У Магілёўскай вобласці на чвэрць знізілася колькасць звязаных з хатнім гвалтам злачынстваў, сцвярджае пракуратура
4 лістапада, Позірк. Аб зніжэнні ў 2026 годзе на 26,7% колькасці ўчыненых на тэрыторыі Магілёўскай вобласці злачынстваў, звязаных з хатнім гвалтам, заяўлена на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй 3 лістапада.
Як сцвярджае прэс-служба абласной пракуратуры, іх колькасць зменшылася з 232 да 170 (аглядны перыяд не пазначаны): “Зменшылася колькасць забойстваў, пры гэтым колькасць наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў засталася ранейшай”.
У той жа час узровень злачынстваў дадзенай катэгорыі на 10 тыс. насельніцтва ў рэгіёне “застаецца значным” і перавышае сярэднерэспубліканскі (1,27).
Паводле слоў пракурора вобласці Валерыя Куліковіча, праца асобных суб’ектаў прафілактыкі “па-ранейшаму мае эпізадычны характар, не забяспечана належнае іх узаемадзеянне”.
Як адзначыў старэйшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў Уладзімір Багукоўскі, “у пераважнай большасці выпадкаў сямейныя трагедыі абумоўленыя злоўжываннем алкаголем”: “Псіхатраўмуючыя сітуацыі, што складваюцца ў сем’ях часам на працягу шэрагу гадоў, служаць прычынай і адначасова умовай для здзяйснення цяжкіх і асабліва цяжкіх гвалтоўных злачынстваў”.
У Беларусі няма закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. Праект адпаведнага дакумента распрацоўваўся некалькі разоў. У кастрычніку 2018 года чарговы варыянт рэзка раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка, назваўшы яго “дурасцю, узятай найперш з Захаду“.
- Грамадства
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі атакаваць мяжу Беларусі і ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



