Пяць кааліцый КР абвясцілі аб намеры сфарміраваць працоўныя органы структуры

12 чэрвеня, Позірк. Пяць кааліцый Каардынацыйнай рады (КР) трэцяга склікання абвясцілі аб намеры сфарміраваць працоўныя органы палітычнай структуры.
“Мы прымаем за кропку адліку паўнамоцтваў новай Каардынацыйнай рады правядзенне фармальнага сходу 12 чэрвеня, парадак дня якога мусіць быць абмежаваны вітальнымі выступамі прэзідэнткі-элект Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў КР трэцяга склікання. Мы бяром на сябе адказнасць у фарміраванні працоўных органаў і павесткі першага працоўнага пасяджэння новай Каардынацыйнай рады”, — гаворыцца ў супольнай заяве спісаў “Каманда Латушкi i Рух “За Свабоду”, “Еўрапейскі Выбар”, “Незалежныя Беларусы”, “Воля” і “Хопіць Баяцца”.
Адзначаецца, што для рэалізацыі гэтай задачы будзе сфарміраваны аргкамітэт, у які мусяць быць вылучаныя па аднаму прадстаўніку ад кожнага спісу.
“Рашэнне прынятае, зыходзячы з неабходнасці найхутчэйшага распачынання працы абранай КР для выканання ўзятых на сябе абавязкаў і выканання волі нашых выбарцаў”, — удакладняецца ў заяве.
Падкрэсліваецца адсутнасць у статуце КР другога склікання палажэнняў аб рэалізацыі пераходнага перыяду і арганізацыі першага пасяджэння рады.
Прадстаўнікі пералічаных спісаў заклікалі каардынатараў іншых кааліцый далучыцца да працы аргкамітэта па арганізацыі першага працоўнага пасяджэння абранай КР.
На выбарах у КР трэцяга складу, якія прайшлі 25–27 траўня, прагаласавала 6.723 чалавекі. Спіс “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” паказаў найлепшы вынік сярод 11 кааліцый — 2.358 галасоў, 28 мандатаў.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства



