Мінск 20:09

Пасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі атакаваць мяжу Беларусі і ЕС

Архіўнае фота: strazgraniczna.pl

3 лістапада, Позірк. Пасля аднадзённага перапынку мігранты, якія прыбылі з трэціх краін у Беларусь, працягнулі атакаваць мяжу з Еўрасаюзам.

2 лістапада зафіксавана 20 спробаў яе парушэння, усе імкнуліся трапіць у Латвію.

Да паўзы 1 лістапада агульная мяжа Беларусі і ЕС цярпела штурмы 230 дзён запар (з 16 сакавіка), беларуска-латвійская — 221 дзень запар (з 25 сакавіка).

З пачатку года суседнія краіны ЕС зарэгістравалі амаль 15 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

Больш статыстыкі даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: