Мінск 11:45

Золатавалютныя рэзервы Беларусі зноў зменшыліся

Ілюстрацыя: unsplash.com

4 лістапада, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада 2026 года склалі 14 млрд 257 млн долараў ЗША ў эквіваленце, сведчаць папярэднія звесткі Нацыянальнага банка.

Паводле інфармацыі рэгулятара, золатавалютныя рэзервы за кастрычнік зменшыліся на 376,5 млн долараў, або амаль на 2,6%. На 1 кастрычніка яны складалі 14 млрд 633 млн долараў, на 1 студзеня — 1 4 млрд 423 млн.

Нацбанк заявіў, што скарачэнне золатавалютных рэзерваў звязана са зніжэннем цаны на золата на міжнародных рынках.

Зніжэнне ЗВР назіраецца другі месяц запар: за верасень яны сталі меншымі на 610,3 млн долараў у эквіваленце.

(Будзе дапоўнена.)

Падзяліцца: