Ціханоўская: Ніхто не павінен выходзіць з турмы толькі дзеля таго, каб сутыкнуцца з новым прысудам, вымушанай эміграцыяй

1 кастрычніка, Позірк. Кожнае вызваленне мае значэнне, аднак для доўгатэрміновых зменаў неабходна спыніць новыя арышты і палітычны пераслед, ануляваць несправядлівыя прысуды і аднавіць правы людзей. Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская, каментуючы новыя даныя праваабарончага цэнтра “Вясна” пра рэпрэсіі.
Дэмлідар звяртае ўвагу на тое, што сама меней 66 палітвязняў знаходзяцца за кратамі паводле новых крымінальных абвінавачанняў пасля раней вынесеных прысудаў. Былыя зняволеныя зазнаюць сачэнне з боку міліцыі, абмежаванні ў працаўладкаванні і банкаўскіх аперацыях. Іх сем’ям таксама пагражаюць.
Тым, хто вымушаны эміграваць, пагражае ануляванне пашпартоў, новыя крымінальныя справы і канфіскацыя жылля. У лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага ануляваны пашпарт, нягледзячы на тое, што ён сапраўдны да 2028 года, адзначыла Ціханоўская.
Паводле яе слоў, ніхто не павінен выходзіць з турмы “толькі дзеля таго, каб сутыкнуцца з новым прысудам, вымушанай эміграцыяй або працягам пераследу”.
У паведамленні “Вясны”, якое згадвае Ціханоўская, адзначаецца, што 98 чалавек асуджана паводле новых крымінальных спраў і вызвалена. З прыкладна 900 датэрмінова вызваленых палітвязняў 234 было вывезена з краіны.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
