Вялікабрытанія ўвяла санкцыі ў дачыненні да шасці беларускіх прадпрыемстваў
8 жніўня, Позірк. Вялікабрытанія ўвяла санкцыі ў дачыненні да шасці беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе ўрад гэтай краіны.
Яны закранулі холдынг “БелОМА”, ААТ “Гомельскі радыёзавод”, ААТ “Кідма тэк”, “Аршанскі авіярамонтны завод”, ААТ “Пеленг” і ААТ “2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення”.
Адзначаецца, што санкцыі ўведзены супраць прадпрыемстваў, якія маюць стратэгічнае значэнне для Беларусі або так ці інакш падтрымліваюць вайну ва Украіне. Напрыклад, абмежаванні, якія тычацца “Пеленга”, абгрунтаваны тым, што прадпрыемства “ўдзельнічае або ўдзельнічала ў атрыманні выгады ад урада Беларусі або яго падтрымцы шляхам вядзення бізнесу ў сектары, які мае стратэгічнае значэнне для ўрада Беларусі, а менавіта ў беларускім абаронным сектары”.
Гомельскі радыёзавод, сцвярджае брытанскі ўрад, “удзельнічае або ўдзельнічаў у дзеяннях, што дэстабілізуюць абстаноўку ва Украіне, падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту або незалежнасці Украіны, у тым ліку шляхам падтрымкі або садзейнічання расійскім узброеным сілам”.
“Пеленг” і “Кідма тэк” ужо фігуравалі ў санкцыйных спісах Вялікабрытаніі ў 2021 годзе з-за міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі з краінамі ЕС.
Папярэдні раз Вялікабрытанія ўводзіла санкцыі супраць афіцыйнага Мінска 8 ліпеня.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

