6 гісторый пра бязглуздзіцу ў ІТ-кампаніях. «Чуў пра сябе крыўднае — урэзваў заробак»
Спыталі ў айцішнікаў, з якім глупствам ім даводзілася мець справы на працы. Публікуем 6 гісторый, дзяліцеся сваімі.
Спыталі ў айцішнікаў, з якім глупствам ім даводзілася мець справы на працы. Публікуем 6 гісторый, дзяліцеся сваімі.
— Працаваў у невялікай ІТ-кампаніі, якая арыентавалася на ўнутраны рынак і працавала пераважна з дзяржзаказчыкамі.
Дзень заробку для ўсіх быў загадкай: заплацяць ці не і колькі. Можна было адпрацаваць увесь месяц, а ў выніку атрымаць 300+ рублёў.
Усё праз кантракт. У ім прапісваліся мінімальная стаўка за гадзіну працы альбо аклад, а астатняе даплачвалася паводле меркавання кіраўніцтва ў залежнасці ад выкананых задач.
Сістэма была наступнай. Кожнаму працаўніку даваўся план працы, роўны колькасці працоўных гадзін на месяц, і размяркоўвалася нагрузка па задачах. Штомесяц план падпісваўся кіраўніцтвам і перадаваўся ў бухгалтэрыю для аплаты адпрацаваных гадзін згодна з кантрактам.
Пару гадоў таму па тарыфнай стаўцы за гадзіну працы плацілі 2 рублі. Калі ў месяцы было 168 працоўных гадзін, то супрацоўнік гарантавана атрымліваў 336 рублёў плюс грошы за гадзіны, якія яму залічвалі. Гэта магло быць 30, 50, 90 і нават максімум 168 гадзін, калі моцна пашанцуе.
Але кіраўніцтва «закрывала» задачы паводле свайго меркавання. Калі з нейкай прычыны таск не прымаўся (памылкі ў кодзе, заказчык не прыняў працу, каманда дрэнна працавала), то статус задачы выстаўляўся «не прынятая». І выдаткаваны час аплачвалася па мінімальным кошце. Таму часта ў дзень зарплаты большасць супрацоўнікаў не ведала, ці падпішуць ім справаздачу і колькі ў выніку яны атрымаюць на рукі. У сярэднім выходзіла, што кампанія плаціла палову ад дамоўленага заробку.
У іншых пазіцый (не распрацоўшчыкаў) быў іншы прынцып аплаты. Умоўна, новы работнік дамаўляецца на 2000 рублёў. У кантракце прапісваўся аклад 50% + прэмія 50%. Па выніках месяца работнік атрымліваў 1000 рублёў, калі адпрацаваў поўны месяц. А вось атрыманне прэміі трэба было абгрунтаваць. Тут усё залежала ад напорыстасці супрацоўніка і яго ўмення адстаяць свой пункт гледжання. Такія спрэчкі бакоў маглі працягвацца ў кабінеце начальства не адну гадзіну на працягу некалькіх дзён.
Кожны месяц у кампаніі ладзіліся жартоўныя спаборніцтвы, высвятлялі, каму заплацілі менш за ўсіх. Калі, вядома, не знаходзіўся абсалютны пераможца, які амаль нічога не атрымліваў, бо яму не закрылі ніводнай гадзіны працы.
Праз 2-3 месяцы працы многія спрабавалі забраць працоўную любым спосабам без звальнення па артыкуле. Хтосьці проста сыходзіў без працоўнай або спрабаваў змагацца праз суд. Хто ішоў на пагрозы і шантаж, у таго быў шанец звольніцца ціха. У 99% выпадкаў тыя, хто адпрацаваў год па кантракце, потым звальняліся.
— У мяне быў досвед працы ў кампаніі па продажах гатовых курсавых работ.
