Долар, еўра і юань патаннелі на таргах 9 верасня

9 верасня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 9 верасня 2026 года.
Курс долара знізіўся да 3,0581 рубля (-0,45%; -0,0139), еўра — да 3,5583 (-0,29%; -0,0102), юаня — да 4,5732 рубля за 10 (-0,69%; -0,0316).
Расійскі рубель падаражэў да 3,5862 за 100 (+0,46%; +0,0164).
На мінулым працоўным тыдні (31 жніўня — 4 верасня) курс долара вырас на 1,17% (з 3,0396 да 3,0753 рубля), юаня — на 1,58% (з 4,5321 да 4,6038 за 10), еўра — на 1,41% (з 3,5305 да 3,5803), расійскага рубля — на 0,11% (з 3,5623 да 3,5661 за 100).
У студзені — жніўні 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 4,72% (з 2,9027 да 3,0396 рубля). Як паказаў праведзены “Позіркам” аналіз, гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР.
На першых пазіцыях Расія, дзе долар падаражэў на 9,43% (з 78,2267 да 85,6007 рубля), і Украіна — 5,10% (з 42,3878 да 44,5505 грыўны). Менш вырасла афіцыйная каціроўка долара ў Малдове — на 2,93%, Латвіі, Літве, Эстоніі (уваходзяць у зону еўра) — на 1,33%, Таджыкістане — на 0,07% і Кыргызстане — на 0,04%.
Не змяніліся курсы ў Азербайджане (дынаміка адсутнічае з 7 сакавіка 2018 года; курс зафіксаваны на адзнацы 1,7 маната) і Туркменістане (дынаміка адсутнічае з 1 студзеня 2015 года; 3,5 маната).
Кошт амерыканскай валюты знізіўся ва Узбекістане — на 1,86% (з 12.025,33 да 11.801,23 сума), Грузіі — на 3,06% (з 2,6951 да 2,6125 лары), Арменіі — на 4,43% (з 381,36 да 364,47 драма) і Казахстане — на 7,52% (з 502,57 да 464,77 тэнге).
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


