БМЗ пасля “некаторых перабояў” з сыравінай на 11% павялічыў вытворчасць сталі — намеснік дырэктара прадпрыемства

25 красавіка, Позірк. Беларускі металургічны завод (Жлобін, Гомельская вобласць) у першым квартале 2024 года выплавіў амаль 530 тыс. тон сталі, заявіў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па знешнеэканамічных сувязях, збыце і кіраванні тавараправоднай сеткай Уладзімір Чавус.
У сакавіку, паводле яго слоў, аб’ём вытворчасці сталі павялічыўся на 11,4% у гадавым вымярэнні і перавысіў 220 тыс. тон.
“Гэта досыць высокія лічбы, якія кажуць пра тое, што завод знайшоў свой шлях, цвёрда стаіць на нагах, працягвае працаваць і выконваць пастаўленыя задачы. Пры гэтым уся вырабленая прадукцыя адгружаецца спажыўцам практычна адразу”, — цытуе намесніка дырэктара прэс-служба БМЗ.
Ён сцвярджае, што “сталеплавільная вытворчасць загружаная цалкам”: “У пачатку года былі некаторыя перабоі, звязаныя з забеспячэннем сыравінай, але ў сакавіку гэтыя пытанні вырашылі. На сёння завод мае запас металалому, што дае магчымасць спланаваць вытворчасць па ўсіх перадзелах”.
“За першы квартал выраблена больш за 42 тыс. тон метызнай прадукцыі, — дадаў Чавус. — Перадзелы ў гэтым кірунку загружаныя яшчэ не цалкам, але правёўшы шэраг перамоваў з расійскімі партнёрамі, мы можам сказаць, што доля нашай прысутнасці на расійскіх шынных камбінатах няўхільна расце”.
Паводле пераканання намесніка дырэктара, “дасягнуць такіх вынікаў шмат у чым удалося дзякуючы высокаму ўзроўню якасці прадукцыі, у тым ліку металапракату і катанкі”.
“Па выніках першага квартала на 9,4% павялічылася выручка. За сакавік гэты паказчык вырас да 14,5%. У цэлым мы працуем з чыстым прыбыткам, тэмпы росту і эканоміка ў нас станоўчыя”, — заявіў Чавус.
Беларускі металургічны завод знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Украіны і іншых дэмакратычных краін.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — лютым Беларусь была лідарам у ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць арганізацый у гадавым вымярэнні вырасла на 17,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 18-дзённага перапынку Польшча зафіксавала спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