Офіс невялікі, з 20 чалавек — 5 дзяўчат, уключаючы кіраўніцу. Дык вось яна ўстанавіла такое правіла. Сродкі асабістай гігіены (пракладкі/тампоны) усе дзяўчаты павінныя выкідаць выключна ў смеццевыя вёдры каля працоўных сталоў. І пажадана «закопваць» іх глыбока ў смецце. Нават шчыльна спакаваныя сродкі асабістай гігіены было забаронена выкідаць у агульнай прыбіральні.
З гэтай нагоды нас нават збіралі на «лікбез» аб «правільнасці» выкідання. Пасля гэтага на працягу пары месяцаў кіраўніца маніторыла, як выконваецца яе распараджэнне.
— Каля паўгода адпрацаваў тэхнікам-праграмістам у аўтсорсінгавай кампаніі.
Дзівацтвы пачаліся адразу пасля прыняцця оферу. Усім, хто прайшоў стажыроўку, даслалі новенькія CV з пералікам дзясяткаў тэхналогій, трыма гадамі досведу і нават кароткай біяграфіяй. Усё гэта трэба было вызубрыць, а на наступны дзень прайсці сумоўе з патэнцыйным заказчыкам.
Я спачатку вырашыў, што наверсе нешта наблыталі. Але праектны менеджар патлумачыў, што яны так працуюць і нічога дзіўнага ў гэтым не бачаць.
Працоўныя працэсы ў кампаніі — гэта асобная тэма. Па сутнасці, табе пасля трох месяцаў саманавучання даюць праект і ўсё. Нават спытаць рады няма ў каго, бо дасведчаныя людзі звальняюцца, бывае, праз месяц. Усе астатнія — такія ж стажыроўшчыкі, толькі старэйшыя.
Раз на дзень у офісе раздавалі абаранкі. Супрацоўнікі літаральна на калідоры вартавалі эйчара, якая ў строга вызначаны час выносіла адну-дзве няшчасныя скрынкі на ўсіх.
СЕО кампаніі асабіста праглядаў і маніторы, і камеры відэаназірання разам з двума даверанымі менеджарамі. Як толькі ён чуў пра сябе штосьці крыўднае, адразу ўрэзваў заробак.
Летась двое хлопцаў падалі на кампанію ў суд. Пасля гэтага прыкладна палова калег з майго аддзела атрымала голыя аклады — 400 рублёў.
Калі людзям пачалі рэзаць заробкі, многія абурыліся. Некаторым супрацоўнікам не аддавалі працоўныя. Калегі паскардзіліся ў Мінпрацы і сацабароны, спадзяваліся, што будзе нейкая праверка кампаніі. Але гэта не дапамагло.
Я падаў заяву аб звальненні паводле пагаднення бакоў. Пасля доўгіх гутарак мяне звольнілі за прагул і выплацілі на картку голы аклад. Недаплацілі прыкладна 600 долараў. Судзіцца не было ні часу, ні грошай. Дый досвед маіх калег паказаў, што надзеі мала.
— Некалькі гадоў працаваў цімлідам у невялікай аўтсорсінгавай кампаніі (30+ чалавек). Атрымліваў каля 4 тысяч еўра гатоўкай паводле дамоўленасці з кампаніяй. Ніякіх кантрактаў не было. Заробак неафіцыйны. Дырэктар казаў, што «лепш замест падаткаў буду больш плаціць».
Кампанія падабалася, калектыў быў супер. Але так здарылася, што ад нас сышоў асноўны заказчык — амерыканская кампанія, пасля чаго пачаліся праблемы.
Спачатку супрацоўнікам знізілі заробак да 500 долараў, а праз два месяцы — да 50. Прычым дырэктар свой час лічыў па 100 долараў гадзіну, а што заставалася — раздаваў. І пераконваў, што ўсё верне. У выніку я звольніўся. Калі лічыць той заробак, на які я дамаўляўся, то агульны доўг перада мной за пяць месяцаў склаў каля 19 тысяч еўра. Але так як працаваў неафіцыйна, дзіўна было нешта патрабаваць. Бясцэнны досвед.
