Пракурор Мінска назваў актуальным “супрацьстаянне экстрэмісцкім і тэрарыстычным праявам”

21 чэрвеня, Позірк. Па выніках пяці месяцаў гэтага года злачыннасць у Мінску скарацілася на 9%, заявіў 21 чэрвеня пракурор Мінска Алег Лаўрухін у эфіры дзяржаўнага “Радыё Мінск”.
Паводле яго сцвярджэння, “па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема супрацьстаяння экстрэмісцкім і тэрарыстычным праявам”, што абумоўлена “ў першую чаргу і міжнароднай абстаноўкай і тым, што адбываецца па знешнім контуры [Беларусі]”.
“Пастаянна ўзнікаюць пытанні барацьбы з карупцыяй”, — адзначыў ён.
За студзень — травень 2024 года, паводле яго слоў, у горадзе выяўлена 168 злачынстваў “у сферы карупцыі або службовых злачынстваў”: “Гэта прыкладна ўзровень мінулага года, але больш за палову з іх — 56% — гэта хабарніцтва”.
Найбольш карумпаваныя, паводле яго слоў, вобласці — прамысловасць, гандаль і сфера адукацыі”: “60% працэнтаў злачынстваў ⟨…⟩ так ці інакш звязана са сферай закупак”.
Паводле звестак Генпракуратуры, у 2023 годзе колькасць “улічаных карупцыйных злачынстваў” павялічылася ў Беларусі на 16,4% — з 1.076 да 1.253. Пры гэтым на 12,8% вырасла колькасць асоб, якія іх учынілі.
СК: Справу экс-намесніка міністра энергетыкі Міхадзюка неўзабаве накіруюць у суд


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

