У Магілёўскім і Быхаўскім раёнах пачаліся зборы тэрытарыяльных войскаў

7 траўня, Позірк. Планавыя навучальныя зборы з “ваеннаабавязанымі, прызначанымі для камплектавання тэрытарыяльных войскаў Магілёўскага і Быхаўскага раёнаў” (Магілёўская вобласць), праводзяцца 7–31 траўня, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Іх мэтай названа “падвышэнне навыкаў службовых асоб выканаўчых камітэтаў у пытаннях фармавання тэрытарыяльных войскаў і падрыхтоўкі іх да выканання задач па прызначэнні”.
Зборы завершацца камандна-штабнымі вучэннямі, у рамках якіх ваеннаабавязаныя разам з міліцыяй будуць ахоўваць “важныя аб’екты”, забяспечваць грамадскі парадак і “змагацца з дыверсійна-выведвальнымі групамі”.
Паводле інфармацыі ваеннага камісарыята Магілёўскай вобласці, да збораў прыцягнуць каля 120 ваеннаабавязаных. Падчас іх правядзення сярод іншага будзе адпрацавана “фармаванне атрадаў народнага апалчэння”.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама ваеннымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 тряўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
3 чэрвеня 2022 года Лукашэнка заявіў, што з улікам “негатыўнага ўкраінскага досведу” прыняў рашэнне “на ўсялякі выпадак пры кожным сельскім савеце мець <…> народнае апалчэнне, гэтую групку людзей”. У выпадку ваенных дзеянняў, упэўнены ён, атрады апалчэнцаў “могуць трансфармавацца ў партызанскі рух і стаць рэзервам для тэрытарыяльнай абароны”.
Улады няспынна праводзяць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

