Мінск 00:25

Два чалавекі загінулі пры падзенні мотадэльтаплана ў Мінскім раёне — СК

Відэазапіс: Следчы камітэт / стоп-кадр: "Позірк"

14 красавіка, Позірк. Два чалавекі загінулі пры падзенні мотадэльтаплана “Фрэгат” каля вёскі Азярцо ў Мінскім раёне, паведаміў Следчы камітэт.

Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас палёту 45-гадовы пілот не даў рады кіраванню. На борце знаходзілася таксама 26-гадовая пасажырка.

На месцы здарэння працуюць следчыя Мінскага раённага аддзела і абласнога ўпраўлення СК.

Падзяліцца: