Ціханоўская заклікала прэм’ер-міністра Бельгіі падтрымаць еўрапейскі выбар Беларусі

17 студзеня, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сустрэчы з бельгійскім прэм’ер-міністрам Аляксандрам дэ Кру, якая прайшла 17 студзеня ў швейцарскім Давосе, заклікала суразмоўцу падтрымаць еўрапейскі выбар Беларусі і “ўзняць беларускае пытанне як мага вышэй” падчас бягучага старшынства Бельгіі ў Еўрапейскім саюзе, паведамілі “Позірку” ў прэс-службе дэмлідара.
Яна таксама папрасіла Бельгію ўзмацніць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі і павялічыць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, дэмакратычным сілам і беларускай дэмакратычнай місіі ў Брусэлі.
Пасля сустрэчы суразмоўцы прынялі ўдзел у панэльнай дыскусіі аб будучыні дэмакратыі ў рамках Сусветнага эканамічнага форуму.
17 студзеня падчас дыскусій у рамках асноўнай праграмы форума Ціханоўская заклікала палітыкаў дэмакратычных краін да “больш рашучых дзеянняў у дачыненні да дыктатараў”.
“Паўмеры толькі паглыбляюць крызіс, бо адной рукой вы падтрымліваеце тых, хто змагаецца супраць тыраніі, а другой ведзяце з дыктатарамі гандаль. І гэта дазваляе тыраніі падсілкоўвацца ды жыць”, — сказала яна на сустрэчы, прысвечанай бяспецы ў рэгіёне.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