— Працаваў у буйной кампаніі. Пры працаўладкаванні далі анкету, у якой у тым ліку трэба было запоўніць пункт пра тое, ці ёсць у цябе сваякі ў судзе або сістэме МУС. І папярэдзілі, што калі гэтая інфармацыя выявіцца недакладнай, кампанія адмовіць у працаўладкаванні. Гэта было яшчэ да ўсіх палітычных падзей 2020 года.
Яшчэ адна асаблівасць — у кантракце прапісвалі заробак нашмат меншы, чым абмяркоўваўся на сумоўі. Казалі, што астатняя частка будзе выплачвацца ў выглядзе прэміі. Напрыклад, мой заробак паводле дамоўленасці быў 2000 долараў, а па кантракце 300 долараў. За ўвесь час працы заўжды выплачвалі дамоўленую суму. Але калі я захацеў звольніцца да заканчэння кантракта, шантажавалі тым, што выплацяць толькі мінімальную частку.
Дамаўляліся, што адпусцяць праз месяц-паўтара, будуць шукаць замену. Але тэрмін сыходзіў, а адпускаць не збіраліся, бо кандыдаты не пасавалі. Урэшце знайшлі чалавека і мяне адпусцілі.
— Два гады адпрацавала ў невялікі аўтсорсінгавай кампаніі.
Адной з асаблівасцей кампаніі былі пастаянныя перапрацоўкі. Пра іх ніхто не папярэджваў на старце, і яны ніколі не аплачваліся. Хэды аддзелаў часцей за ўсё працавалі да гадзіны ночы, а некаторыя хэды — без выходных некалькі месяцаў. Я сама часта сядзела да 12 ночы.
Мы спрабавалі неяк вырашыць гэтую праблему, паўплываць на кіраўніцтва, але нам казалі «трэба зрабіць» і ўсё. Людзі, якія наладжвалі свой працоўны дзень строга на 8-9 гадзін, не шанаваліся, і іх часта звальнялі праз 3-4 месяцы працы. Але ў цэлым цякучка ў кампаніі была на дзіва невысокая. Хлопцы спакойна вытрымлівалі год-два.
Пры гэтым заробкі былі ніжэйшыя за рынак. Бізнэс-аналітыкі ўзроўню джуніяр атрымлівалі 300-400 долараў нават пасля года працы, у хэдаў аддзелаў заробак быў 1000 долараў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А все из-за перегрева интереса к ИТ.
И особенно когда "коллектив молодой" и неопытный - ребят разводят как могут.
Все же лучше перспективы, чем на других работах
Это что? Все про Виронит?
Полно их последователей, все что мелкое или на одном клиенте сразу в зоне риска
Любимый, давай сразу договоримся, нашим стоп-словом будет - сушки.
В последних двух абзацах статьи вся суть некоторых компаний: набрать гребцов пока не выдохнутся, затем набрать других. Пока есть такие гребцы - зачем менять систему. Это как современное строительство, пока люди готовы нести все деньги в "человейники" - они (строители) будут строить эти человейники
Спасибо КО. Но хотелось бы услышать ответ на вопрос, как сломать систему? )))
Одним махом никак. Это скорее вопрос воспитания потребителя, а это в свою очередь самоуважение, образованность и так далее. То есть проблема цивилизационном развитии общества в целом, это не меняется быстро.
"Некоторым сотрудникам не отдавали трудовые. "
ну тут можно только сказать "муууууу...."
угрожать не надо - тот кто говорит, никогда не делает. Нужно применять средства безоговорочного подчинения. Когда проблема у одного и нету солидарности - это да, это проблема.
