Беларусь ратыфікавала дамову з Ганай пра бязвізавыя паездкі па дыпламатычных і службовых пашпартах
1 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення з Ганай пра бязвізавыя паездкі па дыпламатычных і службовых пашпартах.
Як паведамляе яго прэс-служба, уладальнікі такіх дакументаў “вызваляюцца ад неабходнасці атрымання віз для ўезду, выезду і транзіту, калі працягласць знаходжання гэтых асоб на тэрыторыі боку, што прымае, не перавышае 30 дзён з даты ўезду, а агульная працягласць знаходжання цягам каляндарнага года — 90 дзён”.
8 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з прэзідэнтам гэтай афрыканскай краіны Джонам Драмані Махамай Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць пастаўляць у Афрыку прадукцыю прамысловасці, сельскай гаспадаркі, надаваць паслугі. “У той жа час мы гатовыя падрыхтаваць для вас кадры, якія могуць працаваць на гэтай няпростай, складанай тэхніцы”, — сказаў ён.
Лукашэнка выказаў зацікаўленасць у ганскіх таварах, а таксама прапанаваў Махаме стварыць у Беларусі сумесныя вытворчасці і дапамагчы Гане з вырашэннем праблемы харчовай бяспекі.
Аб’ём ВУП паводле парытэту пакупніцкай здольнасці на душу насельніцтва ў Гане складае 8 тыс. долараў ЗША (даныя 2024 года), у Беларусі — 34,7 тыс. (2025).
23 верасня ў Нью-Ёрку на палях 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў і яго калега з Мальдываў Іруцішам Адам падпісалі міжурадавае пагадненне аб узаемнай адмене віз.

- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАб'ём выдадзеных фізасобам крэдытаў у гадавым вымярэнні вырас на 20,4%, пратэрмінаваныя даўгі па пазыках — на 17,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы беларускіх банкаў выраслі за апошні год на 14,1% — амаль да 133 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСК распачаў спецвытворчасць у дачыненні яшчэ да пяці прадстаўнікоў палка КаліноўскагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асобаў па крэдытах вырасла ў гадавым вымярэнні ў 2,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 8,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах працягнулі зніжэнне пасля месячнага перапынку — аналіз даных НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка

