Чарнагор у 512-ю гадавіну бітвы пад Оршай: Супрацьстаяць маскоўскай экспансіі можна пры аб’яднанні намаганняў краін рэгіёна

8 верасня, Позірк. “Маскоўская экспансія мае доўгую гісторыю, а найбольш паспяхова супрацьдзейнічаць ёй атрымлівалася тады, калі дзяржавы рэгіёна аб’ядноўвалі свае намаганні”, — адзначыў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” амбасадар МЗС Украіны па асаблівых даручэннях Яраслаў Чарнагор 8 верасня — у 512-ю гадавіну бітвы пад Оршай.
Дыпламат нагадаў, што ў гэты дзень у 1514 годзе “пад Оршай аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства разграміла войска Маскоўскага княства”.
“Гэтая бітва ёсць часткай агульнай гістарычнай спадчыны — Украіны, Беларусі, Літвы і Польшчы. Пад кіраўніцтвам князя Канстанціна Астрожскага — вялікага гетмана літоўскага і маршалка Валынскай зямлі — воіны Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку з руськіх (украінскіх) зямель, разам з польскімі саюзнікамі спынілі наступ Маскоўскага княства”, — напісаў Чарнагор.
Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 года — бітва падчас Літоўска-маскоўскай вайны (1512–1522 гады) паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага з польскімі харугвамі супраць Маскоўскай дзяржавы, у якой першыя перамаглі, нягледзячы на значную перавагу ворага ў колькасці.
Традыцыйна гэты дзень адзначаецца дэмсіламі як Дзень беларускай вайсковай славы.
Перамога ў бітве пад Оршай сведчыць пра тое, што беларусы маюць сваю ваенную гісторыю — Ціханоўская

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі выправаджаная чарговая група замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


