Карта кампаній з беларускімі каранямі ў Польшчы. Вакансіі і заробкі
Канал для беларускіх айцішнікаў у Польшчы @dzikpic падзяліўся картай офісаў і праверыў заробкавыя дыяпазоны на папулярным джоббордзе justjoin.it.
Канал для беларускіх айцішнікаў у Польшчы @dzikpic падзяліўся картай офісаў і праверыў заробкавыя дыяпазоны на папулярным джоббордзе justjoin.it.
Офісы кампаній з беларускімі каранямі ў Польшчы, большасць адкрылася ў 2020-2022:
У EPAM у Польшчы — 37 свежых вакансій, самай старой — 5 дзён. Патрэбныя джавісты, пітаністы, .Net- і JavaScript-распрацоўшчыкі, тэсціроўшчыкі-аўтаматызатары, дата-інжынеры і інш. Геаграфія вакансій — Гданьск, Катавіцы, Кракаў і ўся Польшча. Кандыдат сам можа выбраць форму супрацоўніцтва — B2B або працоўны кантракт, ад гэтага будзе залежаць памер зп.
Самая нізкааплатная вакансія — для мідла JavaScript Developer з дыяпазонам ЗП 9 600 — 17 600 PLN net/month — B2B або 8 000 — 15 000 PLN gross/month — Permanent.
Самая высокааплатная — у сеньёра Data Analyst Consultant, там зп — 25 600 — 28 600 PLN net/month — B2B або 20 000 — 26 000 PLN gross/month — Permanent.
Акрамя таго, ёсць яшчэ дзве пазіцыі са схаванай зп — Junior Oracle Developer і Data Architect.
У кампаніі ў Польшчы 48 вакансій на 14 пазіцый. Патрэбныя інжынеры Azure, пітаністы, .Net-распрацоўшчыкі, дэвопсы, ліды і інш. Заробкі на розных пазіцыях ад 15 000 да 30 000 PLN, розніца паміж зп па найму і ў B2B форме не паказаная.
У iTechArt Group на justjoin.it усяго пяць вакансій на дзве пазіцыі — джавіста і распрацоўшчыка на React Native. Лакацыі — Лодзь, Познань, Уроцлаў, Кракаў. Заробкавыя дыяпазоны аднолькавыя для супрацоўнікаў на працоўным дагаворы і па схеме B2B.
Ёсць некалькі вакансій у LinkedIn. Патрэбныя Digital Marketing Director у розных гарадах Польшчы, а яшчэ два Global Mobility Manager.
І вельмі шмат, пад паўтары сотні, вакансій на польскім сайце кампаніі. Патрабуюцца ў асноўным мідлы і сеньёры — Saleforce, Node.js, React Native, .Net, а таксама пітаністы, джавісты, рубісты і многія іншыя. Для распрацоўшчыкаў-джунаў таксама ёсць трохі вакансій. Заробкавыя дыяпазоны, на жаль, не пазначаныя.
LeverX Group, якая адкрыла офіс ва Уроцлаве ўвесну 2021 года, рэкардсмен па вакансіях — аж 304 вакансіі па 9 пазіцыях. Амаль усе — аддаленыя (верагодна, гэтым і тлумачыцца іх колькасць). Патрэбныя SAP-кансультанты, джавісты, .NET- і Node.js- распрацоўшчыкі, дэвопсы і… настаўнік польскай мовы.
На жаль, дыяпазоны зп на сайце схаваныя.
У Playtika — 15 вакансій, усе — у Варшаве, ніводная не аддаленая. Патрэбныя тэсціроўшчыкі, менеджары, аніматар, дэвопс і інш. Патрэбны таксама спецыяліст па прыцягненні персаналу, што само па сабе добры знак. Заробкі, на жаль, не раскрываюцца.
На LinkedIn адна вакансія — кампанія шукае дырэктара-адміністратара для офіса ў Кракаве.
На сайце кампаніі — шэсць вакансій у Варшаве, у асноўным для распрацоўшчыкаў: Python, Angular, Node.js. Зп не пазначаныя.
Знайшлі польскія вакансіі толькі на сайце кампаніі — адныя і тыя ж пазіцыі для Варшавы і Вільні. Без пазначэння зп.
На сайце кампаніі знайшлі толькі адну пазіцыю для працаўладкавання ў Польшчы — Azure Data Engineer. Праца ва Уроцлаве.
На сайце багата вакансій для распрацоўшчыкаў і тэсціроўшчыкаў, патрэбны нават адзін рэкруцёр. Акрамя Уроцлава, наймаюць у Варшаве і Кракаве. ЗП — загадка.
На сайце кампаніі 60 польскіх вакансій — у Лодзі, Гданьску, Уроцлаве. У Лодзі, напрыклад, шукаюць распрацоўшчыкаў на PHP, React Native (у тым ліку джунаў!), Java, JS, Kotlin, Scala, а яшчэ бізнэс-аналітыкаў, дата-інжынераў, дэвопсаў.
Wargaming толькі-толькі размясціла 6 польскіх вакансій у LinkedIn, у асноўным для мастакоў і спецыялістаў у камп’ютарнай графіцы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Так вот куда делись белорусские вакансии :)
Интересно, сколько это в евро
Божачки! Шо цяперэча в ПВТ скажуць про "упучшаныя надоi" ?