Дарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча

23 верасня, Позірк. Аляксандр Мілінкевіч “быў адначасова ўвасабленнем беларускасці, інтэлігентнасці і яшчэ адной рэдкай якасці — арыстакратызму, сапраўднай шляхетнасці без якой-небудзь фанабэрыі”, заявіў дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч на XXIII Мінскім форуме (праходзіць у Варшаве 22–23 верасня).
Форум пачаўся з панельнай дыскусіі на тэму “Аляксандр Мілінкевіч: яго спадчына”, прысвечанай памяці беларускага палітыка і грамадскага дзеяча.
Церашковіч выказаў падзяку ад імя тысяч бацькоў, чые дзеці вучыліся ў Польшчы па праграме імя Каліноўскага, да якой Мілінкевіч меў непасрэднае дачыненне.
Ён таксама падтрымаў ідэю, якая, паводле яго слоў, была агучана ў “публічнай прасторы”, каб Вольны беларускі ўніверсітэт, канцлерам якога быў Мілінкевіч, насіў яго імя.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
