. Спортсмены они мозг вообще не качают - некогда. Да и заходить в JavaScript сейчас, когда нейронки уже наступают - ну глупо. Через пару лет уже только фулл-стеки будут нужны.

2

Так JavaScript - это самый короткий путь в фулстек. Нода пока не собирется сдавать позиции и хорошо оплачивается. А куда там нейронки наступают и что будет через пару лет, пока не понятно

-3

65? Серьезно?))
Посмотрите на улице на человека около этого возвраста и спросите себя - будет ли комфортно рядом с ним работать или нет? Например, чинить прод в воскресенье ночью? И потом в понедельник идти делать таски по спринту?

4

У меня на проекте несколько таких, из этой возрастной группы. С одним из них некомфортно работать потому что он ведёт себя как *удак (а происходит это из-за политики его руководствоа), с другими тремя - более чем комфортно, одни из лучших спецов каждый в своей области.

1

В работе на износ победит самый крепкий, это да. В любой другой - прод в воскресенье вечером чинит тот, кто а) поднял трубку, б) лучше всего этот самый прод знает. И тут корреляция с возрастом уже не такая явная.

0

И что вы ставили дизлайки
Посмотрите на своих преподов в универе, они все примерно одного возраста(слегка за 60)
и подумайте как они могут работать

0

А молодые преподы, значит, просто гуру программирования - любой проект в два счета напишут и перепишут. Сколько помню свои лекции и лабы - там всегда было какое-то оторванное от реальности старье. Очень редко попадались любители своего дела, которые действительно что-то знали и вели какие-то исследовательские работы. Большинство преподов просто гоняли методички туда-сюда, а студенты самообучались и мечтали поскорее устроиться куда-нибудь интерном или джуном. Короче, они что в 30, что в 60 на реальные проект не попали бы.

Лично я не вижу какой-то сильной мозговой деградации в 60 лет. Если такой человек много проработал в АйТи, то у него просто куча опыта, который вполне можно использовать. Вопрос только к софт скиллам. Принято считать, что среди людей за 60 много брюзжащих и поучающих молодежь. Будут 30-летнему лиду объяснять, как жизнь устроена. Но, опять же, это вопрос самодициплины и мотивации. Хочешь работу - будешь работать над софт скиллами.

Из личного опыта: у меня в команде было 2 мидла программиста за 50. Вполне себе нормлаьно работали. С одним были конфликты поначалу, но я нашел к нему подход, а он понял, что местами его экспертиза хромает, и перестал везде гнуть свою линию. Сработались.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 красавіка 2023, 16:01

-7

А что, я бы переехал: дешёвый кокс, красивые женщины. Немного стреляют в джунглях, но это уже мелочи.

9

сразу видно настоящего знатока по Сербии

1

у тебя и так хорошо: бутылка водки ,резиновая палка для саморазвлечения.

0

сегодня ты играешь, а завтра что-то не то сказал тренеру, как-то не так отреагировал — и оп, уже не играешь. Надо искать новую команду.

в айти также))

3

Человеку очень повезло, сейчас даже сеньоры не вайтишники сталкиваются с проблемами в поиске работы.

0

Рубик, привет :)