Айцішнікі ў ліпені атрымалі самы нізкі сярэдні заробак у 2022 (у рублях)
Сярэдні заробак у ІТ-сектары ў ліпені ўпаў да 6070,6 рубля. Гэта самы нізкі заробак сёлета ў рублях. У доларах сярэдні заробак з улікам курса таксама ўпаў і стаў самым нізкім за апошнія тры месяцы (май–ліпень).
У параўнанні з ліпенем мінулага года сярэдні заробак айцішнікаў вырас на 3,4%, але ў параўнанні з чэрвенем гэтага года знізіўся на 3%.
Сёлета на заробках айцішнікаў у нацвалюце адбіваецца ваганне курса рубля да долара.
Паводле звестак апошняга анкетавання dev.by, амаль у 90% рэспандэнтаў, якія жывуць у Беларусі, заробак прывязаны да валюты. За другі квартал сярэдні курс долара ўпаў на 6% адносна першага квартала — да 2,64 рубля. За ліпень долар патаннеў да 2,6 рубля.
У валюце сярэдні заробак у ІТ склаў за мінулы месяц 2334 долары (калі лічыць паводле сярэдняга курса Нацбанка за ліпень — 2,6010). У параўнанні з ліпенем мінулага года заробак вырас нязначна — усяго на 20 долараў. У параўнанні з чэрвенем заробак упаў на 4,5%, або больш як на 100 долараў.
Мы запыталіся ў айцішнікаў, якія жывуць у Беларусі, як змяніўся за мінулы месяц іх рэальны заробак чыстымі ў доларах у параўнанні з чэрвенем. З 900+ рэспандэнтаў большасць (83%) расказалі, што заробак не змяніўся. Пра зніжэнне заробку паведамілі толькі 3% ІТ-спецыялістаў.
Сумарна за студзень-ліпень сярэдні заробак у ІТ склаў 6770,5 рубля, або 2517,4 долара. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года заробак у рублях вырас на 9%, у доларах — на 4,2%.
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
@dzikpic, канал для айцішнікаў у Польшчы, расказаў гісторыю Аляксандра. Перад тым, як патрапіць у польскую кампанію, ён два месяцы дастаўляў ежу ў Glovo. Як гэта — ездзіць на ровары па 10-12 гадзін на дзень і чаму манікюршчыца зарабляе больш за распрацоўшчыка.
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
@dzikpic, канал для ІТ-экспатаў у Польшчы, расказвае гісторыю беларускага айцішніка, які купіў дом у Гданьску, з каментарамі эксперта. Абмеркаваць гісторыю можна ў чаце.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Потому что рубль укрепляется, а вы все свои ненужные зеленые бумажки хатите. Так что спело переподписывайте рабочие контракты с зп в рублях на 10 лет
Нет никакого снижения, есть отъезд и выход из налогового резиденства высокооплачиваемых специалистов. Вот средняя по больнице и падает.
А с чего бы ей расти?
Как с чего — санкции же делают сильнее! :)
ну так санкции делают рубль сильнее, так что всё логично - получателя зелёных бумажек в пролёте)
Аж прослезился. 6000 рублей! Доход среднего белоруса за 3-5 месяцев.
Бедняги — выживают как могут: приходится меньше крафтососить и ходить на Зыбицкую :)
кто им не дает зарабатывать больше
как выпускной детском саду прошёл?