А вот когда проблема у целого отдела, нерадивого "рабовладельца" поставить на место довольно просто, причем так что он больше никогда, ничего и никому не сделает, а его зам подпишет любые бумажки.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 жніўня 2022, 12:45
" в контракте меньше чем договаривались" вся суть белайтишки. В Польше договорился на *** плюс бонусы- так и записали в умову о праце...без каких либо сокрытий
Ты не поверишь… в РБ тоже прописывают полную ЗП.
И в $
Работать за 2 рубля в час это дичь, а то что в епаме предлагают год бесплатной стажировки (работы), то это нормально?
"общий долг передо мной за пять месяцев составил около 19 тысяч евро. Но так как работал неофициально, то глупо было что-то требовать"
Глупо было продолжать работать дольше 2 месяцев без оплаты. А делать что угодно чтобы получить свои заработанные сколько угодно денег, а тем более 19 тыс. евро - совсем не глупо.
ну тут варианта два:
1 у компании дела плохи - тут увы ничего не сделаешь, кроме того как пройтись по рынку
2 "хозяин" - барыга, тут только народными методами можно влиять. за половину от суммы долга умельцы [censored, П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement"] зажимают и нерадивый дырэхтар ползет на коленях умоляя забрать долг.
Виронил.
Виронит.
И будет виронить.
В 3й историиузнал преснопамятную компанию на букву В.
5я история с ЗП меньше оговоренной - типикал для белайти. Это на самом деле обусловлено нюансами работы в ПВТ.
На сушках спалились :)
Узнаю знакомые и чудные истории про наш ИТ. Сама поработала не в одной стремной конторе, тк было очень тяжело найти первую работу в ИТ без проф образования, не будучи девелопером. Могу истории и похлеще чем с сушками рассказать :)) вспоминаю всё это как флешбеки из другой жизни..Бррр
Чего только не сделаешь, чтобы попасть в айти :) А когда компании брали на работу, то они были не такими уже и плохими. Ещё раз фу-фу-фу таким соискателям, которые только ради денег, а потом выгорают через пару лет, т.к. занимаются не своим делом.
На заре трудовой деятельности работал в одной довольно большой компании(1к сотрудников) - очереди в туалет, чай свой, вода из под крана. Когда увольнялся компания прислала торжественное письмо, что по многочисленным просьбам они дают сотрудникам КОФЕ, аки Моисей евреям воду. Кофе это будет на первом этаже в главном офисе... в кофеавтомате... платном!
Так это транза!
Диссонанс, когнитивный диссонанс испытываю читая такие статьи. С одной стороны читаю размышления о политике, геополитике, экономике, социологии и о прочих важных материях от ИТшников.
Люди, получающие на порядок больше своих соотечественников, почувствовали себя новой кастой, умнее и продвинутее тоже не менее чем на порядок и вдруг оказывается, что они такие же .... так же, как и средний белорус не знают законов, своих прав (даже в части трудоустройства) и так же позволяют помыкать собою.
ПС на самом деле диссонанса нет. Есть просто любопытство, неужели люди, выехавшие за границу начинают читать местный аналог КЗОТ и руководствоваться им и не приемлют помыкания собой. Думаю, что так же в массе своей нет, просто мы не знаем о кидалове. Если тут молчали годами среди тех, кто мог выслушать на родном языке, то там точно ещё глубже языки заткнули...
Всё как и везде в РБ - люди готовы на всё, лишь бы вырваться из нищеты и безнадёги.
Всё идёт со школы, где детей с самого детства учат, что реальность и официальная реальность разные вещи. Подделка выводов и результатов школьных опытов. Неофициальная замена одних предметов другими: на физкультуре пишем в тетрадях, на пении убираем классы. В итоге, выросших в условиях лжи и показухи легко убедить, что подделывать резюме и лгать по просьбе руководства это нормально, различия в контракте и обещаниях это нормально, а о моральности работы в фирме создающей поддельные курсовые и дипломные работы и говорить не приходится. Тупо спросят: "А что тут такого?"